Гісторыя Агратурызм Традыцыі і пераемнікі: ініцыятывы Міколы Козенкі

Традыцыі і пераемнікі: ініцыятывы Міколы Козенкі

-

- Рэклама -

На карысць Айчыны

 Прыйшоў неяк да мудраца чалавек і кажа: «О, мудрэц! Навучы мяне адроз­ніваць прыгажосць ад пачварнасці, ісціну ад хлусні, навучы мяне радавацца жыц­цю». Той падумаў і… навучыў чалавека танцаваць.

Прызнаюся, калі сяджу ў зале, акунуўшыся ў магію танцаў пад час раённага конкурсу беларускага народнага танца «Ветразь», згадваю гэтую прыпавесць, а сам Мікола Козенка ўжо успрымаецца гэткім мудрацом, які здолеў назапасіць ве­лі­зарны досвед у галіне нацыянальнай этнахарэаграфii, мясцовага фальклору і цяпер шчодра дзелiцца сваім скарбам. Мне падалося, што ўсё – і маляўнічасць касцюмаў, і стрыманая лірыка, і «забіяцкая іскра», і заўзятасць народнага танца, і гучанне традыцыйных музычных інструментаў – дазволіла нам, людзям рознага ўзросту і роду заняткаў, адчуць гарманічную сувязь з нашымі вытокамі, народнай творчасцю. Безумоўна, палітра эмоцыяў і думак у сувязі з гэтай падзеяй вельмі разнастайная.Чытаць далей…

Фальклор у цэлым і народны танец у прыватнасці справядлiва разглядаюцца як скарбнiца памяці, у агульнаэтнiчным маштабе, маштабе асобнай мясцовасці альбо групы людзей. У ім канцэнтруецца найлепшы досвед, традыцыя. Але як жа важна, каб фальклорная памяць не ператварылася выключна ў сховішча, у своеасаблівы мемарыял, а была непасрэдна ўключаная ў нашую рэчаiснасць, і тым самым ажыццяўлялася б перадача духоўных каштоўнасцяў з пакалення ў пакаленне. Дэманстрацыя менавіта гэтай узаемасувязі – фальклору як памяці традыцыі і як актуальнага дзеяння – адбывалася пад час выступу розных дзіцячых і маладзёжных калектываў. Для мяне відавочнае, што Мікола Аляксеевіч і яго паплечнікі навучылі дзяцей не столькі прыгожа рухацца пад музыку, колькі адчуваць танец, любіць яго як нешта роднае і блізкае, адчуваць у гэтай музыцы і рухах адгалоскі гісторыі сваёй сям’і, успамінаў бабуляў і дзядуляў. А гэта падмурак асобы ўжо не дзіцяцi, а будучага грамадзяніна, умацаваны пачуццём патрыятызму.

Сёння ўсё больш людзей усведамляюць неадпаведнасць сучаснага жыцця нормам традыцыйнай культуры, шукаюць выхад са становішча. Хаця вонкава культурнае жыццё нашага часу насычанае гучнымі падзеямі, унутрана яно перажывае глыбокі крызіс духоўнасці. Маем дэвальвацыю этычных нормаў у грамадстве, падмену адукацыі пустымі ведамі, знікненне адметнай народнай культуры Бацькаўшчыны, духоўнае збядненне, бескультур’е людзей ды iншае. Больш за тое, у сучасных умовах глабалізацыі з’яўляецца новая праблема – як захаваць сваю самабытную культуру, частку багацця духоўнага жыцця, не растварыцца ў глабалізаванай культуры. З улікам гэтых выклікаў, пераацаніць падобныя конкурсы і мерапрыемствы, дзейнасць М. Козенкі і яго аднадумцаў па далучэнні дзяцей і моладзі да культуры народнага танца практычна немагчыма. Да таго ж кожны з нас, дарослых, разумее, што заняткі ў танцавальным калектыве – гэта змястоўны, напоўнены вольны час, прычым – калектыўны, які нясе каштоўны выхаваўчы зарад, выпрацоўвае нормы і каштоўнасці сумеснага дзеяння. Іншымі словамі, у працэсе навучання дзіця, падлетак ці малады чалавек атрымлівае маральна-эстэтычнае выхаванне, засваенне культурна-гістарычнага досведу нашага народа, арыенціроўку на сапраўдныя духоўныя каштоўнасці і ўсё гэта – у процівагу эрзац-культуры.

І яшчэ пра адно. Мы шмат гаворым пра патрыятызм, шукаем яго фармулёўкі, падмацоўваем іх сваімі аргументамі. Для мяне патрыятызм – гэта, найперш, канкрэтнае дзеянне на карысць і для славы сваёй Айчыны. І з гэтага пункту гледжання дзейнасць М. Козенкі для мяне з’яўляецца ўзорам сапраўднага патрыятызму, годным пераймання. Кажуць, што танец – гэта душа народа, і я магу ўявіць, як складана зазірнуць у гэтую душу, як шмат цяжкасцяў даводзіцца пераадольваць на шляху спасціжэння матэрыялу, яго асэнсавання, узнікнення ўласнай задумы і ўвасаблення яе разам з выканаўцамі. Нягледзячы ні на што, М. Козенка шукае тыя музычна-пластычныя матывы, што з’яўляюцца квінтэсэнцыяй нацыянальнага ў харэаграфіі, штогод ініцыюе і праводзіць агляды, конкурсы, фестывалі, ажыццяўляе творчае кіраўніцтва шэрагам аматарскiх калектываў – насуперак усім цяжкасцям i перашкодам.

 Міхаіл СОБАЛЬ, дырэктар міжнароднай грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Надзея Экспрэс»

Папярэднi артыкулНашы спачуванні
Наступны артыкулАфіцыйна
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам