Гісторыя Агратурызм Традыцыі і прадаўжальнікі

Традыцыі і прадаўжальнікі

-

- Рэклама -

Выцінанка ў Доме Коласа

 Цікавую забаўляльна-спазнаваўчую праграму падрыхтавалі супрацоўнікі Дзяр­жаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа да калядных школь­ных канікулаў.

Наведнікі музея пазнаёміліся з народнымі звычаямі калядавання, паглядзе­лі лялечны спектакль паводле твораў Якуба Ко­ла­са, атрымалі практычныя навыкі стварэння калядных калажаў, елачных цацак з паперы, навагодніх паштовак, вы­ці­нанкі, паслухалі ўрыўкі з паэмы «Новая зямля», паглядзелі мультфільм Міхаіла Тумелі пра народныя прымаўкі і прыказкі, прыня­лі ўдзел ў ранішніках з гульнямі, конкурсамі, віктарынамі і каштоўнымі прызамі. Вуч­ні малодшых класаў мінскай гімназіі № 18, удзельнікі фальклорнага калектыву «Спад­чына» разам з настаўнікамі прадставілі пад дударскую музыку сваю каляд­ную праграму з традыцыйнымі казой, воўкам і чортам.Чытаць далей…

Да святаў прымеркавалі адкрыццё выстаўкі сяброў Беларускага саюза май­строў народнай творчасці «Цудоўны свет выцінанкі», куды ўвайшлі працы мінчанак Валянціны Слюн­чанка, Валянціны Пазняковай, Вольгі Налівайка і Галіны Жураўлёвай з Лепеля. Таксама былі прадстаўленыя ўзоры выцінанак з Кітая, В’етнама і Сінгапура.

Радзімай выцінанкі лічыцца Кітай. На нашых землях пачала распаў­сюдж­ва­цца з XVI ст., а папулярнасць набыла ў ХІХ ст. Апошнім часам назіраецца яе рэ­не­санс. Яна з поспехам выкарыстоўваецца ва ўпрыгожванні інтэр’ераў, вітрынаў, нават сцэнаграфіі дзяржаўных канцэртаў. Дарэчы, паводле матываў выцінанкі ў 1982 г. Валерыем Слюнчанкам былі зробленыя ўказальнікі да філіялаў музея Яку­ба Коласа на яго радзіме, а ў 2018 г. выцінанка стала эмблемай Другіх еўрапей­скіх гульняў, што адбудуцца сёлета ў чэрвені ў Беларусі.

Як паведаміла пад час адкрыцця выстаўкі доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская, адраджэнне выцінанкі, што пачаў народны майстра Вячаслаў Дубін­ка, паспяхова працягваецца. З’явіліся адмысловыя школы майстроў у Маладзеч­не і Гродне, а навагрудская «выбіванка» нават унесеная ў нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

В. Слюнчанка падзялілася сваімі ўражаннямі ад удзелу ў Маскоў­скім міжнародным фестывалі выцінанкі, на які завіталі майстры з Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі, Швей­царыі, Ізраіля. Расіяне прывезі свае працы нават з Сі­біры і Далёкага Усходу.

В. Пазнякова, В. Налівайка і Г. Жураўлёва распавялі пра свае шляхі да выцінанкі, тэматыку і тэхніку выканання мастацкіх кампазіцыяў і аб поспехах сваіх выхаванцаў.

vycinanki_02 vycinanki_03 vycinanki_01Пад час майстар-класаў дзеці засвоілі прыёмы выразання розных відаў вы­цінанак. Кожны зрабіў сабе калядныя маскі на свой густ.

Было бачна, што калядныя святы ўдаліся, усе атрымалі новыя веды, прызы і шмат станоўчых эмоцыяў.

 Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам