Гісторыя Агратурызм Традыцыі Клімавіччыны

Традыцыі Клімавіччыны

-

- Рэклама -

Клімавіцкі карагод песняў, танцаў, гульняў…

 У Клімавіцкім раёне 24 і 25 сакавіка праходзіў фальклорны конкурс «Клімавіцкі карагод». Лепшыя фальклорныя традыцыі, што захаваліся ў памяці народа, а часам і ў актыўным бытаванні, прадэманстравалі навучэнцы 11-і школаў раёна і Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Навучэнцы ў тэатралізаванай форме паказалі абрады «Юр’е», «Багач», «Масленіца», «Сватанне», «Кумленне», «Саракі», «Гуканне вясны» і іншыя. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі песні, паказвалі старадаўнія гульні і дэманстравалі традыцыйныя народныя касцюмы.Чытаць далей…

Конкурс ладзіўся ў чатырох намінацыях. Лепшай «Беларускай аўтэнтычнай фальклорнай песняй» была прызнаная песня навучэнцаў Мілаславіцкай СШ «Ішла Купалка па вуліцы», запісаная ў вёсцы Стары Стан. На другім месцы – навучэнцы Ціманаўскай СШ, яны спявалі песню «Дзе сонца закацілася», якую перанялі ад мясцовай жыхаркі Марыі Цыкуновай, на трэцім – Раднянская СШ за выкананне песні «Служба ў пана».

KlimavKarah_01 KlimavKarah_02 KlimavKarah_03 KlimavKarah_04 KlimavKarah_05 KlimavKarah_06Народны касцюм найбольш каларытным атрымаўся ў навучэнцаў Мілаславіцкай СШ. Другое месца заняла Барсукоўская базавая школа, трэцяе – СШ № 1.

Здаўна жыццё беларусаў суправаджалі народныя гульні, у якіх бралі ўдзел і старыя, і малыя. Гуляючы, людзі выяўлялі свае лепшыя якасці: дабрыню, узаемавыручку, самаахвярнасць. У намінацыі «Народная гульня» найвышэйшую адзнаку атрымала гульня «Саракі», якую паказалі навучэнцы гімназіі. На другім месцы – гульня «Лыка», якую добра прадставіў навучэнец Лабжанскай школы Ігар Новікаў, на трэцім – гульня «Рыбак» у выкананні вучняў Звянчацкай СШ. Гульні «Міхасік», «Проса», «Каноплі», «Прарок», «Кошка», «Клубні», «Птушкі ляцяць» і іншыя вельмі цікава паказалі навучэнцы іншых установаў.

Усе ўдзельнікі добра прадэманстравалі абрады нашых продкаў, а першае месца журы аднагалосна прысудзіла навучэнцам Палошкаўскай школы за абрад «Кумленне». Вясельны абрад у выкананні прадстаўнікоў сярэдняй школы № 3 атрымаў другое месца. А вось трэцяе месца ў Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі за абрад «Багач».

Па выніках усіх конкурсаў журы прысудзіла гран-пры прадстаўнікам Мілаславіцкай школы. Пераможцы атрымалі дыпломы і салодкія сувеніры ад спонсараў мерапрыемства – прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Клімавіцкім раёне.

 Дар’я ЭВЕРС

Фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам