Гісторыя Агратурызм Турызм і мясцовая ініцыятыва

Турызм і мясцовая ініцыятыва

-

- Рэклама -

Трапяткі сакрэт у сэрцы Еўропы

 Цяпер на карце Беларусі з’явіцца яшчэ адна кропка, якую будуць часцей наведваць замежныя турысты. Па магілёўскай шашы – 27 кіламетраў ад сталіцы. Мястэчка (цяпер гарадскі пасёлак) Смілавічы, Чэрвеньскі раён.

Вось няпоўны пералік мясцінаў і асобаў, якія могуць прыцягнуць увагу. За 10 вёрстаў ад мястэчка нарадзіўся кампазітар Станіслаў Манюшка, у Смілавічах на­ра­дзіліся вядомыя мастакі Хаім Суцін і Файбіш-Шрага Царфін, польскі эканаміст, фінансіст, філолаг, інжынер, вынаходнік Ян Юзаф Бараноўскі, савецкі мікра­біё­лаг, прафесар Сямён Фрыд, беларускі грамадска-палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч, гісторык Ібрагім Канапацкі, чэмпіёнка Беларусі ў бегу на дыстанцыі 1500 і 5000 метраў (пасля траўмы пазваночніка ўдзельнічала ў Паралімпійскіх гульнях) Людміла Ваўчок ды іншыя. Тут знаходзяцца палацава-паркавы ансамбль Манюш­каў і Ваньковічаў, адзіны ў нашай краіне музей С. Манюшкі, музей Х. Суціна, Свя­та-Георгіеўская царква і мячэць, мемарыял у памяць ахвяраў яўрэйскага гета, расстраляных 14 кастрычніка 1941 г., ды іншыя помнікі і цікавыя мясціны. Сюды нядаўна і скіраваліся журналісты на прэс-тур, прысвечаны развіццю турыстычнай прывабнасці гарадскога пасёлка Смілавічы на аснове яго ўнікальнай культурнай спадчыны. Тут пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза рэалізуюцца дзве ініцыятывы, з якімі і пазнаёміліся, каб расказаць іншым. Журналісты наведалі музей “Прастора Хаіма Суціна”, прысутнічалі пры адкрыцці музычнай гасцёўні Станіслава Манюшкі, пабачылі працу на валяльнай фабрыцы і яе вырабы, пабылі на месцы расстрэлу яўрэяў у 1941 г.Чытаць далей…

Зрэшты, каб не заблукаць у не такім і малым мястэчку, на цэнтральным пля­цы – былым рынкавым – на сцяне аднаго з дамоў змешчаная мапа мясцовых сла­ву­тасцяў. Атрымаўся своеасаблівы “глобус Смілавічаў” з яго палацам, храмамі, музеямі…

Smilaviczy_05Але ж першаю была ўяўная экскурсія па мястэчку, якую правёў дырэктар прыватнай установы культуры “Наследие и время” Юрый Абдурахманаў. Ён распавёў, што першая згадка аб паселішчы адносіцца да 1483 г. У XVII ст. Марцыян Агінскі пабудаваў тут замак. У 1762 г. ён заснаваў тут рыма-каталіцкі кляштар, на які выдзеліў значныя сродкі таксама Міхал Клеафас Агінскі.

Smilaviczy_01– З 1791 г. пачалі валодаць Смілавічамі Манюшкі, – распавядае Ю. Абдурахманаў. – У смілавіцкім маёнтку свайго дзядзькі Казімежа часцяком бываў будучы кампазітар Станіслаў Манюшка; свае юнацкія ўражанні ён прадставіў у сваёй оперы “Страшны двор”. Асаблівасцю гэтага мястэчка, як і іншых у Беларусі, была шматэтнічнасць і шматканфесійнасць. Трэба сказаць, што Татарская Слабада і сёння існуе на левым беразе Волмы, там ёсць дзейная мячэць. А да канца ХІХ ст. Смілавічы становяцца сапраўдным штэтлам (яўрэйскае насельніцтва становіцца тут асноўным, блізу 80 адсоткаў). Яўрэі прынеслі ў мястэчка ўменне працаваць з воўнаю, рабіць фетр і валёнкі. І сённяшняя валяльная фабрыка заснаваная на базе колішніх яўрэйскіх валяльных арцеляў. Музей “Прастора Хаіма Суціна” быў заснаваны ў 2008 г. пры падтрымцы ЮНЕСКА. Зазначу, што турыстычная плынь да нас апошнім часам значна вырасла.

Smilaviczy_03Цяпер распрацоўваюцца брэндавыя выявы, прысвечаныя Смілавічам, якія перададуць уладам, і нейкія стануць афіцыйнымі сімваламі паселішча. Праўда, з усіх прадэманстраваных эскізаў ніводзін не ўтрымлівае беларускай мовы, якая ўсё ж родная на гэтых землях са старадаўніх часоў – мясцовыя татары і яўрэі (не кажучы ўжо пра беларусаў) ніколі не грэбавалі ёй… (Зрэшты, пад час усіх мерапрыемстваў беларуская мова гучала толькі з вуснаў перакладчыка кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Рэспубліцы Беларусь Андрэа Віктарын. То як жа дабівацца павагі ад гасцей, калі самі сябе не паважаем?) А далей у планах грамадскасці пераўтварыць Смілавічы ў своеасаблівы арт-гарадок (або, больш да месца, арт-мястэчка, мастацкае мястэчка?), дзе б былі музеі, пастаянна праводзіліся пленэры, выстаўкі, магчыма, фестывалі.

Слухаючы аб зробленым і аб планах, А. Віктарын адзначыла:

– Я заўсёды кажу, што вам варта паказваць праз сваю дзейнасць, чаго можа дасягнуць Беларусь. Паводле адукацыі я гісторык, і вельмі прыемна, што вы ўша­ноўваеце сваю культурную спадчыну. Культура адыгрывае вялікую ролю ў жыцці лю­бога грамадства. Культура стварае працоўныя месцы. Культура дазваляе лю­дзям адчуць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, што неабходна кожнаму народу, кожнай нацыі. Культура дазваляе павялічыць прыток турыстаў. І вельмі важны мо­мант: культура спрыяе эканамічнаму развіццю. 237 ініцыятываў былі падтры­ма­ныя ў рамках праекта падтрымкі мясцовых ініцыятываў. Самае лепшае, што мы мо­жам зрабіць – дапамагчы вам рэалізаваць вашыя ўласныя ідэі. Я ўдзячная мяс­цовым уладам, якія здольныя працаваць разам з грамадзянскімі супольнасцямі, з грамадскімі арганізацыямі.

Smilaviczy_06Яе падтрымаў і пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі Санака Самарасінха. І даў колькі парадаў з уласнага досведу, якія, думаецца, прыдадуцца не толькі ў Чэрвеньскім раёне. Давайце паслухаем высокага госця:

– Калі мы ездзілі па розных мясцінах Беларусі, сустракаліся з людзьмі, я звяр­нуў увагу, што тут праект кранаў розум і душы беларусаў. Увогуле ж, Бела­русь застаецца самым трапяткім сакрэтам у Еўропе. Я заклікаю раскрыць яго, і мы паступова дабіваемся гэта зрабіць. Часопіс “National Geographic. Travel” летась даў краіне першае месца ў сферы агратурызму. Сёлета яна стала турыстычнай дэс­ты­нацыяй з нізкай рызыкай (на ўзроўні ФРГ), у той час як Расія – з сярэдняй. Калі я па­чынаў тут сваю працу 5 гадоў таму, не было разумення вялікага патэнцыялу аг­ратурызму ў вашай краіне. Цяпер спрыяе турызму дазвол на бязвізавае наведван­не краіны на 5 дзён для тых, хто трапляе паветраным шляхам, праз аэрапорт; спа­дзяемся, неўзабаве стане 10. Думаецца, будзе падобны дазвол і для турыстаў, якія едуць чыгункаю або аўтобусам. Апроч гасціннасці, якую мы бачым у гарадах, гарадках і вёсках краіны, якая стала своеасабліваю візітоўкаю, патрэбна заняцца паслугамі, сервісам. І тут немалаважны момант – наладзіць камунікацыю між людзь­мі. Трэба думаць не толькі пра турыстаў, якія прыбываюць з Расійскай Федэ­рацыі, былых савецкіх рэспублік, неабходна, каб тыя, хто аказвае турыстычныя па­слугі, вывучалі замежныя мовы. Хачу прывесці прыклад маіх суайчыннікаў са Шры-Ланкі. Усе размаўлялі па-англійску, потым пачалі гаварыць па-нямецку, пасля па-карэйску, па-кітайску, цяпер многія размаўляюць па-руску… Такім чынам, яны па­чынаюць вучыць мову тых турыстаў, якія масава прыязджаюць. І неабходна на­даць вялікую ўвагу брэндаванню і маркетынгу. Пра тэматычны брэнд. Ім можа стаць, напрыклад, пэўная гістарычная тэма. А таксама – для аматараў прыроды, тэма для, напрыклад, аматараў музыкі, бо тут нарадзілася шмат выдатных кампа­зі­тараў, для аматараў жывапісу… Гэта першы варыянт. Другі – распрацоўка турыс­тычных маршрутаў. У краіне маецца шмат адметнасцяў, таму яднаем кропкі на ма­пе – праводзім турыстычны маршрут па іх. У вас ёсць надзвычай прыгожыя мяс­ці­ны (лясы, азёры, цэрквы, паселішчы, а там жывуць цудоўныя людзі). Але тут варта казаць і пра сумнае: прыгожыя помнікі развальваюцца, мясціны прыходзяць у запусценне – усё праз брак фінансаў. Часамі я вандрую па Беларусі на вела­сі­пе­дзе і заўважаю, што ў пэўных мясцінах, якія маюць турыстычны патэнцыял, не пра­кладзеныя маршруты. І турысты наўрад ці самі збочаць на дзясяткі кіламетраў з вя­лікага тракту, каб паглядзець канкрэтнае месца, канкрэтную царкву. Але калі мы распрацуем маршрут і правядзем турыстаў па іншых цікавых мясцінах (а яны ёсць!), то будуць прыязджаць новыя турысты. А як працяг – новыя крыніцы пры­быт­каў, будзе патрэба ў мясцінах адпачынку, у рэстаранах, у закусачных… Людзі таксама могуць аб’ядноўвацца, каб праводзіць розныя культурныя мерапрыем­ст­вы. Па аналогіі тое ж можна зрабіць на адрэзку ад Мінска да Смілавічаў – ад­лег­ласць невялікая. Калі аб’яднаць розныя кропкі, можна чакаць рост прытоку турыстаў. Варта на гэтым засяродзіцца. Тут не трэба абмяжоўвацца сувязямі на ўзроўні свай­го раёна, варта выходзіць на прадстаўнікоў Мінскага раёна (частка маршрута знаходзіцца ў гэтай адміністрацыйнай адзінцы), Магілёўскай вобласці (шаша, што праходзіць паўз Смілавічы, яднае сталіцу і Магілёў). Такім чынам, давайце з’яд­на­ем кропкі між сабою, а нашыя дзеячы міжнароднай супольнасці дапамогуць з’яд­наць кропкі па ўсім свеце.

Smilaviczy_04Варта думаць, выступоўцаў пачулі, бо ў слове ў адказ намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы Ала Шахоцька адзначыла важнасць удзелу ў конкурсе мясцовых ініцыятываў, што фінансуецца Еўрасаюзам і ажыццяўляецца ПРААН, бо гэта дазволіла аб’яднацца ў супольнасць і рэалізаваць даўно задуманыя праекты. Месяц таму тут адчынілі майстэрню па дрэваапрацоўцы, дзе дзеці і дарослыя далучаюцца да традыцыйнага мастацтва разьбы па дрэве. Пад час прэс-тура можна было пабачыць другі (“Павышэнне турыстычнага патэнцыялу г.п. Смілавічы”) і трэці (адкрыццё музычнай гасцёўні С. Манюшкі).

– І сённяшнія мерапрыемствы з іх прамовамі, настаўленнямі дазваляюць за­думацца, як нам рухацца далей, – сказала намеснік старшыні райвыканкама. – Сён­ня ў нашых галовах нараджаюцца новыя ідэі. Мы пабачылі, што калі над вырашэннем пэўнай праблемы ў рэгіёне працуюць супольна, то гэта становіцца не толькі праблемаю мясцовай улады. Падключаюцца мясцовыя жыхары, грамадскія арганізацыі, бізнес-партнёры…

Smilaviczy_02Сапраўды, адкрыццё музычнай гасцёўні – адзін з прыкладаў таму. Яшчэ нядаўна гэта было старое, нікому не патрэбнае памяшканне. А цяпер, як зазначыла дырэктар школы мастацтваў Чэрвеньскага раёна Галіна Прышывалка, тут будзе магчымасць не толькі слухаць творы геніяльнага земляка ў запісе, але і выконваць іх, а супрацоўнікі Чэрвеньскага краязнаўчага музея змогуць не толькі расказваць пра кампазітара, але даць магчымасць пачуць жывую музыку класіка.

Таму хочацца верыць словам, якія гучалі з вуснаў розных людзей, што “рых­туючы да адкрыцця, мы сталі камандаю адзінадумцаў, і цяпер гатовыя ісці далей”.

 Уладзімір ПУЧЫНСКІ

Фота Ігара АДАМОВІЧА, г. Чэрвень

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулНа Навагрудчыне гарыстай…
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам