Гісторыя Агратурызм Творчасць нашых чытачоў

Творчасць нашых чытачоў

-

- Рэклама -

 Язэп Драздовіч

Па збуцьвелай зямлі

Густа цені ляглі.

Ў небе месячык зорак пільнуе.

Па апаўшых лістох

Праз лясы ўсцяж дарог

Адзінокі мужчына вандруе.

Аніхто, анідзе не чакае яго,

Анікому свой лёс не раскажа.

Ён самотны ідзе,

Ўвушшу вецер гудзе.Чытаць далей…

Плечы цягне у торбе паклажа.

Фарбы, пэндзлі, нататнік

У торбе ляжаць,

Бохан хлеба, кавалачак сала.

Каб хто ведаў,

Чаму ён пайшоў вандраваць,

Чаго ў хаце яму не хапала?

Як сасмягне, з крыніцаў

Нап’ецца вады,

Чуе ціхі шэпт дрэваў, спеў птушак.

Чыстым сэрцам усё разумее тады.

Дух сягае і зоры варушыць.

Паміж зораў на іншых планетах жыццё

Патаемным сваім зрокам бачыць.

Бачыць Свету суладдзе, яго хараство.

Фарбы, пэндзлі ўсё тое адзначаць.

На малюнках яго расцвітаюць сады,

Васількі і рамонкі, і травы.

Колас гойдаюць цяжкі, калышуць жыты,

Адбіваюцца свету праявы.

А на іншых малюнках прарочыя сны

Маюць ў фарбах сваё ўвасабленне.

І далёкіх планетаў стаяць гарады,

Іх насельнікі ў белым адзенні.

Думак рой у нататніку вулей знайшоў.

Робяць соты руплівыя пчолы.

І збіраецца мёд ад пачутых вакол

Родных гукаў пяшчотнейшай мовы.

Зразумець бы, убачыць,

Што ён зразумеў

У вандроўках самотных між долаў.

І любоў да Зямлі, да істот яе мець

Ў міг, што Вечнасць дае

Людзям кволым.

                                        2014 г.

 Аляксандра ГРЫЦКЕВІЧ, г. Мінск

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам