Гісторыя Агратурызм Творчыя людзі Касцюковіччыны

Творчыя людзі Касцюковіччыны

-

- Рэклама -

Наш фестываль

 Традыцыйна ў кастрычніку, калі работнікі культуры адзначаюць сваё прафесійнае свята, праходзіць раённы фестываль народнай творчасці сярод сельскіх установаў культуры «Крыніца душы». Галоўная задача мерапрыемства – адраджэнне, захаванне і прапаганда беларускай духоўнай спадчыны, развіццё мастацкай творчасці ў раёне.

 Шэсць гадзінаў доўжыўся XI па ліку фестываль, у якім прынялі ўдзел 10 сельскіх клубных установаў.Чытаць далей…

Падрыхтоўка да фэсту вялася на працягу ўсяго года, бо гэта своеасаблівае выніковае мерапрыемства, што яскрава дэманструе якасць працы і прафесійны ўзровень сельскіх культработнікаў, дае магчымасць падзяліцца вопытам і майстэрствам з калегамі, убачыць збоку свае памылкі, зрабіць высновы. Сёлета было вырашана правесці свята на гарадской сцэне, у зале раённага цэнтра культуры. Як паказалі вынікі – не дарэмна. Калі калектывам, што маюць найменне народны і ўзорны, не прывыкаць да выступаў на вялікую публіку, то для большасці сёлетніх канкурсантаў выхад на раённую сцэну быў значнай падзеяй.

KrynDusz_02 KrynDusz_00 KrynDusz_05 KrynDusz_04 KrynDusz_03Самадзейныя артысты ўсіх узростаў змагаліся за права называцца лепшымі ў чатырнаццаці намінацыях: «Сатыра і гумар», «Тэатральнае мастацтва», «Выканаўцы беларускага твора», «Рэжысура», «Дуэты», «Вядучыя», «Індывідуальныя выканаўцы», «Індывідуальныя выканаўцы (дзеці)», «Аўтарскі твор», «Вакальна-харавыя калектывы», «Харэаграфічныя калектывы», «Інструментальнае выкананне», «Выканаўца фальклорных твораў», «Дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва».

Галоўная задача фестывалю была выкананая – гледачы атрымалі сапраўдную асалоду ад багацця талентаў сваіх землякоў. А падзівіцца і парадавацца было чаму! Як сказала адна з вядучых: «Словамі шмат не скажаш, трэба песняй пець». І загучалі музыка і песні, прыпеўкі і байкі. Да чаго ж гучна звіняць звонкія крыніцы Касцюковіцкай зямлі! Л’юцца ж гэтыя чароўныя гукі з самых глыбіняў народнай душы.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, старшыня журы Святлана Старавойтава падзяквала ўсім удзельнікам за намаганні, а потым пад бурныя воплескі самым лепшым былі ўручаныя заслужаныя дыпломы.

Але галоўная інтрыга фестывалю захавалася да выніковага сходу работнікаў культуры, дзе атрымаюць узнагароды пераможцы ў галоўнай намінацыі – «Лепшая клубная ўстанова».

 Наталля ДРОБЫШАВА, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулЗгадкі пра паэта
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам