Гісторыя Агратурызм Творы пра сталіцу

Творы пра сталіцу

-

- Рэклама -

Жывапісцы і скульптары – пра сталіцу

 Да 950-годдзя Мінска, якое сталіца адсвяткуе у гэтыя выхадныя, Нацыя­наль­ны мастацкі музей Беларусі прадставіў выставачна-выдавецкі праект «Горад. Архітэк­тура. Мы». Ён быў распачаты летась, калі рэпрадукцыі мастацкіх твораў, прысве­ча­ных сталіцы і яе знакамітым жыхарам, з’явіліся на білбордах на гарадскіх вуліцах.

Урачыстае адкрыццё экспазіцыі «Горад. Архітэктура. Мы» і прэзентацыя сігнальнага асобніка аднайменнага каталога мастацкіх твораў адбыліся 28 жніўня.Чытаць далей…

У мастацкім выданні прадстаўленыя прыкладна 400 выяваў твораў жыва­пі­су, графікі, скульптуры XX – XI стст. з фондаў музея, згрупаваных у 11 тэматыч­ных частках: «Мастацкая археалогія», «Стары Мінск», «У полымі вайны», «Дамы і вуліцы…», «На водах Свіслачы», «Паркі, скверы і алеі», «Мінск у асобах» і інш.

Vystava_01У аснову канцэпцыі альбома пакладзенае адлюстраванне гісторыі горада срод­камі мастацтва. Пад адной вокладкай сабраныя рэпрадукцыі жывапісу і гра­фікі, а таксама фота скульптурных партрэтаў вядомых землякоў, створаных мас­такамі розных пакаленняў і традыцыяў (А. Тычыны, М. Філіповіча, Я. Драздовіча, М. Дучыца, А. Астаповіча, М. Тарасікава, Б. Малкіна, М. Бялыніцкага, В. Волкава, С. Раманава, М. Манасзона, Л. Шчамялёва, П. Масленікава, М. Данцыга, А. Ма­рык­са, скульптараў З. Азгура, А. Анікейчыка, Л. Гумілеўскага, С. Селіханава і інш.). Адметнасць выдання ў яго літаратурным складніку (на шмуцтытулах змешчаныя вершы Віктара Шніпа, што з’яўляюцца сваеасаблівым паэтычным уступам да кожнай часткі кнігі) і трохмоўнасці (акрамя беларускай мовы тэксты пададзеныя на рускай і англійскай). Укладальнік альбома мастацтвазнаўца Кацярына Ізафатава, выдавецтва «Мастацкая літаратура», наклад – 500 асобнікаў.

Музейная выстаўка экспануецца па 1 кастрычніка і будзе суправаджацца адукацыйна-асветніцкімі мерапрыемствамі. Першае адбудзецца 9 верасня, калі музей запросіць гледачоў а 18 гадзіне на «Вераснёвую ноч у Мастацкім».

 Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара   Пад час адкрыцця: перад мікрафонам куратар выстаўкі і складальнік альбома Кацярына Ізафатава

Папярэднi артыкулПамяці выдатнага краязнаўцы
Наступны артыкулЗгадка пра мастака
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам