Гісторыя Агратурызм У гонар Янкі Купалы і Якуба Коласа

У гонар Янкі Купалы і Якуба Коласа

-

- Рэклама -

Пра Песняроў згадвае Ашмяншчына

 У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, якія сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця мовы, літаратуры, культуры, але і фармуюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Для беларусаў такія асобы Янка Купала і Якуб Колас. Сёлета ў бібліятэках раёна плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў, што стануць данінай павагі і памяці нацыянальным паэтам.Чытаць далей…

KupKols_01У Ашмянскай раённай бібліятэцы да юбілею пісьменнікаў аддзелам абслугоўвання і інфармацыі аформленая і дзейнічае выстаўка «Пад небам Купалы і Коласа», на якой сабраныя і прадстаўленыя зборнікі вершаў абодвух класікаў, іх паэмы, драматычныя творы, аповесці, апавяданні, крытычныя матэрыялы, што знаёмяць з жыццём і творчасцю Песняроў. Напрыклад, славуты верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы «А хто там ідзе?», выдадзены асобнай кнігай у перакладзе на 82 мовы свету. Чытачы нашай бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца з гэтым унікальным выданнем. Увазе наведнікаў прапануюцца таксама кнігі Анатоля Мяснікова «Сто асоб беларускай гісторыі», «Купала і Колас, вы нас гадавалі», «Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва», Міхася Цікоцкага «Урокі моўнага майстэрства, «Стылістычныя назіранні над паэзіяй і мастацкай прозай Янкі Купалы і Якуба Коласа», Алеся Карлюкевіча «Радзімазнаўства: Мясціны. Асобы» і інш. Прапануецца таксама рэкамендацыйны спіс літаратуры «У кантэксце юбілею». Выданне ўключае інфармацыю аб публікацыях у перыядычных выданнях на беларускай і рускай мовах. Рыхтуецца да выдання біябібліяграфічны дапаможнік «Песняры роднага краю».

 Алена ГУШЧА, бібліёграф Ашмянскай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам