Гісторыя Агратурызм У госці да землякоў у Літву

У госці да землякоў у Літву

-

- Рэклама -

Друскінінкайскія нататкі

 Па запрашэнні Таварыства беларускай культуры «Спадчына» г. Друскінінкай дэлегацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры» 5 і 6 верасня правяла некалькі сустрэчаў з беларускімі дзецьмі, якія адпачываюць і адначасова вучацца ў санаторыі «Беларусь» у гэтым літоўскім горадзе.

Спачатку пра ўражанні аб самім горадзе для тых, хто не наведваў яго апошнія 10-15 гадоў. Для параўнання мы ўзялі наш Нясвіж, бо па колькасці насельніцтва гэтыя гарады амаль аднолькавыя – 16-18 тысячаў чалавек. У Друскеніках, як па-нашаму называецца горад, захапляе яго культурнае асяроддзе: у натуральным прыродным атачэнні мноства мастацкіх твораў малых архітэктурных формаў. Чысціня сасновага паветра ў спалучэнні з добрай захаванасцю гістарычнай архітэктуры, спакойная плынь Нёмана дапоўненая сучасным ландшафтным дызайнам – вось такім прыгожым малюнкам паўстаў маленькі курортны гарадок перад намі. Адразу скажам: параўнанне не на карысць нашага Нясвіжа, хоць ён і мае такую прыцягальную асаблівасць, як палац Радзівілаў.Чытаць далей…

Патрэбны яшчэ і густ, густ творцаў, густ насельнікаў, тое, што выхоўваецца ці не стагоддзямі, выхоўваецца штодзённа, клапатліва, настойліва. Ну, прыкладна так, як выхоўваецца ў нас барацьба за «продовольственную безопасность», аднак з іншым ухілам: выхоўваць у дасягненні мэты трэба не год-два-пяць, а на аддаленую перспектыву – жыццё будучых пакаленняў людзей.

І нам, гасцям, падалося, што нашыя беларускія дзеці ўжо наталіліся тым атачэннем, у якое яны трапілі, і па-дзіцячы хутка ўсмакталі ў сябе лепшае, на што іх скіравалі супрацоўнікі санаторыя і настаўнікі школы пры ім. З імі ўжо было лёгка працаваць і ў вялікай аўдыторыі, і тады, калі дзеці падзяліліся на групы.

Тэма ж сустрэчы, на якую нас запрасілі, была надзённай. Пачатак новага навучальнага года ў беларускай школе быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадруку і яго пачынальніку Францыску Скарыну.

Druskieniki_03Мы, а гэта амаль усё кіраўніцтва Беларускага фонду культуры – Уладзімір Гілеп, Анатоль Бутэвіч, Тадэуш Стружэцкі, – прывезлі ў падарунак школе і бібліятэцы санаторыя выданні фонду, кнігі А. Бутэвіча і іншых пісьменнікаў. Ф. Скарына, Кастусь Каліноўскі, Станіслаў Манюшка, Адам Міцкевіч, Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч – тыя славутыя імёны Бацькаўшчыны, што згадваліся ў выступах гасцей з Мінска, відавочна, былі ўжо добра знаёмыя нашай аўдыторыі. Таму лёгка ўзнікла ўзаемасувязь паміж сцэнай і залай, паміж «бацькамі» і «дзецьмі».

Druskieniki_01 Druskieniki_02 Druskieniki_04 Druskieniki_05Добрым дапаўненнем да цёплых уражанняў ад наведвання Друскенікаў сталі шчырасць, добразычлівасць гаспадароў – старшыні Таварыства беларускай культуры «Спадчына» Валянціны Іваноўскай і яе памочніцы Ірыны Мудровай. Дзякуючы ім мы паспелі не толькі пазнаёміцца з Друскенікамі, музеем горада, комплексам музейных будынкаў з экспазіцыяй, прысвечанай літоўскаму мастаку Мікалоюсу Чурлёнісу, але і наведаць у ваколіцах Друскенікаў прыватны музей драўлянай архітэктуры майстра Антанаса Чэснуліса.

Унікальныя музейныя экспазіцыі з дрэва, кампазіцыі з гэтага матэрыялу ў атачэнні прыроды на плошчы больш за 2 гектары настолькі ўразілі нас, што тут жа была выказаная літоўскаму боку прапанова: правесці сумесны майстар-клас беларускіх і літоўскіх майстроў-разьбяроў на базе прыватнага музея спадара Антанаса. Чаму б не? Такая грамадская супольнасць майстроў суседніх краінаў і братніх народаў, упэўнены, дасць плён. Асабліва карысна для нас павучыцца даваць жыццё драўлянай скульптуры і архітэктуры ў прыродным і гістарычным атачэнні.

«Вучыцца ніколі не позна», – сказалі мы, ад’язджаючы дадому і развітваючыся з мілымі гаспадарамі, разумнымі беларускімі дзецьмі. І яшчэ таму, што і ў нас ёсць чаму павучыцца. Як сказаў адзін з літоўскіх удзельнікаў сустрэчаў: «Я даўно ўжо не бачыў такіх прыгожых палёў, як у вас, такой культуры глебы, мяне ўразіў Нясвіж» (адсюль і ўзнікла нашае параўнанне. – У.Г.).

Давайце вучыцца і спадзявацца, што нашыя дзеці і ўнукі будуць лепшымі за нас.

P.S. Краязнаўчая неспадзяванка: па дарозе ў музей драўлянай скульптуры мы сустрэліся яшчэ з адным беларусам, дакладней, з месцам яго пахавання. Зусім блізка ад Друскенікаў знаходзіцца магіла знакамітага сына Беларусі Яна Чачота.

 Уладзімір ГІЛЕП

Фота Анатоля БУТЭВІЧА

Папярэднi артыкулПеравыданне
Наступны артыкулМузейная ініцыятыва
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам