Гісторыя Агратурызм У краі міфаў

У краі міфаў

-

- Рэклама -

Просты хлопчык Лепелька

(З конкурсу, ладжанага БГА “Адпачынак у вёсцы” ў рамках ініцыятывы “Экатурызм у Бярэзінскім: інівацыйныя падыходы, партнёрскія мадэлі”)

 У даўнія часы людзі не маглі растлумачыць многія з’явы. Чаму дождж можа ісці тыдзень, а можа не ісці цягам месяца? Чаму грыміць гром і бліскае маланка? Як можна заблукаць у знаёмым лесе? Хто зацягвае ў вір, калі купаешся ў рэчцы? Хто палохае ў лесе ці ў полі? Хто жыве пад печчу?

I старажытныя людзі прыдумалі (а можа, здагадаліся), што існуюць у свеце нейкія міфічныя істоты, якіх звычайны чалавек і не ўбачыць. I яны гэта ўсё робяць! Гром грыміць і бліскае маланка – раззлаваўся галоўны бог Пярун. Людзі блукаюць у «трох соснах» – іх водзіць непрыкметны дзед Лесавік. Вадзянік зацягвае ў вір неслухмяных дзяцей, якія ідуць купацца ў недазволеныя месцы. Палявік можа зрабіць так, каб вырас багаты ўраджай збожжа, а можа загубіць усе пасевы, і людзі будуць галадаць. А ў хаце пад печчу жыве Дамавік, ці, як яго яшчэ называюць, Хатнік. Ён дапамагае старанным гаспадарам і робіць розныя непрыемнасці лянотным і неахайным.Чытаць далей…

Але, шчыра кажучы, яны ўсе мне не падабаюцца. Я разглядаў іх выявы на малюнках у кніжцы «Бяздоннае багацце». Усе гэтыя міфічныя істоты паказаныя ў выглядзе старых дзядкоў з доўгімі бародамі, калматымі валасамі, у абадраным адзенні, маюць не вельмі прыветлівыя вочы.

Пра гэтых істотаў я даведаўся на занятках гуртка «Лепелька», у якім займаюся ўжо 3 гады. Вядзе яго мая настаўніца Вольга Іванаўна Дзямко. На кожным занятку мы даведваемся нешта новае аб нашым краі, аб Лепельшчыне. Гурток так называецца таму, што наша Старалепельская базавая школа размешчаная ў вёсцы Стары Лепель, за пяць кіламетраў ад горада Лепеля. I нездарма вёска і горад называюцца амаль аднолькава. Нашая вёска старэйшая за сучасны горад, і раней тут быў размешчаны Лепель.

У гуртку мы прыдумалі сваю міфічную істоту. Гэта хлопчык нашага ўзросту. Цяпер яму 9 гадоў. Ён расце разам з намі. Зваць яго Лепелька. Ну, а як жа іначай яго назваць? Згадзіцеся! А выглядае наш Лепелька так: ён невысокага росту; апрануты ў белую кашулю з вышыўкай на рукавах і каўняры, у палатняных шэрых нагавіцах (яны яму крыху кароткія); твар круглы, з вяснушкамі; вочы блакітныя, бы васількі; валасы белыя (хаця Вольга Іванаўна кажа, што не бывае белых валасоў, а бываюць светла-русыя). А мне здаецца – белыя! Мы ж беларусы! Ходзіць хлопчык басанож. У руках у яго кіёчак і торбачка. У ёй ляжыць нешта паесці і кніжка з казкамі.

Хлопчык Лепелька вандруе па нашых вёсках Стары Лепель, Юркоўшчына, Заазер’е, Падлобныя, Дзяньгубы, Ворань. Ён расказвае нам, чаму гэтыя паселішчы так называюцца, як людзі жылі раней, якія ў іх былі звычаі, як яны апраналіся, як адпачывалі, у якія гульні гулялі, якія песні спявалі… Таксама Лепелька любіць падарожнічаць вакол нашага возера Лепельскае. А пасля расказвае нам, якое яно вялікае, якія глыбіні мае і берагі, якія вёскі размешчаныя па берагах, што з возера выцякае вялікая рака Ула, а ўпадаюць Эса і Зеха. А то возьме і адправіцца Лепелька ў лес. I мы за ім! I бачым мы там высокія сосны і густыя елкі, брусніцы і чарніцы, лісічкі і сыраежкі… Распавядзе нам Лепелька і аб тым, як хавае жалуды стракатая сойка, куды падкладае яйкі зязюля, як чыста прыбірае сваю норку барсук, што смачнае з’еў на абед мядзведзь і яшчэ шмат чаго цікавага.

А вось Лепелька спыніўся перад помнікам ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. I голас яго робіцца сур’ёзным. Мы ўчытваемся ў імёны, высечаныя на граніце і прыгадваем расповеды ветэранаў аб той вайне.

Бывае, і на поле завітае Лепелька, каб паказаць нам, што вырошчваюць на полі нашыя бацькі, як цяжка дастаецца хлеб. Мы ведаем, што многія хлебаробы з нашага сельгаспрадпрыемства сталі пераможцамі жніва. Гэта тата Алінкі з 3 класа Вадзім Пыхцін, тата Вікі з 1 класа Сяргей Касцюковіч, тата Анжэлкі з 9 класа Пётр Духовіч, і іншыя.

Вельмі часта мы запрашаем Лепельку на святы: Багач, Каляды, Вадохрышча, Масленіца, Вялікдзень, Вячоркі. Любім мы пагуляць з гэтым вясёлым хлопцам! 3 ім ніколі не засумуеш. Дэвіз нашага гуртка: «3 Лепелькам па родным краі!» Прыязджайце да нас у госці – і мы пазнаёмім вас з нашым цудоўным сябрам Лепелькам!

 Віталь ХАРАНЕКА, вучань Старалепельскай базавай школы Лепельскага раёна

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам