Гісторыя Агратурызм У краіне міфаў

У краіне міфаў

-

- Рэклама -

Весялоўскі Балотнік

Мая маці правяла дзяцінства ў вёсцы Весялова, што на Лепельшчыне. Цяпер і я вельмі люблю туды ездзіць. Кожны раз, калі наведваем вёску, я чую цікавыя гісторыі і міфы пра лес, хутары, якія там былі, балоты. Асабліва мне запомніўся міф пра Балотніка.

Маці са сваімі братамі і сёстрамі дапамагала бабулі летам пасвіць кароваў. Вадзілі жывёлу на вялікую паляну, дзе з усіх бакоў быў лес. Ён дзяцей цікавіў. З аднаго боку там было балота. Унукаў як быццам нечым туды прыцягвала. А бабуля хвалявалася за іх. Спачатку проста казала, што туды нельга хадзіць, што небяспечна. Аднак дзеці не разумелі. Кожны раз пазіралі ў той бок.Чытаць далей…

І аднаго разу яна пачала аповед.

“Гэта не проста балота. Як вы думаеце, чаму вас туды цягне? А я вам адкажу. У тым страшэнным балоце жыве Балотнік. Ён дужа вялікі, зарослы поўсцю. Поўсць калматая. Не ведаю, колькі ў яго вачэй, але кажуць, што адно альбо няма зусім. Тоўсты, увесь у гразі. Як выйдзе са свайго дома, дык узнімаецца аж над лесам – такі вялікі. Замест рук у яго лапы, як у жабы, толькі надта вялікія. Казалі некаторыя, што ёсць і хвост. Людзі часта чуюць, як ён заве да сябе ўсіх, асабліва такіх непаслухмяных, як вы. Разумныя людзі ведаюць, што туды хадзіць нельга. Там нават птушак не чуваць. Хаця па ўсім лесе іх шмат, спяваюць прыгожа. Птушкі і жывёлы навучыліся жыць побач з Балотнікам. Ён іх не чапае. Толькі птушачкі часам папярэджваюць людзей пра небяспеку сваім шчэбетам. Адна дзяўчына не верыла ў Балотніка. Казала, што гэта проста жывёла, толькі запэцканая балотнай тванню. Аднойчы яна пайшла на балота, каб усім даказаць, што не такое яно і страшнае. Сябры папярэджвалі, а яна не слухала. Калі ж наблізілася, з балота паявіўся вялікі хвост, абкруціў усё тулава ды пацягнуў. I забраў Балотнік яе да сябе. А потым доўга ўсміхаўся. Чула ўся вёска”.

З таго часу мясцовыя людзі ўсім кажуць, каб туды не хадзілі. Калі маці распавядала гэты міф, мне было вельмі страшна. Я нават блізка не хацела падыходзіць да таго месца. Ды і яна з дзяцінства больш не глядзела ў той бок.

 Дамініка ХРАПАВІЦКАЯ, вучаніца СШ №1 г. Лепеля

Lesavik_01З конкурсу, ладжанага БГА «Адпачынак у вёсцы» ў рамках праекта «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі», што фінансуецца ЕС і рэалізуецца ПРААН

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам