Гісторыя Агратурызм У нашых суседзяў

У нашых суседзяў

-

- Рэклама -

 100 вогнішчаў Незалежнасці

Пачатак 1990-х гадоў адзначаны так званым парадам суверэнітэтаў, калі аб дзяржаўнай незалежнасці абвясцілі нацыянальныя рэспублікі СССР. Падобнае бы­ло і ў 1918 –1919 гадах. Тады пасля рэвалюцыйных пераўтварэнняў на тэры­то­рыі Расійскай імперыі аб волі ствараць свае дзяржавы заявілі многія нацыі. Па-роз­наму складваліся лёсы новых дзяржаваў. І вось прыйшоў час святкавання 100-годддзя тых падзеяў. Пастараемся распавесці нашым чытачам пра ўрачыстасці ў нашых суседзяў.

Сёння завітаем у старажытную Вільню, сённяшнюю сталіцу Літоўскай Рэс­пуб­лікі горад Вільнюс. Нагадаем, што 16 лютага 1918 года прадстаўнікі літоўскага народа – «Савета Літвы» (Літоўскай Тарыбы) – абвяс­цілі аб стварэнні Літоўскай Рэспублікі.Чытаць далей…

Вільня адзначыла юбілей з размахам. 100 вогнішчаў уздоўж галоўнага праспекта сталіцы – праспекта Гедзіміна, шэраг светлавых інсталяцыяў і нават невялікая вандроўка ў часе – гэта толькі частка падрыхтаванага да свята.

Асноўныя мерапрыемствы да стагоддзя дзяржавы прайшлі 16 лютага, калі быў падпісаны Акт незалежнасці Літвы.

Святочная сімволіка была ва ўсіх частках Вільні: з вокнаў былі вывешаныя сцягі розных памераў, гарадскія масты і будынкі дзякуючы светлавым інсталяцыям набылі колеры нацыянальнага сцяга – жоўты, зялёны, чырвоны.

Былі і своеасаблівыя забавы для жыхароў і гасцей сталіцы. Усім прапанавалі перанесціся ў 1918 год. У тагачасным стылі былі аздобленыя вуліцы Старога гора­да, рэстараннае меню прапаноўвала спецыяльныя пачастункі пачатку ХХ стагод­дзя.

Што да самога Акта аб незалежнасці, то арыгінал быў адшуканы толькі ў 2017 годзе, якраз напярэдадні святкавання ягонага падпісання. Цяпер ён выстаўлены ў Доме сігнатараў у Вільні.

Апроч асноўных пятнічных мерапрыемстваў святкаванні будуць доўжыцца цягам усяго года. Яшчэ адным значным мерапрыемствам стане Свята літоўскай песні і літоўскага танца, што пройдзе з 1 па 6 ліпеня. Свята значнае настолькі, што ўключанае ЮНЕСКА ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Літва асабліва ганарыцца сваімі дасягненнямі: традыцыйнымі песнямі, танцамі і легендамі, што маюць як культурнае, гэтак і гістарычнае значэнне.

 Паводле інфармацыйнага агенцтва «EZERINCOM»

 Некалькі фактаў пра падпісанне Акта незалежнасці Літвы

 Падпісанне адбылося пад кантролем Германскай імперыі, якая заняла тэрыторыю Літвы пад час Першай сусветнай вайны. Акт быў надрукаваны ў газеце «Lietuvos aidas». Наклад гэтага нумара нямецкія ўлады канфіскавалі, а друкарню Марціна Кухты, дзе дакумент быў аддрукаваны асобным аркушам, закрылі. Напачатку нямецкія ўлады не прызнавалі незалежнасць маладой рэспублікі, толькі 23 сакавіка імператарам Вільгельмам ІІ было прынятае станоўчае рашэнне.

Акт быў падпісаны ў Вільні на вул. Пілес, 26 (цяпер гэта Дом сігнатараў). Яго падпісалі 20 чалавек. Двое з іх – Антанас Сметана і Аляксандрас Стульгін­скіс – пазней былі прэзідэнтамі Літвы (першы ў 1919 годзе, другі – у 1922-м).

Прыкладна 60 асобнікаў газеты «Lietuvos aidas» удалася захаваць аднаму з сігнатараў Пятрасу Клімасу. Арыгінал Акта незалежнасці Літвы быў надзейна схаваны. Знойдзены ў ФРГ, у архіве Міністэрства ўнутраных справаў.

 

Віленскі кірмаш Казюкі: фестываль майстроў ручной працы і шматнацыянальнай кухні

 З 2 па 4 сакавіка ў сталіцы Літвы прайшоў найбуйнейшы ў краінах Балтыі кірмаш вырабаў ручной працы і нацыянальнай спадчыны. Кірмаш Казю­кі – гэта не толькі самы вялікі, але і самы стары фестываль у Вільні, які мае пачатак у XVII стагоддзі. Традыцыйна праводзіцца ў выхадныя, бліжэйшыя да дня Св. Казіміра, які адзначаецца 4 сакавіка. Месца святкавання – прылаўкі даўжынёй амаль два дзясяткі кіламетраў, размешчаныя ў Старым горадзе ці побач з ім, дзе выстройваюцца сотні рамесных прылаўкаў і намётаў.

Свята, прысвечанае святому заступніку Літвы Казіміру (1458 – 1484), стала вясёлай сустрэчай вясны. У той жа час гэта і фестываль, які аб’ядноўвае старыя рамесныя традыцыі і сучасны падыход да спадчыны.

Калісьці на кірмашы Казюкі ў яўрэяў можна было купіць прысмакі, у туркаў – хусткі, у рускіх – шкло і сукно. Цяпер тут можна знайсці амаль усё, што вырабляюць найлепшыя літоўскія, латышскія, эстонскія, польскія і беларускія майстры па дрэве, у кераміцы, кулінарыі ды іншых галінах.

Майстры ручной працы і прыезджыя гандляры прапануюць узоры мясцовых тэхналогіяў, што прайшлі выпрабаванне часам, – вязаныя, разьбяныя, вылепленыя рэчы, створаныя ў кузні або ювелірных майстэрнях.

Віленскія Казюкі з’яўляюцца найбуйнейшым у Вільні кірмашом майстроў ручной працы з усёй краіны, што прыцягвае сотні тысячаў удзельнікаў. Прывабленыя новымі ўражаннямі або адданыя кірмашу наведнікі прыязджаюць не толькі з усёй Літвы, але і з суседніх краінаў. Іх прыцягвае асаблівы дух кірмашу, аўтэнтычнасць свята, што вылучаецца з мноства іншых падобных мерапрыемстваў у краінах Балтыі сваім размахам, унікальнасць якога ствараюць шэраг традыцыяў. Распавядзем пра іх.

Вербы Віленскага краю – рознакаляровыя, не ўласцівыя ніякай іншай культуры плеценыя букеты з сушаных раслінаў. Вербы – адзін з галоўных сувеніраў, без якога не вяртаецца ні адзін наведнік кірмашу.

Абаранкі і пернікі ў форме сэрца – яшчэ адна вельмі даўняя традыцыя. Ка­лісьці такія пернікі былі асаблівым знакам увагі каханым і нарачоным. Менш «сур’ёзны» ядомы сувенір – вязанка абаранкаў, абвешаных імі гасцей кірмашу ўсе пазнаюць здалёку.

Шматнацыянальная кулінарная спадчына. З самага пачатку і да канца кірмашу наведнікаў суправаджаюць водары традыцыйных страваў літоўскай кухні, тут можна паспытаць кібінай, прыгатаваныя паводле традыцыяў караімаў, і татарскі шымталапіс, што нагадвае салодкі мастацкі твор.

Майстэрні. Тут можна не толькі купіць арыгінальны плецены, драўляны, гліняны, жалезны прадмет хатняга ўжытку або аздабленне, але і даведацца, як яны робяцца. Майстры ахвотна паказваюць, як нараджаюцца іх творы, а самыя цікаўныя могуць сваімі рукамі выкаваць спецыяльную манету.

Рэкорды. Гэта яшчэ адно выяўленне творчасці майстроў кірмашу, які надае святу весялосць. За гісторыю свята зафіксаваны рэкорды самай вялікай вярбы, самай вялікай курынай стравы цюлпе, самай вялікай драўлянай лыжкі і пары драўляных чаравікаў клумпес.

 Паводле інфармацыйнага агенцтва «EZERINCOM»

Папярэднi артыкул30 гадоў часопісу
Наступны артыкулШматтомнік Класіка
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам