Гісторыя Агратурызм Узнагароды да прафесійнага дня

Узнагароды да прафесійнага дня

-

- Рэклама -

Узнагароды за важкі ўнёсак

 У межах Міжнароднага кангрэса «500 гадоў беларускага кнігадрукавання», які праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 14 і 15 верасня, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў XХV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».

У конкурсе прынялі ўдзел 36 публічных бібліятэк, у тым ліку 12 цэнтральных і 24 бібліятэкі-філіялы, сярод якіх 15 гарпасялковых і сельскіх. 28 калектываў бібліятэчных установаў атрымалі ўзнагароды ў чатырох намінацыях, а таксама заахвочвальныя прэміі.Чытаць далей…

biblijateki_01 biblijateki_02 biblijateki_03 biblijateki_04 biblijateki_0514 верасня, пад час правядзення міжнароднага круглага стала «Дакументальная спадчына ў Цэнтральна-Еўрапейскім рэгіёне: шляхі захоўвання, вывучэння і папулярызацыі» і напярэдадні Дня бібліятэк, адбылося ўручэнне дыпломаў І ступені. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы – начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Задзяркоўская абвясціла і ўзнагародзіла пераможцаў.

У намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем» перамаглі Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка г. Баранавічы і Чэрнеўская сельская бібліятэка Дрыбінскага раёна.

Лепшымі наватарамі ў галіне бібліятэчнай справы прызнаныя Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса г. Магілёва і Агарэвіцкая сельская бібліятэка Ганцавіцкага раёна.

У намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» перамаглі Зэльвенская раённая бібліятэка і Казловіцкая сельская бібліятэка Калінкавіцкага раёна.

Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік і Салтаноўская сельская бібліятэка Рэчыцкага раёна сталі лепшымі ў намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання».

Сардэчна віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў у культурна-асветніцкай справе!

 Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Папярэднi артыкулРэктар МДУ, наш зямляк
Наступны артыкулВершы і сціхі першадрукара
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам