Гісторыя Агратурызм Вачыма замежных вандроўнікаў

Вачыма замежных вандроўнікаў

-

- Рэклама -

Едучы праз Ружаны і Пружаны 191 год таму…

 Праз беларускія землі яшчэ з даўніх часоў праязджалі ва ўсіх напрамках са­мыя розныя асобы: каралі і князі, паслы і манахі, вайсковыя майстры ды іншыя гос­ці. Як правіла, яны не заставаліся ў нас доўга, а ехалі транзітам. Тым не менш, незнаёмцы, якія спыняліся хай сабе і проста пераначаваць, пакідалі цікавыя нататкі аб мясцовасці, архітэктуры і насельніцтве рэгіёна. Такія сведчанні пераважна былі сціп­лымі, кароткімі і фрагментарнымі, але тыя звесткі, што захаваліся дагэтуль, нясуць у сабе багатую інфармацыю, бо адлюстроўваюць чужы позірк на з’явы і пра­цэсы нашага грамадства, на нашых продкаў у далёкім мінулым. Менавіта таму часам, каб зразумець сябе, трэба паглядзець на сябе збоку. Нават чала­веку абыякаваму да гісторыі будзе цікава пачытаць такія крыніцы, бо менавіта там можна сустрэць натуральныя пачуцці і эмоцыі, што так уласцівыя чалавечай нату­ры ва ўсе часы. Натуры, якая любіла і ненавідзела, здзіўлялася і баялася…

Так гістарычна склалася, што часцей у нататкі вандроўнікаў трапляў менаві­та заходні рэгіён Беларусі, што ахоплівае і землі сучаснай Пружаншчыны (ці Пру­жан­скага раёна).

Пасля плённых пошукаў мы вырашылі апублікаваць падарожжа 1827 – 1828 гг. адной рускай заможнай сям’і з Тамбоўскай губерні, якая накіроўвалася ў Карлсбад (сучасныя Карлавы Вары, Чэхія) для паляпшэння стану здароўя. Шлях іх пралягаў па беларускіх землях, у тым ліку і праз два паселішчы нашага раёна – Ружаны і Пружаны. Саму вандроўку даволі падрабязна апісала дачка – Алена Сяргееўна Целяпнёва (рус. Елена Сергеевна Телепнёва). На вялікі жаль, вяртац­ца дзяўчыне не было наканавана, бо смерць напаткала яе ў Чэхіі пад час пада­рож­жа… Алене было толькі 20 гадоў… Вядомы ў той час чэшскі філолаг і паэт Вацлаў Ганка, які паспеў пазнаёміцца з Аленай, у смутку аб страце сяброўкі напі­саў прысвечаны ёй жалобны верш. Бацькі, пахаваўшы дачку ў Празе, вельмі цяж­ка пераносілі страту дзіцяці. Перабіраючы рэчы дачкі, сярод іншых знайшлі дарож­ны дыярыуш іх вандроўкі. Сябры сям’і доўга пераконвалі бацькоў надрукаваць гэ­тыя нататкі, такім чынам захаваць памяць пра іх мілае дзіця. Урэшце, тыя нататкі і былі апублікаваныя па частках ў 1831 г. у аб’яднаным часопісе «Сын отечества и Северный архив. Журнал литературы, политики и современной истории». Менаві­та адтуль і былі ўзятыя ды перакладзеныя намі з рускай на беларускую мову фраг­менты падарожжа расійскай сям’і. Пад час перакладу мы пастараліся мак­сі­мальна захаваць стыль тэксту і яго пунктуацыю, у той жа час паспрабавалі адап­таваць інфармацыю нататак для лепшага ўспрымання сучасным чытачом, у на­леж­ных месцах дадаючы патрэбныя каментары (яны пададзеныя ў круглых дуж­ках курсівам і ў квадратных дужках).

Папярэднi артыкулЗгадка аб земляку
Наступны артыкулАдраджаецца рамяство бортнікаў
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам