Гісторыя Агратурызм Вечарыны паэта і публіцыста

Вечарыны паэта і публіцыста

-

- Рэклама -

Шлях пачынаўся з Полацка

 25 студзеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ад­былося святкаванне 70-год­дзя паэта, публіцыста і журналіста Навума Гальпяровіча. Была прэзентаваная яго апошняя кніга вершаў «Час лістападу…», што выйшла летась у выдавецтве «Чатыры чвэрці» накладам 200 асобнікаў.

Н. Гальпяровіч нара­дзіўся 14 сту­дзеня 1948 г. у Полацку. Першы верш «Я прыйду на паштамт вельмі рана…» быў надрукаваны у газеце «Хімік» у 1967 г. З 1973 г. пачаў друкавацца на беларускай мове. Аўтар артыкулаў па пытаннях нацыянальнай культуры, мовы і літаратуры, экалогіі. Рабіў пераклады з кітайскай, украінскай і цыганскай моваў.Чытаць далей…

HalpiaroviczN_01 HalpiaroviczN_02Юбіляра віншавалі старшыня прафсаюза работнікаў адукацыі, культуры і інфармацыі Таццяна Філімонава, намеснік старшыні Саюза пісь­меннікаў Беларусі Ірына Стэльмах, дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Ліліяна Анцух, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Тадэуш Стружэцкі, акцёр і рэжысёр Алег Вінярскі, старшыня іркуцкай моладзевай суполкі «Крывічы» Алег Рудакоў ды іншыя. Бард Андрэй Зыгмантовіч выканаў песні на вершы юбіляра.

 Аляксей Шалахоўскі, г. Мінск

 HalpiaroviczN_03

Ад рэдактара «КГ». Вечар-прэзентацыя кнігі Н. Гальпяровіча «Час лістападу…» адбыўся таксама 30 студзеня. Паўнюткая зала Дома дружбы віншавала Н. Гальпяровіча не толькі з выхадам кнігі, а і з яго 70-гадовым юбілеем. Ад імя грамадскасці яго віталі калегі па пяры, грамадскай дзейнасці, звычайныя чытачы. Цёплымі словамі паэт і грамадскі дзеяч быў сустрэчы старшынёй Таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Нінай Івановай. Н. Гальпяровіч з’яўляецца сябрам Рады гэтай грамадскай арганізацыі, а таксама старшынём Таварыства Беларусь – Арменія.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам