Гісторыя Агратурызм Вершы паляпшаюць жыццё

Вершы паляпшаюць жыццё

-

- Рэклама -

Парада ад паэткі: «Не пускайце ў сэрца адзіноту»

Клубу «Сустрэча» Ашмянскай раённай бібліятэкі больш за 20 гадоў. За час існавання яго гасцямі было нямала цікавых людзей: Наталля Батракова, Валянціна Паліканіна, Аляксей Дудараў, Адам Мальдзіс, Юрый Татарынаў, госці з Японіі, мясцовыя паэты. І гэты спіс можна працягваць. А не так даўно для ўсіх, хто любіць беларускае слова і бібліятэчныя сустрэчы з неардынарнымі асобамі, была арганізаваная сустрэча са смаргонскай паэткай Алай Клемянок.

Чытаць далей…

Ала Леанідаўна працуе журналістам раённай газеты «Светлы шлях», з’яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вершы піша са школьнага ўзросту. Варта сказаць, што мэтр беларускай літаратуры Ніл Гілевіч высока ацаніў творы А. Клемянок.

Klemianok_01З-пад пяра паэткі выйшлі зборнікі вершаў «Яны не ведалі мяне» (1999), «Бывай, Альба Рутэнія!» (2007), «Рэфлексіі» (2010), «Не пускайце ў сэрца адзіноту» (2013). Ала Леанідаўна – лаўрэат Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор – 2010» у намінацыі «Паэзія». Кніга «Не пускайце ў сэрца адзіноту» перамагла ў абласным конкурсе рукапісаў імя Цёткі, адзначаная падзячным лістом Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, мае іншыя ўзнагароды.

Таксама Ала Леанідаўна добра спявае, грае на гітары. У гэтым госці сустрэчы змаглі пераканацца, пачуўшы некалькі песень, музыку да якіх жанчына напісала сама. На сустрэчу яна прыйшла з сяброўкай і аднадумцам – колішняй супрацоўніцай музея-сядзібы М.К. Агінскага ў Залессі Таццянай Кляшчонак, якая расказала шмат цікавага пра паэтку, разам яны выканалі песню пад акампанемент гітары. Чытачы з задавальненнем слухалі вершы «Трыялет», «Бывай, Альба Рутэнія», «Я не паэт», «Мова» ў выкананні аўтаркі, а яе аповед пра сябе, пра творчасць і захапленні раскрыў перад прысутнымі творчую, рамантычную натуру паэткі, клапатлівую – маці і жонкі.

Удзячныя слухачы паднеслі А. Клемянок кветкі, а яна падарыла бібліятэцы зборнік сваіх вершаў «Не пускайце ў сэрца адзіноту».

Святлана Галінская, агадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ашмянскай раённай бібліятэкі, кіраўнік клуба «Сустрэча»

Папярэднi артыкулКола купалаўскіх святаў
Наступны артыкулДзеці ідуць да Песняра
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам