Гісторыя Агратурызм Вершы пра родны край

Вершы пра родны край

-

- Рэклама -

Леваруч мне Слуцак будзе, ну а справа – Млечны Шлях…

 Так здарылася, што паэт Яўген Гучок шмат гадоў увасабляе ў творчасці не толькі свой літаратурны талент, але і захапленне краязнаўствам і літаратуразнаўчымі даследаваннямі. Вялікую цікаўнасць у аўтара выклікаюць і нявывучаныя старонкі айчыннай гісторыі і, у прыватнасці, яго роднай Случчыны. Вынікам росшукаў Я. Гучка сталі краязнаўча-гістарычныя кнігі і брашуры «Ах, Родчанка», «Беларусь у магдэбургскім праве», «Альгерд Абуховіч. Зачараваны беларускім словам», нарысы і эсэ «Чаму мы страцілі этнонім “Літва”, ці Да гісторыі аднаго рабства», «Nekropolis»…

Цікава, што і паэзія Яўгена нясе чытачам вобразы Роднага краю, распавядае пра лёс роднай мовы, пра духоўнае апірышча нашага народа – Хрысціянства. Таму можна выказаць здагадку, што паэзія Я. Гучка – лагічны працяг яго даследаванняў роднага краю. Але ў лірычна-сімвалічнай, спавядальнай іпастасі…Чытаць далей…

Вось чаму не так даўно з такім трапяткім пачуццем аўтар прадставіў чытачам паэтычны зборнік, які мае назву «У родным краі. Кніга выбранай лірыкі». Выданне змяшчае найбольш упадабаныя аўтарам вершы з папярэдніх зборнікаў. Як падкрэслівае Я. Гучок, зборнік павінен быў выйсці ў выдавецтве «Народная асвета», у якім аўтар адпрацаваў шмат гадоў спачатку ў якасці рэдактара, а затым – вядучым рэдактарам. Але па розных прычынах, што не залежалі ад аўтара, зборнік так і не ўбачыў свет. «Як заўсёды! А дарэмна», – адзначыў Я. Гучок і звярнуўся ў выдавецтва Інстытута беларускай гісторыі і культуры (Рыга).

У выніку агульных намаганняў чытачы маюць магчымасць пазнаёміцца з цудоўным зборнікам выбранай лірыкі грамадскага, патрыятычнага гучання, вершамі рамантычнай тэматыкі, з радкамі, прысвечанымі прыродзе і людзям роднага краю. Але ўсе гэтыя творы аб’ядноўвае спавядальная танальнасць паэтычных радкоў. А вось галоўным напрамкам сваёй паэзіі Я. Гучок ужо даўно выбраў вобраз незалежнага, вольнага і беларускага Роднага краю, якому ён прысягае і прысвячае свой талент.

Дык што ж для аўтара з’яўляецца сапраўдным вобразам Беларусі і яго роднай Случчыны? Па-першае – і гэта галоўны пасыл Яўгена Гучка, які адзначыць чытач новага зборніка, – верхавенства духоўнасці і нашай веры як асновы людскога існавання, падмурка цывілізаванасці і людскасці:

Huczok_01Калі ў цябе неба ёсць,

Дык ёсць у цябе і мора…

І ты на зямлі – ганаровы госць,

А ў Айчыне сваёй не гнілая косць,

І ў сэрцы тваім весялосць, а не злосць…

Калі ў цябе неба ёсць.

Чытачы, знаёмыя з творчасцю Я. Гучка, адзначаюць яго простую (але не спрошчаную) паэтычную мову, віртуознае карыстанне беларускім словам, да якога ў паэта вялікі піетэт. Гэтую павагу, як заўсёды падкрэслівае паэт, у яго выхавала не толькі сям’я Яўгена Сяргеевіча, дзе ўсе гаварылі па-беларуску, але і настаўніца Паўла Антонаўна Стралкоўская (дарэчы, навучала гісторыка М. Ермаловіча, паэта-эмігранта А. Салаўя…).

Глыбокае пагружэнне ў беларускую моўную стыхію мае вялікае значэнне для творчасці паэта. Але ў вершах Я. Гучка гэтая тэма – не пусты енк аб тым, што «мова знікае і яе не вярнуць», а, наадварот, заклік рабіць хоць малыя, але рэальныя крокі да адраджэння ролі роднага слова як галоўнага чынніка нашай нацыянальнай самасвядомасці. І трэба пачынаць гэта рабіць тут і цяпер:

Huczok_02Ну колькі можна ўжо

Уміраць, уміраць

І не памерці?!

Дык, можа, ужо час

Устаць і мову сваю ўздымаць

І ёю зорку сваю ў небе падперці?!

Нягледзячы на сталы ўзрост, Я. Гучок кожны дзень, як на працу, выбіраецца ў сваю улюбёную бібліятэку імя Францішка Багушэвіча, дзе за сталом працуе ў цішы і спакоі. Час патрабуе ад творцы больш грунтоўных інтэлектуальных высноваў, асабліва калі ўлічваць вялікую зацікаўленасць паэта пытаннямі краязнаўства, літаратурна-гістарычнымі даследаваннямі. Таму зараз Я. Гучок завяршае працу над вялікай літаратуразнаўчай працай пад назвай «Голы кароль» пра запазычванні ў рускай літаратуры з літаратураў заходніх краінаў. На падыходзе паэтычны зборнік чатырохрадкоўяў «Маё Пяцікніжжа», што падрыхтаваны да выхаду ў выдавецтве «Тэхналогія» ў маі, а таксама кніга вершаў, назва якой гаворыць сама за сябе, – «Пост Скрыптум»…

Духоўнае апірышча паэзіі Я. Гучка, якое чытач можа знайсці ў зборніку «У родным краі», было і застаецца нязменным: Бог, Беларусь, Роднае Слова…

 Анатоль МЯЛЬГУЙ, фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам