Гісторыя Агратурызм Вясельныя традыцыі беларусаў

Вясельныя традыцыі беларусаў

-

- Рэклама -

Вяселле праз прызму стагоддзя

Вяселле – самая кранальная і яркая сямейная ўрачыстасць. Традыцыі мяняюцца да непазнавальнасці, і вяселле стогадовай даўніны ўжо зусім непадобнае на сучаснае.Чытаць далей…

1910-я гады

viasielle_01Вясельным цырыманіялам папярэднічалі агледзіны нявестаў і сватанне. Праз 1-3 дні пасля афіцыйнага сватання бацька нявесты наведваўся ў хату жаніха, каб агледзець гаспадарку. Калі ўсё задавальняла, маладых заручалі. Само вяселле гулялі часта паасобку – жаніх са сваёй раднёй, а нявеста – са сваёй. Напэўна, з той пары і прыйшло выказванне «у кожнага сваё вяселле». Аднак, беднякі застолле маглі і аб’яднаць. Святкавалі вяселле па 3-4 дні, абавязковым было вянчанне ў царкве. Убор нявесты: белая кашуля з яркім дэкаратыўным арнаментам і спадніца з саматканага сукна. Паверху – дэкаратыўны фартух. Галаву маладой упрыгожвала белая хустка, павязаная на асаблівы манер, якая закрывала лоб, падбародак і вушы, а таксама вянок з жывых альбо дэкаратыўных кветак. Пазней ва ўжытак увайшла трайная фата, частка якой таксама закрывала твар. Жаніх апранаў саматканую кашулю, камізэльку, штаны і пояс. Галаву ўпрыгожвала шапка-магерка, давяршалі ўбор боты альбо лапці.

У 1917 годзе

царкоўнае вянчанне было замененае юрыдычнай рэгістрацыяй утворанай сям’і ў ЗАГСе: царкоўныя кнігі былі замененыя кнігамі актаў грамадзянскага стану. На цырымонію рэгістрацыі прыходзілі зачастую ўвогуле ў паўсядзённым адзенні. Сукенка, якую можна было б назваць вясельнай, выглядала так: максімальна простая, прамога крою, з невялікім каўнерыкам, даўжынёй да калена. Ад былога вясельна-святочнага ўбору заставаўся толькі белы колер. Не менш сціплай была і сама цырымонія рэгістрацыі: плаціш гербавы ўзнос, заяўляеш аб сваім добраахвотным жаданні і пакідаеш подпіс (распісваешся) у спецыяльнай кнізе.

1930-я гады

У той час было не да вясельных урачыстасцяў. Святкавалі сціпла, альбо ўвогуле не адзначалі. Падарункі маладым неслі самыя практычныя: маглі падарыць боты, кавалак тканіны, скуру барана.

viasielle_04 viasielle_05viasielle_02

viasielle_031940-я гады

Пасля вайны таксама было не да балявання. Убор жаніха – форма. У нявесты замест фаты – хустка альбо кавалак крыху накрахмаленай марлі, які ў вёсках «хадзіў» ад адной сям’і да другой. Цюль дастаць было немагчыма. Ежу на стол ставілі самую простую, аб падарунках думаць не даводзілася.

1950-я гады

Каб прыехаць па нявесту ў іншую вёску, жаніхам даводзілася выпісваць у калгасе грузавую машыну. Па-ранейшаму былі цяжкасці са святочнымі ўборамі. Сукенкі для нявестаў не куплялі, а шылі мясцовыя швачкі. Толькі ў канцы 1950-х можна было набыць вясельную сукенку і вянок у гарадской краме, куды жаніх і нявеста ездзілі разам. Сукенкі нявестаў былі доўгія, да падлогі, з доўгімі ж рукавамі без усялякіх рушаў і аборак, абавязкова белага колеру. Вянок для маладой рыхтавалі з кветак, як правіла, ненатуральных – з тканіны, паперы, воску альбо пер’я. Абавязковай дэталлю вянка была рута – сімвал дзявоцкай цнатлівасці. Калі дзяўчына была сіратой, у вянок уплятаўся зялёны лісточак. Да сплеценага венчыку мацаваліся дзве часткі фаты, зробленай з лёгкага, рэдкага, чыста белага кавалку тканіны. Калі жанчына выходзіла замуж не першы раз, яна не павінна была апранаць фату на вясельную цырымонію. Менавіта фата, а не белая сукенка нявесты, азначала яе цнатлівасць. Белая сукенка сімвалізуе не цнатлівасць, як думаюць многія, а радасць і росквіт. На працягу стагоддзяў белы колер лічыўся адным са святочных колераў. Ва ўсёй Еўропе з сярэдзіны XVII стагоддзя сталі апранаць белае спачатку дамы вышэйшага свету, а потым і просты люд.

Сёння ўсё больш модным становіцца брацца шлюбам не ў белых сукенках і класічных касцюмах, а нацыянальных строях і ўключаць у вяселле элементы традыцыйнага абраду. І гэта цудоўна! Прыгарнуўшыся да мінулага, мы спрабуем разабрацца ў саміх сабе.

Тамара КРУТАЛЕВІЧ, загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай ЦРБ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам