Гісторыя Агратурызм Выданне літаратараў Гомельшчыны

Выданне літаратараў Гомельшчыны

-

- Рэклама -

Гомельскі «Палац»

 У выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет чацвёрты выпуск літаратурнага альманаха «Палац» Гомельскага абласнога аб’яднання ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Адкрывае нумар краязнаўчы артыкул «Сведкі палацавай эпохі» Таццяны Літвінавай, загадчыка мастацкага аддзела Гомельскага палаца-паркавага ансамбля.

У паэтычным раздзеле публікуюцца творы Марыны Аляксандравай, Юльяны Пятрэнка, Леаніда Муштэнкі, Таісы Мельчанкі, Арыі-Ульрыкі Гатальскай (з нізак вершаў «Час», «Тканіны», «Краіна»), Генадзя Лапаціна («Из книги для Веры», «Избранное для Людмилы»), Міколы Мельнічэнкі.Чытаць далей…

Празаічны раздзел прадстаўлены ўрыўкам з рамана «Кузня» Анатоля Бароўскага, апавяданнем «Ручнікі ў дарожку» і анекдатычнай трагедыяй «Смех бяду калыша» Анатоля Бігайдарава, абразкамі Міхася Даніленкі.

Гісторыі Гомельшчыны прысвечаныя артыкулы Уладзіміра Лякіна «Размова дзеда з “балахоўцам”», Міколы Анісаўца «Лоеўскія кірмашы», Леаніда Кузьмічова і Рыгора Серыкава «Тураўскае міжрэчча: гістарычны і этналінгвістычны каментар», а таксама ўрывак з кнігі «Канец Гарлага» Рыгора Клімовіча.

Мемарыяльная частка складаецца з успамінаў Браніслава Урублеўскага і Івана Сачука, а таксама згадак пра Івана Мележа Веры Генаш і эсэ Наталлі Фіцнер «Мая крынічка – жыццё маё» пра родную вёску Крупка.

Пад новай рубрыкай «Пяцісотгоднасць» змешчаны артыкул Канстанціна Усовіча «Подзвіг вялікага друкара» пра музей-лабараторыю Францыска Скарыны ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны.

У раздзеле «Літаратуразнаўства» прапануюцца доследы Ірыны Бароўскай «Аналіз стылю, формы і вобразаў беларускай песеннай лірыкі», Васіля Шура «Бусел як сімвал радзімы ў творах беларускіх пісьменнікаў».

У заключным раздзеле нумара «Пабрацімства» на мове арыгінала друкуюцца вершы і проза літаратараў Чарнігаўшчыны: Миколы Ткача, Володимира Сапона, Миколы Лелюка.

Прыемна было бачыць у альманаху прозвішчы аўтараў «Краязнаўчай газеты» Уладзіміра Лякіна, Васіля Шура, Міколы Анісаўца.

 Падрыхтаваў Алесь САЧАНКА

 У № 11 «Краязнаўчай газеты» надрукаваны артыкул Канстанціна Усовіча з чацвёртага выпуску літаратурнага альманаха «Палац».

Папярэднi артыкулУ краі міфаў
Наступны артыкул«Ветэраны – гонар нашай зямлі!»
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам