Гісторыя Агратурызм Выйшла кніга краязнаўцы з Гродзеншчыны

Выйшла кніга краязнаўцы з Гродзеншчыны

-

- Рэклама -

Прэзентацыя кнігі, «полацкая шыльда» і «PAWA»

 24 сакавіка ў Вільні адбылася прэзентацыя кнігі маладога гісторыка з Гродна Васіля Герасімчыка «Канс­танцін Каліноўскі: Асоба і легенда». Прэзентацыю арганізавала Таварыства Бела­рус­кай культуры ў Літве, старшынёй якога з’яўляецца Алесь Адамковіч. Выданне выйшла напярэдадні 180-годдзя К. Каліноўскага (якое мы адзначылі нядаўна).

Кніга разбурае многія хрэстаматыйныя погляды на выбітную гістарычную асо­бу. Чытачу адкрываюцца таямніцы радаводу правадыра паўстання 1863 г., атма­сфе­ра і грамадскія настроі, у якіх Вікенцій Канстанцін вырас, сталеў і вучыўся. Пад­рабязна разглядаюцца яго студэнцкія гады ў Маскве і Пецярбургу. Разбіваецца ўшчэнт міф пра «польского мятежника». Мы бачым паслядоўнага патрыёта Літ­вы-Беларусі.Чытаць далей…

На мерапрыемстве прысутнічала ўнучатая пляменніца братоў Івана і Антона Луцкевічаў Маргарыта Пярова.

У Вільні адбыліся і яшчэ два беларускія мерапрыемствы. Была адкрытая бе­ла­руска­моў­ная шыльда з назвай вуліцы Полацкая. Віншавальныя словы да прысутных скіраваў кіраўнік Ліберальнай фракцыі Рады Віленскага Самакіра­вання Вінцас Юргуціс, а таксама верны сябар беларускай грамады ў Вільні, кіраўнік Літоў­скага Звязу Свабоды Артурас Зуокас. А ўвечары ў кавярні «Paviljonas» адбыўся свя­точны канцэрт гурта «PAWA». Святочны ж настрой панаваў увесь дзень.

 Алесь РЭЗНІКАЎ, г. Мінск

Папярэднi артыкулМой род — мая Радзіма
Наступны артыкул700 нумароў за 15 гадоў
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам