Гісторыя Агратурызм Выстаўка і выданні БФК

Выстаўка і выданні БФК

-

- Рэклама -

Кніжны гонар Беларусі

 Пад такою назвай у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працягвае сваю працу кніжная выстаўка, падрыхтаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На ёй прадстаўлена каля 150 лепшых выданняў, што ўбачылі свет у нашай краіне за апошнія дзесяцігоддзі. Выстаўка сведчыць пра высокі ўзровень кнігавыдавецкай справы ў Беларусі, пра клопат як дзяржаўных выдавецтваў, так і прыватных выдаўцоў пра культуру кнігі, яе мастацкае аблічча. Прыемна адзначыць, што сярод гэтых не надта шматлікіх па мерках ўсёй гісторыі беларускай кніжнай справы выданняў прадстаўлена ажно 4 выданні, якія пабачылі свет пад маркай Беларускага фонду культуры.Чытаць далей…

Гэта «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча, паэма «Новая зямля» Якуба Коласа, «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча, тры кнігі Максіма Багдановіча – вершы «Пагоня», «Слуцкія ткачыхі» і «Зорка Венера» ў перакладзе на 10 мовах народаў свету. Прэзентацыі гэтых выданняў адбываліся ў многіх аўдыторыях не толькі нашай краіны, але і ў блізкім і далёкім замежжы.

 Анатоль БУТЭВІЧ

 Даведка «КГ». Пачаткам выдавецкай дзейнасці Беларускага фонду культуры стаў твор Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» на 3-х мовах (беларукая, польская, руская). Кніга сталася лепшым выданнем 1999 года ў Беларусі. Наступнай працай Беларускі фонд культуры азнаменаваў 2000-ы: лепшым выданнем года стала паэма Аляксандра Пушкіна «Яўген Анегін» з перакладам А. Куляшова (на 2-х мовах з арыгінальнымі ілюстрацыямі А. Кашкурэвіча). А далей адна за другою: «Новая зямля» Якуба Коласа (на трох мовах), «Пагоня», «Слуцкія ткачыхі», «Раманс» Максіма Багдановіча на 10-і мовах свету кожная – і ўсе з узнагародамі. Асобна ў гэтым шэрагу выданняў фонду стаіць кніга Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (на беларускай, англійскай і рускай мовах), за якую БФК атрымаў званне «Пераможца за выданне 2012 года», а таксама Спецыяльны дыплом Міждзяржаўнага савета краінаў СНД па супрацоўніцтве ў галіне перыядычнага друку, кнігавыданні, кнігараспаўсюду і паліграфіі. 

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам