Гісторыя Агратурызм Выстаўка пра спадчыну Скарыны

Выстаўка пра спадчыну Скарыны

-

- Рэклама -

Выданні пра кнігі, выданні да юбілею

 13 верасня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшла прэзентацыя выданняў, падрыхтаваных супрацоўнікамі бібліятэкі (выйшлі ў выдавецкім доме «Беларуская навука»): «Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына», «Кириллические издания XVI века: каталог изданий из коллекции ЦНБ НАН Беларуси», «Евангелле 1575 года – помнік славянскага кнігадруку XVI стагоддзя: з электронным дадаткам».

Выданне «Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына» ўяўляе сабой зборнік артыкулаў, прысвечаных асобе, дзейнасці і спадчыне Скарыны. Аўтары артыкулаў разглядаюць пытанні, што звязаныя з перадумовамі дзейнасці Скарыны, тыпамі і моўнай мадэллю яго перакладаў кніг Бібліі, значэннем асобных сімвалічных выяваў Скарыны, месцазнаходжаннем яго друкарні ў Празе і інш.Чытаць далей…

Каталог «Кириллические издания XVI века» распачынае серыю каталогаў, прысвечаных кніжнай калекцыі кірылічных выданняў з фондаў бібліятэкі, і ўтрымлівае навуковае апісанне 25 асобнікаў 20 выданняў, якія выйшлі ў свет у друкарнях Вільні, Заблудава, Масквы і Астрога ў XVI ст.

Выданне «Евангелле 1575 года – помнік славянскага кнігадруку XVI стагоддзя» прысвечанае адной з самых выдатных кніг славутага беларускага друкара Пятра Цімафеева Мсціслаўца – Евангеллю напрастольнаму, надрукаванаму ў Вільні ў доме Мамонічаў. Асаблівая ўвага засяроджваецца на экзэмплярах акадэмічнай бібліятэкі.

Наведнікі мелі магчымасць пабачыць дзве тэматычныя выстаўкі. Экспазіцыя «Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500 гадоў» падрыхтаваная Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, упершыню ў Беларусі яе ўбачылі сёлета ў маі пад час Беркаўскіх чытанняў у Полацку. Выстаўка распавядае пра пісьменства ў Вялікім Княстве Літоўскім да Скарыны, асаблівасці яго біяграфіі і кніг, памяць пра яго ў Беларусі, Літве, Чэхіі ў наш час і інш. Можна пабачыць месцы, у якіх жыў і працаваў Скарына, параўнаць сродкі і вобразы, што ўвасабляюць памяць пра яго ў краінах Еўропы.

Другая экспазіцыя – «Са спадчыны паслядоўнікаў Скарыны» – падрыхтаваная аўтарскім калектывам каталога кірылічных выданняў. На ёй прадстаўленыя Евангелле ананімнай маскоўскай друкарні (1558 – 1559), Віленскае Евангелле (1575), Астрожская Біблія (1581), маскоўскі Апостал (1597) і іншыя.

 Паводле інфармацыі арганізатараў

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам