Гісторыя Агратурызм Выстаўка, прысвечаная Ф. Скарыну

Выстаўка, прысвечаная Ф. Скарыну

-

- Рэклама -

Скарыну згадваюць на Ганцавіччыне

 Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў бібліятэках Ганцавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы арганізаваны шэраг выставак, на якіх прадстаўленая літаратура пра культурных дзеячаў Беларусі – Францыска Скарыну, Ефрасінню Полацкую, Сімяона Полацкага і інш.

Цікавую выстаўку зладзіла Любоў Дзямчук, загадчыца Малькавіцкай бібліятэкі-музея. Сярод кніг належнае месца займае Біблія на сучаснай беларускай мове, выдадзеная Біблейскім таварыствам у Рэспубліцы Беларусь у 2012 годзе. Праца над выданнем ішла цягам 10 гадоў, бо мова выдання мусіла задаволіць патрабаванні беларусаў розных канфесіяў.Чытаць далей…

FSk-Hancav_01Дапаўняе выстаўку драўляны чамадан, упрыгожаны беларускім ручніком – рэдкая рэч з фондаў музея, ад якой вее даўніной. Кожны чытач, які завітвае ў бібліятэку-музей, абавязкова прыпыняецца каля гэтай выстаўкі, што прываблівае не толькі неардынарнай падачай літаратуры, але сваім зместам – добрымі выданнямі сучасных аўтараў. А найбольш дапытлівыя чытачы, прыўзняўшы вечка старога чамадана, знойдуць там кнігі пачатку мінулага стагоддзя.

FSk-Hancav_02500 гадоў таму Францыск Скарына надрукаваў Псалтыр. Потым ці не штомесяц ён выдаваў усё новыя кнігі Бібліі: Кніга Іова, Прытчы Саламонавы, Эклезіяст… За два гады ў Празе Скарына выпусціў у свет 23 ілюстраваныя біблейскія кнігі. Гэта быў пачатак беларускага кнігадрукавання. А сёння кожная бібліятэка Ганцавіччыны валодае тысячамі экзэмпляраў разнастайнай літаратуры. За паўтысячагоддзя нічога не змянілася: кніга – бясцэнная… Таму што любоў да мовы, роднага краю, Бацькаўшчыны прыходзіць праз чытанне кніг, веданне гісторыі і культуры. А цікавасць чытачоў Малькавіцкай бібліятэкі-музея да мінулага, да сваіх каранёў, сваёй спадчыны выклікае неабходнасць даведвацца як мага болей, перагортваючы старонкі кніг. Кнізе наканаваны доўгі век – яна жыла, жыве і будзе жыць!

 Таццяна МАЛЯЎКА, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ганцавіцкай РЦБС

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам