Гісторыя Агратурызм Юбілей знанай артысткі

Юбілей знанай артысткі

-

- Рэклама -

Юбілей Любові, якая была Джуліяй

 Неверагодна, але будучую актрысу Любоў Румянцаву, якая выканае ў кі­но больш за шэсць дзясяткаў роляў, а сваю першую ўзнагароду (дыплом «За лепшае выкананне жаночай ролі») атрымае за вобраз галоўнай гераіні Джуліі ў беларускім фільме «Альпійская балада» паводле аповесці Васіля Быка­ва, не пры­нялі ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі з-за «нефота­ге­нічнага твару». Але Люба не разгубілася і адразу падала дакументы ў Дзяржаўны інсты­тут тэат­раль­нага мастацтва імя А. Луначарскага, які паспяхова скончыла ў 1964 г.

Тэатральны лёс актрысы пачаўся ў знакамітым маскоўскім тэатры на Ма­лой Броннай, потым былі сцэны мінскіх Рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага і Тэатра-студыі кінаакцёра.Чытаць далей…

Безумоўна, у гісторыі беларускага кінематографа (і ў сэрцах гледачоў) галоўнай роллю Л. Румянцавай назаўсёды застанецца вобраз Джуліі.

Сёлета 18 красавіка актрыса адзначыла свой 75-гадовы юбілей. Урачыс­та­сці прайшлі ў мінскім кінатэатры «Масква». Павіншаваць заслужаную артыстку Беларусі, члена Беларускага саюза кінематаграфістаў, прыйшлі афіцыйныя асобы, калегі, сябры і ўдзячныя гледачы.

Rumiancava_01Уступам да віншаванняў стала дэманстрацыя фільма «Альпійская балада». А ў фае кінатэатра былі выстаўленыя касцюмы Івана і Джуліі.

Першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга ўручыла юбілярцы падзяку прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Павіншавалі Любоў Рыгораўну і ўручылі ганаровыя граматы, нагрудны знак і памятныя сувеніры генеральны дырэктар кі­на­студыі «Беларусьфільм» Уладзімір Карачэўскі, прадстаўнікі ЦК прафсаюза ра­ботнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, прафкама кінастудыі «Бела­русь­фільм», Беларускага фонду культуры, Беларускага саюза кінематаграфістаў, Беларускай гіль­дыі акцёраў кіно. Адмысловы торт – «Аль­пійская балада» з партрэтам маладой актрысы, выраблены мінскім хлебазаводам № 2, – паднеслі калегі з Тэатра-студыі кінаакцёра. Яго галоўны рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў зачытаў тэлеграму з віншаваннем ад Гільдыі акцёраў кіно Расіі.

Rumiancava_02«КГ» далучаецца да віншаванняў і жадае Любові Рыгораўне моцы, творчага даўгалецця і новых роляў.

Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам