Гісторыя Агратурызм З любоўю да роднай мовы

З любоўю да роднай мовы

-

- Рэклама -

2048 відэа, 45 гадзінаў, 700 000 праглядаў

 Падведзеныя вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-бела­рус­ку з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. Цягам двух з паловай месяцаў удзельнікі запіс­валі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзінаў. У сацыяльных сетках гэтыя ролікі набралі ўжо больш за 700 000 праглядаў.

Прыём працаў на конкурс, які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыўся 20 снежня. Журы вызначыла па 30 найлепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу. Са спісамі пераможцаў першага этапу можна азнаёміцца на сайце кампаніі.Чытаць далей…

У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Масэ і Маргарыта Латышкевіч.

«Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў літаратуры. Як яны ра­зу­меюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Ураж­вае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ёй. Я ўдзячны ар­га­нізатарам за тое, што далі жыццё такому цудоўнаму праекту», – падзяліўся з намі старшыня журы У. Ліпскі.

Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom. «Мы хацелі б падзякаваць усім удзельнікам, а таксама іх педагогам і бацькам за ўвагу да праекта і сапраўдную цікавасць да беларускай літаратуры. Мы радыя, што праект Чытаем па-беларуску з velcom адкрывае для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстоўвае магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі», – адзначылі ў velcom.

Лідарам сярод рэгіёнаў стала Гомель­ская вобласць, адкуль на конкурс паступіла 355 відэа. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі кон­курсу сярод гараджанаў сталі школьнікі Мінска – імі было даслана 326 відэа. А самым актыўным раёнам быў Слаўгарадскі, вучні 7 і 8 класаў з якога прачыталі 34 творы беларускай літаратуры.

Самымі папулярнымі сярод удзельнікаў сталі вершы «Спадчына» Янкі Купалы, «Ру­чэй» Якуба Коласа, «Раманс» Максіма Багдановіча, «Трэба дома бываць часцей» Рыгора Барадуліна. Самы «чытаемы» аўтар – Янка Купала, менавіта яго творы наву­чэнцы абіралі найчасцей.

Удзельнікі конкурсу максімальна праявілі фантазію пры падрыхтоўцы конкурсных відэа. Нацыянальныя касцюмы, складаны мантаж і нават жывое музычнае суправа­джэн­не – гэтым і многім іншым стараліся звярнуць увагу на свае працы ўдзельнікі. Цікава, што дзяўчатаў у 3 разы больш, чым юнакоў (яны даслалі 1564 відэа). Ад хлопчыкаў былі заяўленыя 484 відэазапісы.

«Мне вельмі прыемна, што кожны вучань з усёй адказнасцю і захапленнем падышоў да ўдзелу ў праекце. Было вельмі цікава назіраць, як кожны імкнецца вылучыцца і ўпрыгожыць свой выступ. Дзякуй усім удзельнікам за такую ўвагу да праекта і за іх талент, які па-сапраўднаму парадаваў нас, сябраў журы»– пракаментаваў Ю. Жыгамонт.

Пад час першага этапу конкурсу да праекта далучыліся і дарослыя, якія праявілі ініцыятыву падтрымаць удзельнікаў. Сваё прачытанне беларускіх твораў запісалі на відэа генеральны дырэктар і топ-менеджары velcom, прадстаўнікі дыпмісіяў замежных дзяржаваў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач», «Мінск», працоўныя калектывы мінскіх трактарнага і маторнага заводаў, маладыя паэты, студэнты Белдзяржуніверсітэта.

Сёлета з лютага па красавік пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна будуць узнагароджаныя сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў маі 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаныя смартфоны маркі «Apple».

 Паводле інфармацыі арганізатараў

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулДобрым людзям будзе добра
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам