Гісторыя Агратурызм З нагоды дня роднай мовы

З нагоды дня роднай мовы

-

- Рэклама -

Прарасце ў мове роднай талент

 21 лютага ўся грамадскасць адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы. Сярод моўнага мора ціхай крынічкай льецца беларуская мова, адна з самых прыгожых і пявучых, і пра якую наш літаратар-зямляк Іван Лагвіновіч сказаў:

Мову продкаў назваў я

святыняй найпершай,

суцяшальніцай,

скарбніцай найдарагой;

бо калі б не яна –

не было б гэтых вершаў:

не прарос бы мой талент

у мове другой.

Ганцаўшчына – адзін з тых куточкаў нашай краіны, дзе любяць і шануюць матчыну мову, з павагай ставяцца да яе. Таму ў дзень роднай мовы цэнтральная раённая бібліятэка імя Васіля Праскурава сумесна з гарадскім Домам культуры арганізавала на вялікай сцэне сапраўднае свята, куды былі запрошаныя вучні старэйшых класаў гарадскіх школ.Чытаць далей…

Мерапрыемства, дзе ва ўсю моц загучала беларускае слова, было прысвечанае творчасці Янкі Купалы, 135-годдзе з дня нараджэння якога будзем адзначаць сёлета. Менавіта ў беларускай мове «прарос» талент знакамітага Песняра. Шырокай, раздольнай ракою ў зале лілася народная песня, сэрцу радасная і балесная, якую маленькі Янка ўвабраў з малаком маці. Шчырай песняй гучала паэзія вялікага паэта, так улюбёная беларускімі кампазітарамі. Услухайцеся ў словы вершаваных песень «Спадчына», «Малітва», Хіба можна мацней і прыгажэй сказаць і праспяваць пра Беларусь? Тут кожнае слова пранікнёнае любоўю да роднага краю, да беларускага народа. А спытайцеся, чаму п’еса «Паўлінка», напісаная 105 гадоў таму, падабаецца гледачу? Таму што праз гумар пісьменнік уздымае праблемы, актуальныя і праз стагоддзі, дзе ёсць усё – і смех, і каханне, і слёзы…

Усё гэта гучала на сцэне дома культуры, напоўненай нацыянальным аздабленнем. Атрымалася сапраўднае Свята матчынай мовы, якое маленькім агеньчыкам запалілася ў сэрцах юных гледачоў. І хто ведае, магчыма, некаторыя з іх падхопяць гэты агеньчык і не дадуць яму загаснуць, пранясуць любоў да роднай мовы праз усё сваё жыццё. Пранясуць годна і шчыра, як народны пісьменнік Беларусі Янка Купала.

 Таццяна МАЛЯЎКА, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Праскурава

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам