Гісторыя Агратурызм З радаводу выдатнай асобы

З радаводу выдатнай асобы

-

- Рэклама -

Бацька і дзядзька Васіля Цяпінскага

 Бадай усім беларусам вядомы наш слынны дзеяч-гуманіст, перакладчык Евангелля Васіль Цяпінскі, які паходзіў з Полаччыны. А ці шмат мы ведаем пра яго блізкіх родзічаў? Крыху ведаем, але не настолькі шмат, каб не звяртаць увагу на кожную згадку. Адна з такіх згадак трапляецца ў рэвізіі Полацкага ваяводства 1552 г. (далей – Рэвізія), у якой прадстаўленае даволі дакладнае апісанне горада Полацка і ваяводства ў цэлым (Полацкая рэвізія 1552 года / укладальнік і аўтар прадмовы: В. Варонін. – Мінск: тэматычны дадатак да нумара «ARCHE» «Полацак: падарожжа ў прасторы і часе» (5/2011), 2011 г.).Чытаць далей…

У Рэвізіі сустракаем звесткі пра бацьку В. Цяпінскага – Мікалая Івана­ві­ча Цяпінскага, які меў частку «именья отчызного» двор Цяпіна з раллёю. Пры гэ­тым двары службу па выкананні даручэнняў пана, у тым ліку – вайсковую, неслі, або «канём служылі» два путныя слугі. Людзей «айчызных», або карэнных жыхароў было дванаццаць дымоў, што служылі па два дні паншчыны на тыдзень. Акрамя ўжо згаданых там яшчэ жылі чатыры вольныя чалавекі, якія сплачвалі ўласніку падатак – куніцу, агулам з чатырох – 48 грошаў, а таксама – два агароднікі, якія рабілі паншчыну па дні на тыдзень. Са сваёй часткі маёнтка Мікалай выстаўляў да земскай (вайсковай) службы аднаго каня.

Другой часткай маёнтка Цяпіна валодаў родны брат Мікалая – Мацей Іва­на­віч, які быў і дзядзькам В. Цяпінскаму. Мацею таксама служылі два путныя слугі, якія мелі «служыць канём». Існавалі чатыры службы цяглых людзей і чатыр­наццаць дымоў, што служылі паншчыну па два дні на тыдзень. Людзей, якія вы­плачвалі кунічны падатак, было восем, з якіх агулам прыходзіла капа і 37 грошаў. На частцы маёнтка Цяпіна, належнай Мацею, жылі яшчэ і чатыры агароднікі, якія рабілі паншчыну па дні на тыдзень. Са згаданай маёмасці да земскай службы выстаўляўся адзін конь.

З гэтага вынікае, што бацька і дзядзька В. Цяпінскага распараджаліся невялікімі ўладаннямі, належалі да незамож­най шляхты, але не беднай, бо бедныя шляхціцы самі з’яўляліся ў войска на кані, бо не мелі магчымасці выставіць замест сябе путных слугаў.

З нязначных дробязяў будуецца агульная карціна нашай гісторыі, таму варта не пакідаць іх па-за ўвагай.

 Ігар КАНДРАТОВІЧ

Папярэднi артыкулТаямніца нараджэння шэдэўра
Наступны артыкулСустрэча з земляком
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам