Гісторыя Агратурызм З роду Борзабагатых

З роду Борзабагатых

-

- Рэклама -

Урач з роду паўстанцаў

 Дзятлаўшчына можа ганарыцца шматлікімі сваімі ўраджэнцамі, якія праславілі яе, ды і ўсю Беларусь, у свеце. Тут нельга не ўспомніць род Борзабагатых, які з’явіўся ў Беларусі ў XVII стагоддзі і меў герб «Яліта». Роду належалі землі на Навагрудчыне і Слонімшчыне. Заснавальнікам той лініі роду, якая звязаная з Дзятлаўшчынай, быў Франц Борзабагаты. Яго бацькамі былі Канстанцін Борзабагаты і Юлія з роду Туганоўскіх, якія мелі ўласнасць у маёнтку Рутка Нава­грудскага павета. Франц Канстанцінавіч не атрымаў спецыяльнай адукацыі і займаўся сельскай гаспадаркай, меў маёнтак Вясёлы Двор у Дзятлаўскай воласці Слонімскага павета.

Яго родны брат Уладзіслаў атрымаў дыплом урача, пасяліўся ў Нава­грудку. А калі пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, стаў адным з яго арганізатараў на Нава­грудчыне, быў асуджаны да смяротнага пакарання, але паспеў збегчы за мяжу. Уладзіславу дапамагалі яго браты-ўрачы Антон і Баляслаў, а таксама маці. Пасля паразы паўстання маці давялося прадаць за пазыкі маёнтак Рутку і перасяліцца з малодшым сынам Ігнасем у Вясёлы Двор. Там яна была пад наглядам паліцыі да 1871 г., памерла ў 1880-м.Чытаць далей…

Маёнтак Вясёлы Двор размяшчаўся за 48 вёрстаў ад павятовага горада Слоніма. У 1863 г. тут нарадзіўся будучы ўрач Канстанцін Францавіч Борзабагаты. З дзяцінства выхоўваўся ў шляхецкіх традыцыях, карыстаўся польскай мовай, любіў польскую культуру. Яго родны дзядзька па мацярынскай лініі, урач Уладзіслаў Сімановіч, які працаваў у Слоніме, быў сасланы ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863 г.

Гераічнае і трагічнае мінулае роду Борзабагатых не магло не знайсці водгуку ў душы Канстанціна. Але ні ў час вучобы ў Віленскай гімназіі, ні пасля паступлення ў Маскоўскі ўніверсітэт гэта не выклікала ў яго грамадска-палітычнай актыўнасці. Дыплом урача ён атрымаў у 1888 г. і пачаў практыкаваць у Віленскай губерні. Займаўся прыватнай практыкай у павятовым гарадку Свянцяны, бо лічыўся нядобранадзейным атожылкам бунтарскага роду. Ажаніўся з дачкой мясцовага правізара Паўлінай Шрэйберг. У пошуках больш выгаднай практыкі пераехаў у 1894 г. бліжэй да Вільні, у мястэчка Шырвінты. Яго перамяшчэнні зафіксаваныя ў «Памятных кніжках Віленскай губерні».

Аднак К. Борзабагаты вельмі любіў радавы маёнтак Вясёлы Двор, пасля смерці бацькі стаў адным з саўладальнікаў, часта прыязджаў сюды, асабліва ўлетку. У 1893 г. у маёнтку было каля 278 дзесяцінаў зямлі, у 1905 г. там жыло 13 чалавек. Калі Канстанцін Францавіч прыязджаў у Вясёлы Двор, мясцовыя сяляне імкнуліся атрымаць бясплатную кансультацыю.

Borzabahatyja_03Тыя ж «Памятныя кніжкі…» сведчаць, што з цягам часу К. Борзабагаты змог нарэшце паступіць на дзяржаўную службу. У 1906 г. яго запрасілі на працу ў медычнае аддзяленне губернскага праўлення на пасаду ўрача для камандзіровак па сельска-ўрачэбнай частцы. Гэта дазволіла пераехаць у Вільню і пасяліцца на вуліцы Кальварыйскай, 4. Урач Борзабагаты прымаў і дома па ўнутраных, жаночых і дзіцячых хваробах.

Цікавасць К. Борзабагатага да грамадскага жыцця абудзілася у 1910 – 1911-х гг., калі ён ужо меў чын калежскага асэсара. Спачатку выконваў абавязкі члена апякунскага савета ў адной з прыватных гімназіяў. Людзі, якія ведалі Канстанціна Францавіча, сведчаць, што ён быў адоранай асобай: добра валодаў лацінскай мовай і перакладаў Юлія Цэзара, цудоўна граў на фартэпіяна творы Фрэдэрыка Шапэна і нават выступаў публічна.

У 1914 г. Борзабагаты зноў выязджае ў сельскую мясцоваць для барацьбы з эпідэміямі. Яго адказнасць і стараннасць былі заўважаныя – урачу прысвоілі чын надворнага саветніка. Калі пачалася Першая сусветная вайна, К. Борзабагаты быў мабілізаваны ў армію. Пасля рэвалюцыі 1917 г. пакінуў службу і вярнуўся ў Вільню. У 1920 г., у час вайны Польшчы і Савецкай Расіі, выехаў з горада, а калі вярнуўся, то аказалася, што кватэра занятая іншымі жыхарамі. Таму да самай смерці жыў і працаваў у Новай Вілейцы каля Вільні. Памёр К. Борзабагаты ў 1927 г., пахаваны ў Вясёлым Двары на сямёйных могілках.

Мы наведалі могілкі і месца, дзе знаходзіўся маёнтак Вясёлы Двор. Ад маёнтка нічога не засталося, нават падмурка. Калі ў савецкі час тут былі землі калгаса «Расія», усё разбурылі, зруйнавалі і на гэтвм месцы пабудавалі калгасныя ангары, зернясховішчы і ферму.

Borzabahatyja_02 Borzabahatyja_01Ад сямейных могілак таксама засталося няшмат. Магілу Канстанціна Францавіча мы не знайшлі, бо на гэтым месцы пачалі хаваць жыхароў суседніх вёсак Курпешы, Норцавічы і Пенчыцы. Магчыма, магілу К. Борзабагатага зраўнялі з зямлёй ці пахавалі на гэтым месцы кагосьці іншага. Але мы знайшлі магілы яго бацькоў, металічныя помнікі з выяўнымі надпісамі на польскай мове, і магілу жонкі Паўліны. Да ўсяго гэтага яшчэ можна прыкласці рукі і захаваць, каб зусім не знік на нашай Дзятлаўскай зямлі след слаўнай сям’і.

К. Борзабагаты пакінуў пасля сябе шасцёра дзяцей ад першага шлюбу і чатырох – ад другога. Некаторыя з іх звязалі сваё жыццё з медыцынай, жывуць у Польшчы.

 Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулСтравы Беларусі
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам