Гісторыя Агратурызм Загадка для даследчыкаў

Загадка для даследчыкаў

-

- Рэклама -

Куды падзеўся цэлы музей?

 Каштоўныя экспанаты збіраліся ў Баранавічах яшчэ ў даваенны час, потым зніклі ў чэрвені 1944 года. Дзе іх шукаць?

 З усіх цяперашніх і былых абласных музеяў, пэўна, самы няпросты і пакручасты лёс – у музея баранавіцкага. Чаму? Па-першае, усе падобныя музейныя асяродкі маюць даўнія гістарычныя традыцыі, узніклі ў гарадах, што былі адміністрацыйнымі цэнтрамі яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага.

Маю тут на ўвазе Бабруйск і Мазыр, Пінск і Полацк. Баранавічы ж узніклі, як кажуць, на голым месцы там, дзе пад канец XIX стагоддзя каля ранейшай невялікай шляхецкай сядзібы скрыжаваліся чыгуначныя шляхі. У такім сэнсе «кар’ера», у тым ліку культурная, гэтага юнага, але буйнога ўжо для Беларусі горада, унікальная, вартая спецыяльнага вывучэння.Чытаць далей…

Па-другое, Баранавіцкі краязнаўчы музей некалькі разоў закрываўся, потым адраджаўся пад іншай назвай, з іншымі функцыямі і новым кіраўніцтвам. Заснаваны ён быў ў кастрычніку 1929 года па ініцыятыве выкладчыка мясцовай гімназіі Леаніда (ці Леанарда) Турскага як Баранавіцкі павятовы краязнаўчы музей. У 1940 годзе, калі Баранавічы сталі абласным цэнтрам, гэты па сутнасці школьны асяродак ператварыўся ў Баранавіцкі абласны музей выяўленчага мастацтва. Туды сталі звозіць жывапісныя, графічныя і скульптурныя творы з навакольных маёнткаў і касцёлаў. Перадавалі вынікі сваёй працы і заходнебеларускія мастакі. З публікацыяў у мясцовай прэсе відаць, што зборы музея былі досыць багатыя. А паколькі Баранавічы засталіся цэнтрам акругі і ў час фашысцкай акупацыі, музей працягваў дзейнічаць у ранейшым выглядзе з восені 1941-га да чэрвеня 1944 года. Як я даведаўся ў час апошняй паездкі, дырэктарам установы, якая памяняла толькі сімволіку і некалькі карцінаў ды гравюраў, заставаўся той жа Турскі.

У 1942 годзе акупанты дазволілі наладзіць у музеі нешта падобнае на выстаўку твораў заходнебеларускіх мастакоў. Звесткі пра тое я знайшоў яшчэ ў 1982 годзе ў Лондане, знаходзячыся там у камандзіроўцы па стыпендыі ЮНЕСКА. Аказалася, што на выстаўцы дэманстраваліся карціны «Кудзельніца» і «Вясковыя дзяўчаты» Сеўрука, «Беларуская дзяўчынка» і «Вясковыя дзяўчаты» Шымановіча, а таксама выразаныя з дрэва фігуры «Святы Ян» майстра з Ішкалдзі (каля 1500 года), «“Святыя Пётр і Павел” разьбяра з Медзвядкі» (каля 1600 года) і «Хрыстос з ягняткам» працы жыхара той жа Ішкалдзі (каля 1700 года). З іншых крыніцаў мне стала вядома, што тады ў музеі знаходзіліся і карціны заходнееўрапейскіх мастакоў, у прыватнасці, Сальваторэ Розы і Рубенса, але ў прыведзеным пераліку яны адсутнічалі: можа, ужо былі вывезеныя ў Германію ці рыхтаваліся да вывазу.

I вось у чэрвені 1944-га ўсё, што знаходзілася тады ў музеі, знікла. У невядомым кірунку. Можа, пры адступленні варожых войскаў было вывезенае ў Германію? А можа, пры ўдзеле таго ж Турскага, схаванае ў горадзе, а потым, у сувязі з пасляваенным выездам яго ў Польшчу, патаемна туды ж перапраўленае? Карацей, калі аднавілася Баранавіцкая вобласць, то будынак музея пуставаў. Як абласны ён адрадзіўся ў 1946 годзе на базе Слонімскага раённага музея, ацалелага ў вайну дзякуючы старанням яго стваральніка і дырэктара Іосіфа Стаброўскага.

Як вядома, у 1953 годзе Баранавіцкая вобласць была ліквідаваная, а яе тэрыторыя падзеленая паміж суседнімі. I музей стаў называцца проста краязнаўчым, ён адначасова з’яўляецца і раённым, і гарадскім. З 1960 года ён месціцца ў двухпавярховым будынку па вул. Савецкай, узведзеным на пачатку XX стагоддзя. Фонды даволі багатыя: каля 40 тысячаў прадметаў, размешчаных у сямі залах. Сярод іх ёсць і ўнікальныя экспанаты. Дырэктар музея Ірына Станюк паказала мне, напрыклад, слуцкі пояс і касцельны арнат, сшыты са слуцкіх паясоў. Гэтыя каштоўнасці, не ўлічаныя ў мінскіх апісаннях, паступілі ў Баранавічы з суседніх паселішчаў у пасляваенны час. Яны сведчаць, што слуцкія паясы, знаходкі якіх сёння запатрабаваныя, можна і трэба шукаць не толькі за мяжой, але і па перыферыйных сховішчах, па раённых музеях, з чым пагадзіліся мінскія даследчыкі на пасяджэнні круглага стала, які адбыўся неўзабаве пасля маёй паездкі ў Баранавічы.

Аднак вернемся ў кабінет І. Станюк. Пасля экскурсіі там адбылася зацікаўленая размова з цяперашнімі і ранейшымі работнікамі музея. З розных бакоў разглядалася пытанне: куды падзеліся каштоўныя экспанаты ў чэрвені 1944 года? Можа, хто бачыў, што і калі вывозілася з Баранавічаў? Можа, хто пісаў пра гэта з-за мяжы сваякам ці знаёмым? Тыя ж пытанні задаваліся мясцовым краязнаўцам, якія сабраліся на ўлонні прыроды. Адказы былі аднолькавыя: маўляў. Таму не надавалі асаблівага значэння, цяпер паспрабуем пачаць пошукі. Праўда, у час гутарак высветлілася важная акалічнасць: у Польшчы жыве дачка настаўніка мясцовай гімназіі і дырэктара музея Л. Турскага. У старажылаў ёсць нават яе адрас. Гэта ўжо абнадзейвае.

 Адам МАЛЬДЗІС

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам