Гісторыя Агратурызм Загадкі Францыска Скарыны

Загадкі Францыска Скарыны

-

- Рэклама -

Ці служыў Скарына ў дацкага караля?

 * * *

 Адно, бадай, з самых спрэчных пытанняў у скарыназнаўстве – гэта служба Францыска Скарыны сакратаром у дацкага караля.

Каб не быць галаслоўнымі, дамо вытрымкі з пратакола падуанскай курыі аб прызнанні годнасці Ф. Скарыны ў галіне медыцыны і наданне яму звання доктара медыцыны. Вось гэты тэкст: «1512 (год), індыкта XV. У аўторак 9 лістапада ме­ся­ца. Асобы экзамен у галіне медыцыны знакамітага мужа пана магістра Францыс­ка, сына нябожчыка пана Лукі Скарыны з Полацка, русіна, сакратара караля Дацыі…».Чытаць далей…

Пратакол падуанскай курыі ад 3 лістапада 1512 года адшуканы А. Садоўскім у 1960 годзе. Ён цяпер захоўваецца ў архіве горада Падуі.

Прафесар Карлавага ўніверсітэта з Прагі А. Флароўскі адзначаў у 1968 годзе існаванне варыянта дакумента з напісаннем «Дасіае», які, паводле яго словаў, выявіў у 1937 годзе італьянскі прафесар Этора Ла Гата.

Флароўскі пісаў: «…у 1960 і 1962 гг. вучоным сталі даступныя новыя, вель­мі кароткія запісы аб Скарыну, у якіх ён называецца “secretarius regis Datiae” або “Dasiae”». Пры гэтым чэшскі вучоны спасылаўся на публікацыі ў часопісе «Зніч» за 1960 і 1962 гады (гл. «450 год Беларускага кнігадрукавання». Стар. 428 – 429).

Беларускія вучоныя знайшлі замежны часопіс «Зніч». Уважліва прачыталі напісанае. Прыйшлі да высновы, што слова «Datiae» па факсімільных здымках нідзе праз «с» не прачытваецца, а толькі праз «t», як «Datiae».

З таго часу і пачынаецца супрацьстаянне навукоўцаў па гэтым спрэчным пытанні. «Дацыя» або «Дакія»? Што лічыць правільным?

Міфічную «Дацыю» – можа, гэта памылка таго, хто пісаў пратакол падуанскай курыі, – нідзе не знаходзілі. Тады адны даследчыкі пачалі атаясамліваць «Дацыю» з Даніяй, іншыя – з Румыніяй і Малдовай.

У апошні час пачала пераважваць «дацкая» версія.

Нядаўна быў знойдзены дакумент Ватыкана, пазначаны 1512 годам, дзе га­ва­рылася, што да Папы Юлія «прыбыло пасольства дацкага караля. Ад імя гэтага пасольства выступіў каралеўскі сакратар, які паведаміў, што да V Латэранскага сабора, які адкрыўся вясной 1512 года, хацеў бы далучыцца маскоўскі цар Васіль ІІІ».

Да «дацкай» версіі прыцягнулі пісьмо таксама шатландскага караля, у якім гаварылася, што кароль Даніі вёў перамовы з Васілём ІІІ аб аб’яднанні дзвюх галінаў хрысціянства, схіляў маскоўскага цара да прыняцця уніі.

Вядома ж, сакратаром караля Даніі навукоўцы «прызналі» Францыска Ска­ры­ну, хаця імя таго і не названае. А як жа! Толькі ён павінен займаць гэтую пасаду! Недарэмна, быццам бы яшчэ ў 1509 годзе, вялікі князь Жыгімонт І накіраваў яго ў складзе пасольскай дэлегацыі ў Капенгаген для падпісання дамовы аб сяброўстве.

Толькі вось незразумела, як гэта Скарына з пасольства Вялікага Княства Літоўскага нечакана «пераляцеў» у сакратары дацкага караля. Для яго што – нічога святога няма? Адну радзіму мяняць на другую!

Так не робяць прыстойныя людзі.

А затым гэтак жа нечакана праз тры месяцы, кінуўшы дыпламатычную місію, апынуўся ў Падуі, дзе бліскуча вытрымаў экзамен на званне доктара медыцыны. І зноў некуды нечакана знік?

Таму не верыцца ў Скарынава «сакратарства дацкага караля». Тут усё пры­цяг­нутае за вушы і наварочана столькі, што без свечкі ў белы дзень нічога не ўбачыш.

А як жа тады «secretarius regis»? – пярэчаць апаненты. Гэтае ж словазлучэнне перакладаецца як «сакратар караля».

Не толькі. Як зазначыў таленавіты скарыназнаўца з Гомеля Мікалай Пал­коў­нічанка, слова «regis» перакладаецца яшчэ і «правіцель». А «правіцелямі» маглі быць не толькі каралі, але і цары, султаны, візіры, князі, гаспадары, графы, ваяводы, бароны…

 * * *

 Зробім невялікае дапушчэнне. На хвіліначку пагодзімся з тым, што Скарына быў сакратаром караля Даніі. І вёў перамовы аб далучэнні да Латэранскага сабора маскоўскага цара Васіля ІІІ.

Мы ведаем, што Ф. Скарына родам з Вялікага Княства Літоўскага. Ён любіць свой слаўны Полацк і пазней, стаўшы кнігадрукаром, выдасць на старабеларускай мове Біблію. Любоў да мовы – гэта любоў да Радзімы. І гандляваць ёю прыстойны чалавек не можа.

У той час, калі Ф. Скарына быццам бы знаходзіўся ў Даніі, яго родная краіна мела варожыя стасункі з Маскоўскай дзяржавай. Так, у 1492 годзе пачалася першая вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ. Тады да Масквы адышлі Вяземскае княства і землі ў басэйне верхняй Акі.

У 1503 годзе ў выніку няўдалай для Княства вайны да Маскоўскай дзяржавы адышлі Чарнігаў, Старадуб, Гомель, Ноўгарад-Северскі, Рыльск, Любеч, Пуціўль, Бранск, Невель і іншыя гарады.

У 1508 годзе – мяцеж Глінскага, падтрыманы Маскоўскай дзяржавай.

У 1512 годзе зноў баявыя дзеянні. Маскоўскае войска авалодала Смаленскам і пачало наступленне ў бок Оршы…

Таму Скарына не мог весці перамовы, каб спрыяць ворагу сваёй Радзімы. Ён, хутчэй за ўсё, адмовіўся б ад такой дыпламатычнай місіі.

Рыгор АНДРЭЯВЕЦ

(Далей чытайце ў №№ 41 — 43 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам