Гісторыя Агратурызм Зборніку "Вянок" -- неўзабаве 105 гадоў

Зборніку “Вянок” — неўзабаве 105 гадоў

-

- Рэклама -

«Я не самотны, я кнігу маю…»

 Сёлета спаўняецца 105 гадоў адзінаму прыжыццёваму зборніку вершаў Мак­сіма Багдановіча «Вянок»; кніга «адзінства паэзіі і лёсу» ўбачыла свет у Вільні, у 1913 г. З часу з’яўлення і да дня сённяшняга паэтычны зборнік маладога бела­рус­кага генія застаецца ў цэнтры ўвагі даследчыкаў-літаратуразнаўцаў, гісторы­каў, музыкаў, мастакоў і, самае галоўнае, чытачоў.

Зразумела, што і для супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багда­но­віча гэтая кніга з’яўляецца надзвычай каштоўнай. Па-першае, яе структура была па­кладзеная ў аснову навуковай канцэпцыі музея, кожная зала распавядае пра пэўны перыяд жыцця і творчасці М. Багдановіча і звязаная з тымі ці іншымі цык­ла­мі зборніка. Нават пры мадэрнізацыі экспазіцыі, што вялася цягам 2011 –2016 гг., супрацоўнікі музея вырашылі пакінуць без зменаў навуковую канцэпцыю і максімальна захаваць мастацкія дамінанты першай экспазіцыі, звязаныя з твор­часцю М. Багдановіча. Па-другое, зборнік «Вянок» – гэта адзін з самых каштоўных артэфактаў у музейнай экспазіцыі, ён экспануецца ў трэцяй зале, што мае назву «Росквіт творчай дзейнасці М. Багдановіча». Усяго ў мінскім музеі захоўваецца шэсць «Вянкоў», на сённяшні момант з усіх дзяржаўных установаў музей валодае самай вялікай калекцыяй, прычым, кожны асобнік са сваёй цікавай гісторыяй, уладальнікамі і лёсам.Чытаць далей…

Па-трэцяе, для супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча пер­шы і адзіны паэтычны зборнік з’яўляецца аб’ектам розных навуковых дасле­да­ванняў. Нас даўно цікавіла пытанне, колькі кніг, выдадзеных у 1913 г., захава­лася да сённяшняга дня. У часе падрыхтоўкі ў 2003 г. урачыстага святкавання 90-год­дзя «Вянка» музей арганізаваў Міжнародную навукова-практычную канфе­рэнцыю «Я не самотны, я кнігу маю…», прысвечаную гэтай знамянальнай даце, і мастацка-дакументальную выстаўку. На ёй былі прадстаўленыя арыгінальныя «Вян­кі» М. Багдановіча, што захоўваюцца ў сталічных музеях і бібліятэках. На канферэнцыі Ніна Гарэлік, галоўны захавальнік фондаў Літара­тур­нага музея Максіма Багдановіча, агучыла даклад «І вее верш мой дзіўнай каз­кай…», у якім коратка распавяла пра знойдзеныя на той час 24 асобнікі, звярнула ўвагу на аўтографы і штампы, былых уладальнікаў і месцы сённяшняга захоў­ван­ня кнігі.

Супрацоўнікі музея працягваюць працу па пошуку, выяўленні, даследаван­ні арыгінальных зборнікаў «Вянок». Кнігі захоўваюцца ў розных установах культу­ры, навукі, адукацыі, а таксама ў прыватных асобаў, у Беларусі і за яе межамі. На сёння нам вядома пра 41 асобнік, кожны з іх мае свой лёс, часам надзвычай ціка­вы. «Вянкі» падарожнічалі па тэрыторыі Расійскай імперыі, СССР, незалежнай Бе­ла­русі і краінах свету, належалі вядомым дзеячам гісторыі і культуры свету, ма­юць аўтографы, дароўныя надпісы, заўвагі, штампы. Мы запрашаем чытачоў «Края­знаўчай газеты» бліжэй пазнаёміцца з арыгінальнымі «Вянкамі», прапануем шэраг невялікіх нататак. Кожная з іх будзе прысвечаная толькі аднаму асобніку, распавядзе пра яго гісторыю і былых уладальнікаў, пра іх стаўленне да кнігі М. Баг­да­новіча і наогул да яго жыцця і творчасці, раскажа пра тое, дзе кнігі захоўваюцца цяпер і ці можна іх пачытаць.

Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча вельмі спадзяюцца, што ў ходзе нашага аповеду пра «Вянкі» мы зможам адшукаць «новыя» «старыя» кнігі, якія, магчыма, захоўваюцца ў кагосьці з чытачоў «Краязнаўчай газеты». Альбо па­чуць ад чытачоў парады, падказкі, дзе можа захоўвацца «Вянок» 1913 г., у якім кі­рунку весці пошукі музейным супрацоўнікам далей. Мы абсалютна ўпэўненыя ў тым, што наперадзе нас чакае яшчэ нямала адкрыццяў і цудоўных знаходак.

 Ірына МЫШКАВЕЦ, вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

 Ад рэдакцыі. Па адрасе «Краязнаўчай газеты» ахвочыя могуць набыць выданне Беларускага фонду культуры, прысвечанае вершам М. Багдановіча «Раманс», «Слуцкія ткачыхі», «Пагоня», на дзесяці еўрапейскіх мовах.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам