Гісторыя Агратурызм Землякі: татары Беларусі

Землякі: татары Беларусі

-

- Рэклама -

«Байрам» – гэта і свята, і крыніца ведаў  

Напэўна, далёка не кожны чытач ведае, што «Байрам» – гэта не толькі вялікае свята ў татараў, але яшчэ і часопіс, які яны пачалі выдаваць больш за дваццаць пяць гадоў таму, у далёкім ужо 1991 годзе. Той год быў шмат у чым адметны для Беларусі, у тым ліку і для мясцовых мусульманаў. Стаўленне ўладаў да правоў этнічных групаў БССР пачало прыкметна змяняцца ў лепшы бок ужо на старце гарбачоўскай перабудовы; інакш у канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў не назіраўся б сярод іх рух за нацыянальна-культурнае, а ў многіх выпадках, яшчэ і за рэлігійнае адраджэнне.

Распачаўшы нацыянальна-адраджэнцкі рух, татары па прыкладзе іншых этнічных групаў прыкладалі вялікія намаганні па стварэнні ўласнага перыядычнага друку. Не існавала пытання ў выбары рабочай мовы. Лічылася, што ёю павінна быць толькі беларуская, бо яшчэ ў XV – XVI стагоддзях пачалі карыстацца агульнай для ўсіх жыхароў Вялікага Княства Літоўскага – старабеларускай. Пазней у іх мова была такой, як і ў тытульнага народа, з якім спаўна зведалі на сабе і паланізацыю, і русіфікацыю. У апошнія гады існавання БССР іх мова нічым не адрознівалася ад той, якой паслугоўваліся паміж сабою беларусы.Чытаць далей…

На стаўленне кожнага чалавека, кожнай грамадскай арганізацыі да беларускай мовы ў значнай ступені ўплывалі пазітыўныя зрухі ад выканання прынятай 20 верасня 1990 года «Дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых моў у Беларускай ССР». Мясцовыя татары аддалі перавагу сваім этнакультурным традыцыям жыцця на беларускай зямлі, арганізаваўшы выданне часопіса «Байрам» на яе тытульнай мове.

Сваім выхадам у свет першы нумар «Байрама» найбольш абавязаны татар­скаму грамадска-культурнаму аб’яднанню Мінскай вобласці «Аль-Кітаб» (з араб­скай – «кніга»). Дапамаглі ў гэтым Дзяржаўная бібліятэка імя У.І. Леніна і Грамад­ска-палітычны цэнтр пры Мінскім абкаме КПБ. Удзячнае праўленне таварыства «Аль-Кітаб» назвала больш за 60 чалавек, хто дапамог выхаду «Байрама». Сярод іх было нямала асобаў, якія займалі досыць прэстыжныя месцы ў грамадстве: су­працоўнік Мінскага абкама КПБ У. Атрошчанка, паэт Р. Барадулін, доктар гіста­рыч­ных навук, прафесар А. Грыцкевіч, папулярны ў краіне гісторык-самавук М. Ермаловіч, краязнаўца Г. Каханоўскі (некалькі гадоў працаваў дырэктарам Мін­скага абласнога краязнаўчага музея ў Маладзечне), пісьменнік, старшыня Рады згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Я. Лецка, загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» доктар гістарычных на­вук М. Ткачоў, намеснік галоўнага рэдактара гэтага ж выдавецтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі І. Хаўратовіч, пісьменнік К. Цвірка, доктар філалагічных навук, прафесар Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Максіма Гор­ка­га Ф. Янкоўскі. Думаю, рэдакцыя любога часопіса лічыла б за вялікі гонар мець за апору такіх аўтарытэтных асобаў; і калі яны падтрымалі «Байрам», значыцца, доб­ра ўяўлялі яго ролю ў нацыянальна-культурным руху, прычым не толькі ў татарскім.

На адпаведнай старонцы часопіса не пазначаныя члены рэдкалегіі, але па ўсім відаць, што галоўную ролю тут адыгралі загадчык рэдакцыі выдавецтва «Бе­ла­руская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі за ўдзел у выданні «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» ў 12-і тамах Якуб Якубоўскі і кандыдат гіста­рычных навук, дацэнт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута Ібрагім Ка­на­пацкі. І адзін, і другі – татары і з паходжання, і з пераканання.

У першым нумары часопіса «Байрам» Я. Якубоўскаму належалі толькі дзве старонкі тэксту. Гэта «Прадмова», у якой не маглі не звярнуць на сябе такія выразы: «На зямлі высакароднага, зычлівага і працавітага народа – беларусаў – жыве жменька татараў»; «Мы карыстаемся даўно нам роднай беларускай мовай (падкрэслена мною. – Л.Л.)»; «З XVI стагоддзя вядомыя татарскія кнігі Аль-Кітабы, напісаныя на тагачаснай беларускай мове арабскімі літарамі. Яны перапісваліся, дапаўняліся і былі ў кожнай татарскай хаце»; «Спадзяемся, што … нашы зычліўцы-беларусы дапамогуць нам у выдавецкай справе, што наш квартальнік стане цікавым і патрэбным выданнем».

Затое другі заснавальнік «Байрама» І. Канапацкі не скупіўся на словы, ста­ра­ючыся як паўней выказаць свае погляды. Яго артыкул «Беларускія татары: мінулае і сучаснае» заняў недзе шэсць старонак. У першым нумары «Байрама» зробле­ная ўдалая спроба, няхай сабе ў агульных рысах, раскрыць яе ўвогуле. У належ­най ступені І. Канапацкі пакажа яе пазней, выдаўшы ў 1993 годзе напісаную су­мес­на з маскоўскім гісторыкам Станіславам Думіным кнігу «Беларускія татары: мінулае і сучаснае». З публікацыі чытач даведваўся, што першыя татары ў ВКЛ з’явіліся ў пачатку XIV стагоддзя, што на сёння больш правільна называць нашых татараў не літоўскімі, а беларускімі, паколькі «яны гавораць па-беларуску, знач­ная частка іх лічыць гэтую мову роднай». Для многіх чытачоў былі сапраўдным адкрыццём падмацаваныя І. Канапацкім спасылкай на аўтарытэтныя літара­тур­ныя крыніцы такія яго словы: «Беларускія татары настолькі зжыліся з мясцовым насельніцтвам (у часы ВКЛ. – Л.Л.), што часта нават выступалі (разам з ім. – Л.Л.) супраць сваіх адзінаверцаў». Уражвалі прыведзеныя звесткі пра 18 беларус­кіх татараў, якія перад Першай сусветнай вайной у чыне генералаў служылі ў ра­сій­скім войску.

 Леанід ЛЫЧ, доктар гістарычных навук, прафесар

(Далей чытайце ў №№ 22 – 23 “Краязнаўчай газеты”)



[1] Сапр. Язэп Германовіч (1890 – 1978), ксёндз, паходзіць з м. Гальшаны Ашмянскага раёна.

Папярэднi артыкулУ краіне міфаў
Наступны артыкулФотакрос «Горад чытае»
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам