Гісторыя Агратурызм Землякі ў свеце

Землякі ў свеце

-

- Рэклама -

Польская і брытанская спявачка і мастачка з палескай вёскі

 Уладальнікі маёнтка ў Агарэвічах Свяжынскія далі свету дзеяча культуры і мастацтва – Ірэну Фусэк-Фарасевіч. Але на радзіме яе імя застаецца невядомым.

Жыццё агароўкі атрымалася доўгім – 92 гады. Яны ўмясцілі пры гэтым не толькі поспехі яе таленту, але і глыбока драматычныя старонкі.

Пані Ірэна нарадзілася 4 жніўня 1910 года. Тым часам нашая мясцовасць уваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Нічога не азмрочвала далягляды нованароджанай.Чытаць далей…

Аднак праз чатыры гады пачалася Першая сусветнай вайна. Разам з траге­дыямі людскіх лёсаў яна несла і некаторыя надзеі. Так, дагэтуль прыгнечаныя на­роды паспрабавалі набыць суверэнітэт. Беларусам і ўкраінцам гэтага не ўдалося. А вось у шэрага іншых нашых суседзяў – Літвы, Латвіі, Польшчы – атрымалася. Апош­няя здабыла незалежнасць у выніку супрацьстаяння з Савецкай Расіяй – вайны 1919 – 1920 гадоў, што ўспыхнула пасля заканчэння Першай сусветнай.

Свяжынскія лічылі сябе палякамі. Таму, натуральна, пераймаліся лёсам сваёй дзяржавы. Але паколькі агароўскія паны жылі ўсё ж на беларускіх землях, іх турбавала яшчэ пытанне, па які бок савецка-польскай мяжы застанецца іх паселішча. На іхнюю радасць Агарэвічы ўвайшлі ў склад Польскай Рэспублікі. Хоць мяжа з Саветамі, акрэсленая Рыжскім дагаворам 18 сакавіка 1921 года, прайшла і не так далёка – не больш чым за паўсотню кіламетраў.

Нягледзячы на ліхалецце, Свяжынскія мелі і светлыя дні. Прынамсі, як успамінала Ірэна, у Агарэвічах яе спасцігла першае сур’ёзнае захапленне – конная язда. Ці вучылася ў цяжкія ваенныя гады Ірэна, нам невядома. Пэўна ж, хатні настаўнік быў і даў базавую адукацыю. Яе хапіла для таго, каб у 1922 годзе паступіць у Жаночую прыватную гуманітарную гімназію ў Кракаве. Там яе паланіла музычнае мастацтва. Ірэна робіцца спявачкай школьнага хору.

У 1930 годзе Ірэна здае іспыты на атэстат сталасці. Тады ж становіцца студэнткай аддзялення садаводства Галоўнай школы сельскай гаспадаркі. Але пасля першага семестра крыху змяняе напрамак вучобы на земляробчы.

Такая змена можа ўказваць на пошук сябе. Дзяўчыне было цесна ў рамках навучальнай установы і вучобы. Наўрад ці ёй падабаўся абраны шлях.

Таму Ірэна прымае актыўны ўдзел у занятках па спевах. Яе выкладчыкам быў сам Адам Дзідур (1874 – 1946) – адзін з найзнакамітых басоў, слава якога асабліва грымела на пераломе ХІХ і ХХ стагоддзяў.

У 1937 годзе Ірэна Свяжынская выходзіць замуж за Станіслава Кучынскага, кадравага афіцэра Польскага войска. Праз два гады, калі пачнецца Другая сусветнай вайна, ён будзе схоплены ў палон Чырвонай арміяй і, па ўсёй верагоднасці, закончыць шлях у засценках НКВД пад Харкавам.

Па ўстанаўленні савецкай улады на Заходняй Беларусі сям’я Ірэны, як і ін­шыя памешчыкі, трапіла пад рэпрэсіі. Яе маці Марыя Апацкая (Свяжынскі, першы муж, бацька Ірэны, да таго часу памёр) у адну з начэй была забраная энкавэ­дыс­тамі. Доўгі час пра гэтую гісторыю не было дакладных звестак. Пакуль на Бацькаў­шчыну не прыехалі нашчадкі рода. Ад іх даведаліся, што служанка Юзэфа, жанчына сталага веку, уратавала дзяцей гаспадыні, у тым ліку 29-гадовую Ірэну.

(…)

Талент Ірэны Фусэк-Фарасевіч раскрыўся ў дзвюх іпастасях – як спявачкі і як мастачкі. Яе творчасць атрымала прызнанне. Прычым у некалькіх краінах. Сярод іх пакуль няма Бацькаўшчыны ўраджэнкі палескай вёскі Агарэвічы.

 Анатоль ТРАФІМЧЫК

(Цалкам артыкул чытайце ў № 48 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам