Гісторыя Агратурызм Паўстаў музей яўрэйскага побыту

Паўстаў музей яўрэйскага побыту

-

- Рэклама -

20 лютага ў Рубяжэвічах, што на Стаўб­цоўшчыне, ад­крыўся пры­ватны музей яўрэй­скага по­быту. Яго ствараль­ніца і куратар – Рамуальда Сабалеўская, на­стаўніца мясцовай школы, не­абыякавая да ідэі за­хавання мясцовай яўрэйс­кай спад­чыны. Так су­пала, што я па­трапіў у музей на на­ступ­ны дзень пасля яго ад­крыцця, вяртаючыся з семінара ў Міры. Музей – гэта скла­дзены з прафіляванага бруса будынак, што зна­хо­дзіцца на месцы колішняга дома (і ад­на­часова крамы) мясцовага дробнага гандляра Гур’яна, чыя сям’я за­гінула ў полымі Катастрофы. Частка рубяжэвіцкіх яўрэяў, якія за­сталіся ў жывых, была канчаткова знішчаная 9 чэрвеня 1942 г., боль­шасць жа была рас­страляная разам з іншымі яўрэй­скімі вязнямі Івянецкага гета на дзень раней, 8 чэрвеня, ва ўрочышчы Пішчугі каля Івянца.

Rubiazheviczy_01 Rubiazheviczy_02Да вайны Рубяжэвічы былі пера­важна яўрэйскім мястэчкам. Рамуальда Ігнатаўна шмат гадоў збірала вусныя і матэрыяльныя сведчанні зніклага яўрэйскага жыцця, да­памагала добра­ўпарадкаваць мясцовыя яўрэй­скія могілкі, усталёў­вала кантакты ў розных краінах з нашчадкамі рубяжэвіцкіх яўрэяў, вы­дат­кавала на стварэнне музея немалыя асабістыя сродкі. Значна да­памаглі ў стварэнні музея таксама ўладаль­нікі блізкага парку-музея інтэр­актыўнай гісторыі «Сула».

Сапраўдны дом Гур’янаў, што мес­ціўся ў цэнтры мястэчка, струхлеў, але новы будынак цал­кам паўтарае вы­гляд перша­пачатковага дома. Лічу, што варта да­памагаць Рамуаль­дзе Ігнатаўне ў станаў­ленні музея, які мог бы стаць важным аб’ектам у сетцы яўрэй­скіх турыстычных маршрутаў Налібоцкай пушчы і ваколіцаў.

 Алесь БЕЛЫ

На фота: Рамуальда Сабалеўская з выданай у Ізраілі Кнігай памяці Рубяжэвічаў

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам