Гісторыя Агратурызм Згадаем забытага паэта

Згадаем забытага паэта

-

- Рэклама -

«Стаў Мікола Нікановіч слаўным песняром…»

 Зацікавілася вашай газетай, якая так яскрава ад­люст­роўвае гістарычныя па­дзеі нашай краіны, змяшчае артыкулы і нарысы аб жыцці і дзейнасці таленавітых жыва­пісцаў, майстроў, вучоных, пісь­меннікаў. Рызыкнула зрабіць і свой унёсак у выданне: хачу рас­павесці пра яшчэ аднаго, чамусьці забытага ўсімі беларускага пісь­менніка, рэ­прэсаванага ў 1933 г. і вы­сланага за межы Беларусі. Гэта Мікола Нікановіч, які нара­дзіўся 2(15) красавіка 1902 г.Чытаць далей…

Малавядомым ён апынуўся, мабыць, таму, што яго творы, на­друкаваныя і рука­пісныя, якія займалі пэўнае месца ў літаратуры 1920 – 1930-х гг., былі амаль поў­насцю знішчаныя пад час арышту яго як «ворага народа». М. Нікановіч прапаў без вестак пад час вайны на тэрыторыі Чэха­славакіі ў 1944 г., удзель­нічаючы ў баях з нямецка-фашысцкімі за­хоп­нікамі. І толькі пасля яго па­смяротнай рэ­абілітацыі выйшла не­вялікая кніжка «Летнім днём» (1960) з прад­мовай Яна Скрыгана, а значна пазней, у 1985 г., – кніга «Светлая даль» з прад­мовай Міхася Мушынскага.

На жаль, чамусьці ні ў друку, ні па тэлебачанні (на канале «Беларусь-3») побач з такімі асобамі, як Пятрусь Броўка, Васіль Каваль, Кузьма Чорны, Міхась Чарот, Максім Гарэцкі, Максім Лужанін і іншыя, імя М. Нікановіча не згад­ваецца – пры тым, што ўсе гэтыя лю­дзі былі звязаныя моцным сяброўствам, су­працоў­нічалі, ува­хо­дзілі ў склад Саюза пісь­меннікаў, былі аб’­яд­наныя агульнай ідэяй, з’яў­ляліся па­плечнікамі.

Чаму мяне ўзрушылі гэтыя абставіны? Справа ў тым, што я ўнучатая пляменніца М. Нікановіча па мацярынскай лініі, валодаю інфармацыяй (на жаль, небагатай) пра яго жыццё і фота­здымкамі. Цяпер жыву ў вёсцы Кляннік, дзе стаіць яшчэ хата, у якой нара­дзіўся пісьменнік, а ў мясцовай школе ўшаноўваецца памяць пра яго.

Вёску Кляннік разам з Міколам наведвалі яго сябры-пісь­меннікі і нямала знайшлі тут матэрыялаў для сваіх твораў. У 1960 – 1970-я гг. сюды прыяз­джаў на ад­пачынак паэт Казімір Камейша, сябра майго брата Леаніда Дзеркача (на той час дыктара беларускага радыё). К. Камейша нават напісаў верш «Кляннік», які ўвайшоў у адзін з яго зборнікаў.

Я таксама пішу вершы, час ад часу друкуюся. Адзін з вершаў прысвечаны М. Нікановічу.

Нарадзіўшыся вясною, красавіцкім днём,

Стаў Мікола Нікановіч слаўным песняром.

Дар пісьменніцкі ад Бога, мабыць, атрымаў,

Беларускай мовай роднай ён не пагарджаў.

Шлях пачаўшы ад вытокаў чыстых капяжоў,

Праз усе выпрабаванні па жыцці прайшоў.

Як прыроду абуджаюць з выраю шпакі,

Пабудзіў мастацкім словам свае Кляннікі.

Ад пануючай галечы выйсце тут шукаў,

Прасветленай вёску бачыць назаўжды жадаў.

Паважаў, любіў бязмежна родны свой куток,

Пры сустрэчы з селянінам кланяўся здалёк.

Трапным словам уздымаў ён партызан-байцоў

Супраць польскіх белапанаў. Поплеч з імі йшоў.

Памяць горкая дыктуе цяжкія гады –

Абарваныя Міколы творчыя шляхі.

Ён, асуджаны дзяржавай, якую ўздымаў,

«Ворагам» яе прызнаны, пакараным стаў.

І няма выратавання ад таго кляйма.

У Радзімы апраўдання перад ім няма.

Згублена жыццё без вестак на шляхах вайны.

Бессмяротнай застаецца творчасць праз вякі.

 

Яўгенія ДЗЯРКАЧ, аг. Кляннік, Смалявіцкі раён

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам