Гісторыя Агратурызм Згадка аб земляку

Згадка аб земляку

-

- Рэклама -

Верны да канца свайму народу

 З чаго пачынаецца паэт? Магчыма, з адчування таго, што жыццё чалавека – гэта шчасце, вялікі дар… Менавіта такімі словамі пачалася гадзіна гістарычнай памяці «І зноў пяе душа…» у Карэліцкай раённай бібліятэцы, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Алеся Мілюця, самабытнага паэта з нашай маленькай вёсачкі Скорычы. У час літаратурнай імпрэзы гучала чароўная, лірычная музыка цымбалаў, чыталіся цудоўныя вершы паэта – вершы, прасякнутыя любоўю да Бацькаўшчыны, якая і ёсць тым ідэалам, якой павінен служыць сапраўдны паэт. Таксама гучаў аўтабіяграфічны аповед з жыцця сялянскага хлопца, які загінуў у 1944 годзе ва Усходняй Прусіі. У вершы «Брату» паэт пакінуў запавет усім нам:

Хоць мы спаткаем шмат нягодаў, –

Май дух адважнага байца!

Ты будзь, брат, верны да канца

Сваёй зямлі, свайму Народу!Чытаць далей…

Сваякі Мілюця, якія прыехалі з Брэста і Мінска, зранку наведалі родную вёску знакамітага продка і агледзелі кожны куток дарагога сэрцу месца. У час мерапрыемства, натхнёныя і з вялікім жаданнем не раз вярнуцца сюды, каб адрадзіць радавое гняздо, яны шмат цёплых словаў казалі аб сям’і, успаміналі тых, ад каго пачаўся іх род. І з вялікай цеплынёю і ўдзячнасцю гаварылі пра свайго «роднага паэта», чыталі яго лісты з фронту да стрыечнай сястры Мані, прыводзілі ўспаміны класіка літаратуры Янкі Брыля, з якім пашчасціла быць знаёмым А. Мілюцю.Miluc'_01 Miluc'_02

Таксама далі наказ маладому пакаленню, прысутным вучням – любіць і шанаваць сваю маленькую радзіму, ведаць яе гісторыю і тых людзей, якія яе ўслаўлялі.

У рамках мерапрыемства працавала кніжная выстаўка «Мой верш – мая споведзь», на якой была прадстаўленая літаратура з бібліятэчных фондаў, і матэрыялы з фонду раённага краязнаўчага музея. Ладзілася таксама электронная прэзентацыя.

 Наталля КАЗАРЭЗ, метадыст Карэліцкай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам