Гісторыя Агратурызм Згадка і прабачэнне

Згадка і прабачэнне

-

- Рэклама -

«Сто гадоў мы вас чакалі, дзвесце – не забудзем!»

 І мае сляды гарэлі, што вялі з-пад Свіцязі…

Словы знойдзеныя грэлі: – Praha, Pravda vitezi!

Жыць па праўдзе, па свабодзе – вырывацца з панцыра.

…І за мною ходзяць, ходзяць здані акупацыі.

А на здані, што прыджгалі, млувілі: – Не спудзімся!

Сто гадоў мы вас чакалі, дзвесце – не забудземся.

 Чытаць далей…

Czechi_01 Czechi_02 Czechi_03У ноч на 21 жніўня 1968 года пачалася вайсковая аперацыя «Дунай» для па­ту­шэння «Пражскай вясны». Міlovice nad Labem, гарадок за 40 км ад Прагі, стаў сталіцай Цэнтральнай групы войскаў, генералам якой падпарадкоўваліся 83 акупа­цыйныя гарнізоны па ўсёй Чэхаславакіі, тагачаснай Чэха-Славацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

У той час я служыў – быў супрацоўнікам дывізіённай газеты. Пазней, але ўсё-такі на 20 гадоў раней за М. Гарбачова, папрасіў прабачэння ў чэхаў за маю колішнюю нецывільную прысутнасць. А таксама – паспеў перакласці вершы тагачасных творцаў, будзіцеляў нацыі, якія ратавалі супляменнікаў ад анямечвання-скалечвання.

У часы маёй службы ў Чэхаславакіі прыносілі радасць сустрэчы з выдатным беларускім спеваком, які жыў тады ў Празе, Міхалам Забэйдам-Суміцкім, чэшскім навукоўцам Вацлавам Жыдліцкім, амаль беларусам Мілаславам Зімам… Весткамі пра Францыска Скарыну дзяліўся ў акружной газеце, дзе служыў загадчыкам рэдакцыі беларус Аркадзь Пінчук.

 Сяргей ПАНІЗЬНІК, пісьменнік, былы ваенны журналіст 

Фота аўтара

Папярэднi артыкулРазмова пра духоўнасць
Наступны артыкулРэктар МДУ, наш зямляк
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам