Гісторыя Агратурызм Згадка пра мастака

Згадка пра мастака

-

- Рэклама -

Успаміны пра мастака Уладзіміра Сулкоўскага

 «Краязнаўчая газета» заахвочвае чытача ўважліва ўгледзецца ў партрэт мастака ад Бога, выкананы студэнткай-дыпломніцай Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Н. Хадачок. Мастак гэты – Уладзімір Сулкоўскі. У гэтым партрэце – не толькі знешняе падабенства, але самае галоўнае – упэўненасць мастака ў абраным творчым шляху, удумлівасць пры выбары тэматыкі сваёй творчасці, беларуская сціпласць і адданасць праўдзе жыцця (перад сабою і перад людзьмі). Такім і быў Уладзімір Сулкоўскі, які так нечакана пакінуў нас і (глядзі партрэт) які верыў, што яго будуць помніць і шанаваць як Мастака і Чалавека.

 Уладзімір ГІЛЕП, галоўны рэдактар «КГ»

 Чытаць далей…

Sulkouski_01Пачнем з напісанага самім Уладзімірам Сулкоўскім аб яго працы над серыяй карцін «Радзіма Якуба Коласа».

 У творчасці кожнага мастака абавязкова знойдзецца тэма, якая яго хвалюе больш за іншыя і да якой ён звяртаецца неаднойчы. Для мяне такою невычэрпнай крыніцаю натхнення з’яўляецца творчасць Якуба Коласа. Дзясяткі маіх карцін, прысвечаных паэме «Новая зямля», трылогіі «На ростанях», ствараліся доўга і няпроста на працягу дваццаці гадоў.

Пасля першага курса мастацкага інстытута (летам 1969 года), я цвёрда вырашыў напісаць многа-многа карцін, прысвечаных творчасці Якуба Коласа. З таго часу пачаліся мае мэтанакіраваныя вандроўкі па Палессі, прыходзілася цэлымі месяцамі жыць і маляваць у самых розных кутках Брэстчыны і Гомельшчыны, вышукваючы адгалоскі даўніны, – маляваць бабулек у строях, сівых дзядоў, сялянскія інтэр’еры, маючы на мэце, што ўсё гэта спатрэбіцца ў час працы над карцінамі, прысвечанымі творчасці Якуба Коласа. І як вынік – цэлы шэраг кампазіцый ды сялянскіх інтэр’ераў да канкрэтных твораў паэта, у якіх імкнуўся перадаць тую атмасферу, якой «дыхалі» героі твораў Якуба Коласа.

Ішоў час, я пачаў пакрысе «саспяваць» для стварэння цыкла, прысвечанага паэме «Новая зямля». Гэта навукова абгрунтаваныя пейзажы-рэканструкцыі, інтэр’еры-рэканструкцыі, і не толькі тыя, што згадваюцца ў паэме, але і тыя, пра якія пішацца ў трылогіі «На росстанях», пад агульнай назваю «Радзіма Якуба Коласа».

У 1986 годзе я пачаў працу, якая доўжылася тры з паловаю гады. За гэты час быў створаны серыял з 23 карцін. Каб кожны дзень бачыць Нёман, Высокі Бераг, Бервянец нават з вакна, я пераехаў на многія месяцы жыць у Смольню. Кожны прыезд у гэтыя чароўныя мясціны – нібыта вяртанне да нечага роднага, добра знаёмага яшчэ з дзяцінства. Ходзіш навакольнымі сцяжынамі – і ў душы нарастае адчуванне: тут хадзіў сам Пясняр, тут, на беразе Нёмана, нараджаліся неўміручыя радкі Коласавай паэзіі, тут марыў ён пра лепшую долю Бацькаўшчыны. Стаіш каля магутных волатаў-дубоў у Бервянцы – і самі сабою наплываюць паэтычныя радкі пра срэбраводны Нёман. I ўжо глядзіш на наваколле не проста як на вельмі прыгожы ландшафт, але і як на нешта большае, адчуваеш сваю непарыўную лучнасць з гэтай непаўторнай прыгажосцю роднай зямлі.

Я мару пра тое, каб такія ж светлыя, высокія пачуцці, такое ж хваляванне ахоплівала і тых, хто будзе ўглядацца, пранікаць у свет маіх карцін. Каб у кожнага, як і пасля прачытання коласаўскіх радкоў, з’яўлялася жаданне вярнуцца на свой родны бераг, узнікала адчуванне сваёй еднасці з родным кутом, з роднаю Беларуссю.

 Слова пра мастака ад яго настаўніка – прафесара Яўгена Адамовіча.

 З прозвішчам «мастак Сулкоўскі» я сустрэўся ў мастацкай краме-галерэі, дзе быў выстаўлены на продаж яго пейзаж «Бяроза». Гэтая карціна была напоўненая паветрам, і здавалася, што яна жыве зямным жыццём. І цяпер шкадую, што не знайшоў сто з лішнім рублёў, каб набыць яе.

Па запрашэнні светлай памяці рэктара Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Эльвіры Герасімовіч я трапіў на пасаду старшага выкладчыка беларускай мовы і літаратуры гэтага інстытута. Там я адпрацаваў ажно 20 гадоў. Пазнаёміўся з жывапісцамі, якія цікавілі мяне, – напрыклад, з светлай памяці прафесарам і народным мастаком Анатолем Бараноўскім і светлай памяці прафесарам жывапісу Іванам Стасевічам, які ў час вайны быў сынам палка, дайшоў да Берліна і пакінуў свой подпіс на сцяне Рэйхстага. Я спытаў у іх пра Сулкоўскага. Яны ў адзін голас заявілі, што Сулкоўскі – гэта з’ява ў жывапісным мастацтве з прыстойнай будучыняй. Потым знайшоў Сулкоўскага, і мы пасябравалі.

Пазней я ўзначаліў у педуніверсітэце імя Максіма Танка кафедру мастацкай і педагагічнай адукацыі факультэта народнай культуры. Сярод супрацоўнікаў кафедры былі і мае студэнты. Калектыў быў таленавіты, добразычлівы. Высветлілася, што кафедра – гэта мастацкі інстытут у мініяцюры. На ёй асвойваліся ўсе віды мастацтва: ад станковага да прыкладнога і народнага. Складанасці былі на дыпломным праектаванні. На гэтую дзялянку я запрасіў Уладзіміра Сулкоўскага.

Ён валодаў дарам бескарыслівага сяброўства, шчыра паважаў сваіх калегаў, паважаў і любіў студэнтаў. І калегі, і студэнты яму адказвалі тым жа самым. У выніку гэтага і з’явіўся жывапісны праект студэнткі Н. Хадачок «Партрэт Сулкоўскага». Кіраўнікі – старшыя выкладчыкі Л. Гоманаў і А. Кошалеў.

Стваральнікі партрэта настолькі пастараліся праявіць свае таленты і здольнасці, што ён абсалютна перадаў і знешняе, і ўнутранае, псіхалагічнае падабенства любімага імі мастака.

Вялікі дзякуй аўтару і кіраўнікам дыпломнага праекта. Мастак Уладзімір Сулкоўскі варты такой пашаны. Месца гэтаму партрэту – у Коласавым музеі побач з карцінамі мастака. Хочацца, каб гэтак і было.

 І яшчэ слова ад намесніка старшыні Беларускага фонду культуры Георгія Ткацэвіча, які раней працаваў дырэктарам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

 У Смольню мастак купіў веласіпед для вандровак па коласаўскіх мясцінах на Палессі і здзейсніў гэтыя вандроўкі. Потым мастак прыстасаваў свой транспарт для перавозкі сваіх палотнаў і карцінаў, якія маляваў з натуры, і вазіў іх за спінаю на веласіпедзе, займаючы значную шырыню дарогі. Працаваць прыязджаў вельмі рана, і аднойчы трапіў у камічную сітуацыю, сустрэўшыся з чарадою кароваў, якія пакрысе ішлі на пашу. Размінуцца з чарадою атрымалася з цяжкасцю: было і шмат смеху, і не да смеху ў гэтай казуснай сітуацыі. Аднак Сулкоўскі вельмі хутка зарыентаваўся і пачаў вазіць свае палотны не ўпоперак, а ўздоўж веласіпеда, і такія казусы не паўтараліся. А калі вецярок у спіну і статка няма, то карціна ў падрамніку мацавалася ўпоперак на багажніку і да сядла веласіпеда. Уладзіміру Якаўлевічу можна было пазайздросціць: ён не толькі ўмела кіраваў двухколкаю, прытарможваў, але і хутка даязджаў да абранага ім месца.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам