Гісторыя Агратурызм Згадкі пра паэта

Згадкі пра паэта

-

- Рэклама -

Анатоль Сыс: «Пачну з Радзімы»

 26 кастрычніка – дзень нараджэння беларускага паэта Анатоля Сыса (1959 – 2005). З гэтай нагоды хацелася б сказаць некалькі словаў-успамінаў пра гэтага бясспрэчна таленавітага і цікавага чалавека, з якім мне пашчасціла быць асабіста знаёмым.

А пазнаёміліся мы ў 1984 годзе. Я тады вучыўся на першым курсе гісторыка-філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1988 года – імя Ф. Скарыны), а Анатоль, пасля таго як у 1982 годзе скончыў гэты ж факультэт, працаваў у Веткаўскай раённай газеце «За бальшавіцкія тэмпы».Чытаць далей…

Ветка – недалёка ад Гомеля, таму паэт часта наведваўся ў абласны цэнтр, а начаваў у інтэрнаце сваёй alma mater, што па вуліцы Савецкай, у адным пакоі са мною. Тут жылі і іншыя хлопцы, але «гісторыкі», якіх літаратура мала цікавіла. Таму вечарамі размовы пра паэзію, наогул гісторыю беларускай літаратуры, вялі толькі мы з Анатолем.

SysA_01Вельмі высока ён ставіў творчасць Уладзіміра Караткевіча. І невыпадкова пазней у сваім лісце ад 6 кастрычніка 1985 года (тады Анатоль перабраўся ўжо ў Мінск) пісаў: «Ты мне (Мікола) абяцаў Караткевіча». Мелася на ўвазе кніга У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі», якую тады не надта проста было набыць, а ў мяне меўся «лішні» экзэмпляр. Часта Анатоль чытаў мне свае новыя вершы, яшчэ не надрукаваныя. І аднойчы сказаў, што яго творчасць «…зразумеюць толькі праз тысячу гадоў».  

Анатоль заўсёды размаўляў толькі на беларускай мове, чым многіх ставіў у няёмкае становішча, асабліва прадаўцоў магазінаў. А аднойчы ён пры­йшоў ва ўніверсітэт у простай фуфайцы. Калі яму зрабілі заўвагу, Анатоль адка­заў: «Трэба быць бліжэй да народа». Такім ён своеасаблівым чалавекам быў.

Свае першыя вершы Анатоль надрукаваў на старонках роднай рэчыцкай раёнкі – «Дняпровец» (А. Сыс нарадзіўся ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна). У гэтай жа газеце 10 снежня 1988 года была надрукаваная і мая рэцэнзія на першы зборнік паэта «Агмень». Падам тут урывак з яе:

«Паэтычная творчасць маладога паэта Анатоля Сыса заслугоўвае таго, каб пра яе было сказана нямала добрых слоў. Здаецца, зусім нядаўна гэты малады аўтар заявіў аб сабе, а якія гарачыя спрэчкі разгараюцца ўжо вакол яго паэзіі! Думаецца, што не стане выключэннем у гэтым плане і першая кніжка паэта – “Агмень”, якая выйшла сёлета ў выдавецтве ЦК КП Беларусі.

– З чаго пачаць?:

– Пачну з Радзімы.

Такімі радкамі адкрываецца зборнік. Гэта не выпадкова, бо Радзіма для паэта – самае дарагое, што ёсць у жыцці. Гэта думка праходзіць праз усе вершы Анатоля Сыса, якія змешчаны ў зборніку “Агмень”. Ці гэта вобраз маці, ці непакой за лёс роднай мовы, ці звяртанне да далёкіх продкаў – усё у непарушнай сувязі з Радзімай. <…>

Аднойчы А. Сыс сказаў, што яго паэзію зразумеюць толькі праз тысячу гадоў. На шчасце, гэта адбылося намнога раней».

 Мікалай ШУКАНАЎ, краязнаўца, журналіст, г. Жлобін

Папярэднi артыкулТворчыя людзі Касцюковіччыны
Наступны артыкулАсоба ў краязнаўстве
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам