Гісторыя Агратурызм Згадкі вучняў, згадкі аднадумцаў

Згадкі вучняў, згадкі аднадумцаў

-

- Рэклама -

Успаміны пра Пятра Марціноўскага

 Сёлета ўдзячныя вучні Пятра Марціноўскага да яго нядаўняга 85-годдзя арганізавалі імпрэзу на другі дзень Ганненскага кірмашу. Прайшла яна ў будынку нядзельнай школы пры зэльвенскай царкве Святой Троіцы. Айцец Георгій – даўні сябар зэльвенскіх паэтаў, без ваганняў згадзіўся прыняць тых, хто шануе памяць пра цудоўнага чалавека – педагога, краязнаўцу, паэта, шматгадовага кіраўніка літаб’яднання «Зоры над Зальвянкай».

Валянцін Дубатоўка быў сваім чалавекам у доме Марціноўскіх. Разам з іх сынам Ігарам наведваў музычную школу, разам хлопцы карпелі над хатнімі заданнямі. «Згадваю пра тыя нашыя заняткі і дзіўлюся цярпенню Пятра Мікалаевіча, – распавёў Валянцін Яўгенавіч. – Не ўпэўнены, што я сёння вытрымаў бы такое ад свайго сына, не кажучы ўжо пра двух музыкантаў-пачаткоўцаў».Чытаць далей…

Шмат зрабіў Пётр Мікалаевіч для развіцця таленту Міхася Скоблы. Калі нейкі твор юнака не ўдавалася надрукаваць у раённай газеце «Праца», перажываў больш за самога аўтара. Калі хлопец скончыў Дзярэчынскую СШ, Пётр Мікалаевіч сам павёз яго ў Мінск. Разам з неабходнымі дакументамі выклаў перад крыху разгубленай прыёмнай камісіяй цэлы стос выразак з «Працы» з вершамі свайго вучня. «Вы ж улічыце, што філолагам хоча стаць не звычайны абітурыент, а паэт», – пракаментаваў свае дзеянні настаўнік.

– Разам са мной Пётр Мікалаевіч прывёз яшчэ аднаго ахвотніка да ведаў з Дзярэчынскай СШ. І з тым вазіўся гэтак жа, як са мной, хоць трэба было ехаць у іншую навучальную ўстанову. А потым і на начлег уладкаваў нас абодвух», – з хваляваннем успамінаў Міхась Уладзіміравіч, цяпер вядомы і паважаны ў Беларусі творца.

Сяргей Чыгрын:

– Я ведаў Марціноўскага нашмат лепей, чым яго вучні. Мы былі аднадумцамі, сябрамі, хоць Пётр Мікалаевіч па ўзросце быў мне як бацька. Часта, вяртаючыся з чарговага выступлення тэатра, я спыняў аўтобус каля хаты Марціноўскага, каб падсілкаваць змораных артыстаў. І «бацька “Зор над Зальвянкай”» ніколі не адпусціў нас ад сябе без добрай торбы прадуктаў, – расказаў Сяргей Мікалаевіч. А потым дадаў: – Гэта быў выключны па сваёй інтэлігентнасці чалавек. Яго месца ў маім сэрцы ніхто не зможа заняць. Цяпер я як мага хутчэй праязджаю міма яго пустой хаты – «хаты літаратара», як мы яе называлі між сабой, – бо сэрца маё шчыміць ад беззваротнай страты.

Дачка Пятра Мікалаевіча Таццяна шчыра дзякавала прысутным за тое, што памятаюць пра яе бацьку, і падзялілася ўспамінамі пра яго:

– Нават за некалькі тыдняў да смерці, пасля цяжкай аперацыі, ён думаў пра незавершаныя справы і стараўся давесці іх да ладу, каб выканаць абяцанае людзям, – згадвала яна. Таццяна Пятроўна і сёння, амаль праз дваннадцаць гадоў пасля смерці бацькі, кожны сур’ёзны крок у жыцці звярае з ім.

Усе выступоўцы падкрэслівалі ўменне Пятра Мікалаевіча згуртоўваць вакол сябе творчых людзей. Колькі іх перабывала ў хаце Марціноўскага, а колькі сустрэчаў з вядомымі ў Беларусі людзьмі змог наладзіць! Юрка Голуб, напрыклад, згадаў незабыўную сустрэчу жыхароў вёскі Горна з Паўлам Сцяцко (кожны, хто меў стасункі з прафесарам, ведае, як цяжка адарваць таго ад ягоных турботаў. А Пётр Мікалаевіч змог угаварыць неахвотнага да падарожжаў мовазнаўцу!). Юрый Уладзіміравіч адзначыў, што не адзін ён памятае тую цудоўную сустрэчу.

Бываючы ў сваіх дзяцей у Мінску, Пётр Мікалаевіч сустракаўся з сябрамі сваіх дачкі і сына. Аднойчы пазнаёміўся з прафесарам БДУ Ліліяй Казачэнка. Даведаўшыся, што яна піша навэлы, папрасіў дазволу апублікаваць іх у зэльвенскай газеце, за што Лілія Паўлаўна была ўдзячная. Пасля смерці Марціноўскага яна даслала выдадзены ў Санкт-Пецярбургу зборнік «Житейские были» з такім надпісам: «На памяць пра цудоўнага чалавека, чалавека высокай культуры, настаўніка моладзі Пятра Мікалаевіча Марціноўскага і ў знак майго супрацоўніцтва з ім».

На заканчэнне сустрэчы С. Чыгрын папрасіў прысутных прыняць удзел у стварэнні кнігі ўспамінаў пра Пятра Марціноўскага, і падобна, што такіх успамінаў не будзе бракаваць.

 Яніна ШМАТКО

Папярэднi артыкулПамяці краязнаўцы
Наступны артыкулНе застацца па-за Кармою…
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам