Гісторыя Агратурызм Жывуць старадаўнія традыцыі

Жывуць старадаўнія традыцыі

-

- Рэклама -

Шчадрочныя[*] «Конікі» гарадчукоў

 Са старажытных часоў у перад­навагодні шчодры вечар гуляюць па Давыд-Гарадку «Конікі». Адкуль бярэ вытокі гэтая традыцыя і чаму ў маіх родных мясцінах менавіта Конік водзіць па вуліцах ад хаты да хаты гурт шчадрочнікаў? Чаму Конік, а не Каза, якая амаль паўсюдна па Беларусі выконвае ролю павадыра шчадрочнага шэсця? На маю думку, адказ на гэтыя пытанні можна атрымаць у мясцовым фальклоры.

Безумоўна, што без каня нельга ўявіць падворкі нашых далёкіх продкаў. Ён з’яўляўся галоўным дапаможцам гаспадара па здабыванні сродкаў існавання як для сям’і, так і для пракорму свойскай жывёлы. 3 года ў год конік шчыра працаваў на гаспадара. Конікам аралі, сеялі, на ім баранавалі поле, вазілі збажыну, сена, салому, гародніну, дровы, выпраўляліся на кірмашы і ў вандроўкі. I толькі пад час веснавой паводкі надыходзіў кароткі перапынак у гаспадарчых клопатах. Тады гаспадар асабліва песціў свайго коніка, выгульваў яго на падворку і, як сведчыць мясцовы фальклор, нават размаўляў з ім. Трэба зазначыць, што конь невыпадкова лічыцца самай разумнай жывёлай. Ён ніколі не наступіць нагою на жывую істоту: хто б ні апынуўся на яго шляху, імгненна рэагуе на перашкоду і пераскоквае праз яе пры любых абставінах, не зрабіўшы шкоды. Пры гэтым конь увасабляе сабой сілу, дабрыню і надзейнасць, якія неаднойчы ратавалі чалавека ў цяжкія хвіліны выпрабаванняў. Асаблівае стаўленне чалаве­ка да гэтай жывёліны знайшло свой адбітак у вусна-паэтычнай народнай твор­час­ці, што дайшла да нашага часу ў песнях, прыказках і прымаўках, ва ўстойлівых словазлучэннях, дзіцячых забаўлянках… Калі дзіцятка ўжо пругка станавілася на ножкі, яго падкідвалі на каленях і прыпявалі: «Дрыбу-дрыбу, дрыбушэчкі, скачэ конік бэз вуздэчкі, дрыбу-дрыбу, і-го-го, оседлаём му ёго». Подыхам сівой даўніны дайшлі да нашых дзён і старажытныя песні. Найперш звернемся да песні «Святы вэчор». Гэта песня-дыялог воіна-ратніка са сваім конікам, у якім прыгадваюцца падзеі тых часоў, калі нашыя далёкія продкі ўдзельнічалі ў шматлікіх сечах. А конік-конічэнько быў верным памочнікам у ратнай справе і аддана служыў свайму гаспадару.Чытаць далей…

Як успамінаў бацька, які нарадзіўся ў 1908 годзе, яе заўсёды спявалі дзяды ў святыя вечары (ад Калядаў да Вадохрышча). Хораша і цёпла песня «про конічэнька» асвятляла і нашае дзяцінства. Па традыцыі ў святыя вечары яе спяваў і наш бацька. Гэта была ўтульная хатняя песня, песня-ўспамін, песня-рытуал, без якой нельга было ўявіць зімовыя святы. Можна смела сцвярджаць, што песня склалася ў народзе пасля таго, як Давыд-Гарадок у канцы XVI стагоддзя атрымаў магдэбурскае права, а жыхары яго былі ўведзеныя ў саслоўе мяшчанаў. Відавочна і тое, што гараджане-апалчэнцы ваявалі пад сцягам польскіх каралёў. Ці не з тых далёкіх часоў, як згадка-ўспамін аб былых паходах і бітвах, што выпалі на долю продкаў, і ўзнік звычай вадзіць па вуліцах гарадка сімвалічнага Коніка і яго казачнае войска?

У славянскай міфалогіі культ мядзведзя ледзь не самы старажытны. Паводле народных павер’яў, ён збаўляе ад нечысці, з’яўляецца сімвалам урадлівасці, абаронцам шлюбу. Баран – сімвал жыццёвай энергіі, сілы, мужнасці і ўпартасці. Паводле старажытных уяўленняў, яны ўвасабляюць сабой сілы дабра. У той жа час Чорт і клыкастая Баба – гэта адвечныя прадстаўнікі зла. I хіба толькі Смерць можа прымірыць іх. I ўсё ж галоўная роля Смерці ў тым, каб навучыць людзей любіць і цаніць жыццё. I новае жыццё павінна было пачынацца са Смерці. Можа, таму яна і прысутнічае ў шчадрочным гурце ў пераднавагодні час, калі на змену старому году прыходзіць год новы. І чалавек шчыра верыць, што ў гэты незвычайны час на стыку двух гадоў адбудзецца цуд, здзейсняцца мары і надзеі на лепшую будучыню. А вядзе шчадрочны гурт ад хаты да хаты Конік-павадыр. Паводле славянскіх павер’яў, конь з’яўляецца сімвалам урадлівасці і моцнай улады. Яшчэ лічылася, што ён прыносіць у кожную хату поспех у справах і шчасце, ахоўвае ад злых чараў і ліхіх людзей. Трэба дадаць, што моцнай аховаю ад злых сілаў лічыліся падковы, срэбныя званочкі, хамуты, вуздэчкі і іншыя атрыбуты конскай вупражы. А страху кожнай сялянскай хаты ўпрыгожваў выразаны з дрэва конік-ахоўнік дома і сям’і.

Неабходна асобна адзначыць і сам дзень 13 студзеня, які ў народзе завецца шчадрэц. Са шчымлівай надзеяй чакалі гэты дзень дзяўчаты, бо менавіта на шчадрэц, калі ў кожнай хаце варылася куцця, яны выпраўляліся варажыць. Як успамінаюць старажылы, дзяўчаты гуртам падыходзілі да чыёй-небудзь хаты, адна з іх грукала ў дзверы і пытала ў гаспадыні: «Чы гораць дроўца, чы кіпіць куцья? Пусьцецэ помэшаць». Зайшоўшы ў хату і памяшаўшы куццю, яна выходзіла на ганак і спявала: «Цю-цю, цю-цю, я мэшала куцью, дзе собачка брэхне, туды замуж пойду». I ўсе прыслухоўваліся, у якім куточку-квартале забрэша сабака: у Радзічах ці ў Гарэ, на Каморы ці на Балоце, на Аселіцы ці ў Мельніках – значыць, адтуль і трэба чакаць жаніха. I гэтак вандравалі ад хаты да хаты, пакуль не паварожаць усе дзяўчаты.

Тэма дзявочай варажбы закранутая невыпадкова. Пасля святак хлопцы пачыналі засылаць сватоў, ладзіліся заручыны, спраўляліся вяселлі. А мара кожнай дзяўчыны – замужжа, стварэнне сям’і, нараджэнне дзяцей.

I вось надыходзіў вечар, апошні вечар старога года. Менавіта ў гэты вечар залагоджвалі мароз, каб ён не змарозіў пасевы. Калі садзіліся вячэраць, бацька гукаў: «Мороз-мороз, ідзі куцью есці», а павячэраўшы, выносіў на талерцы кавалак пірага і грудок кашы і прасіў: «Мороз-мороз, дзэлюса з тобою пірогом і куцьёю. Мороз-мороз, ні зморозь ні жыта, ні пшэніцы, ні сад, ні гарбузіцы». Ну і, канечне, кожная сям’я ў гэты вечар з нецярпеннем чакала «Конікаў». Дзеці чакалі жывую казку, а дарослыя – шчырую віншавальную песню, песню-напамін аб жыцці дзядоў-прадзедаў, песню, якая духоўна знітоўвала іх з далёкімі продкамі.

I вось ужо за вокнамі чуюцца вясёлы гоман і званочкі, праз хвіліну казачныя персанажы ўвальваюцца ў хату з такой знаёмай і такой чароўнай песняй:

 «Там стояла сосына,

Тоныка, вусока.

Шчодыры вэчор.

А на той сосоныцы

Золота корыца.

Шчодыры вэчор…».

 Мінаюць стагоддзі, істотна змяніўся навакольны свет і побыт чалавека, і толькі гарадоцкія «Конікі», непадуладныя часу, па-ранейшаму з года ў год гуляюць у навагоднюю ноч па заснежаных вуліцах старажытнага Гарадка.

 Таццяна Стахейка, г. Мінск

(Цалкам артыкул чытайце ў № 1 “Краязнаўчай газеты”)



[*] Тут і далей — слова з мясцовай гаворкі.

Папярэднi артыкулАграсядзіба па-беларуску
Наступны артыкулЖывое сэрца млына
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам