Гісторыя Агратурызм Зварот да краязнаўцаў

Зварот да краязнаўцаў

-

- Рэклама -

Распачынаем новы праект: неўзабаве – першая імпрэза

 Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры» і «Краязнаўчая газета» распачынаюць свой новы праект «Мой род – мая радзіма». Ён скіраваны на папулярызацыю краязнаўчай літаратуры – мясцовых выданняў, якія адлюстроўваюць шматлікія ўжо сёння высілкі мясцовых краязнаўцаў дзеля паглыбленага вывучэння гісторыі свайго роднага краю, свайго роду. Часцей за ўсё такія выданні абмежаваныя як тыражом, так і геаграфіяй распаўсюджвання, яны рэдка становяцца набыткам цэнтральных бібліятэк, аб іх унікальным змесце не даведваюцца краязнаўцы з іншых мясцінаў краіны.

Зважаючы на гэта, Беларускі фонд культуры і яго «Краязнаўчая газета» вырашылі распачаць праект – прэзентацыі кніг мясцовых краязнаўцаў у г. Мінску, далучыўшы да сваёй ідэі Нацыянальную бібліятэку Беларусі, абласныя і раённыя бібліятэкі краіны, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, якія, спадзяюся, выявяць зацікаўленасць такім праектам.Чытаць далей…

Першая прэзентацыя пад дэвізам «Мой род – мая радзіма» адбудзецца ўжо 24 лістапада ў памяшканні Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры – філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея па адрасе: г. Мінск, Музычны завулак, 5 (пачатак а 16-й гадзіне). Гаспадарамі залы музея гэты дзень стануць Пастаўскі раён і выбітныя мясцовыя краязнаўцы Ігар Пракаповіч, Вадзім Шышко, Мікалай Арэх і іншыя з прадстаўленнем сваіх новых краязнаўчых кніг. Запланаваныя таксама фотавыстаўка аб Пастаўшчыне і выстаўка краязнаўчых кніг, адбудзецца выступленне Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Паазер’е» Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў. У сустрэчы прымуць актыўны ўдзел сябры Пастаўскага зямляцтва.

Наступная сёлетняя сустрэча намечаная на 22 снежня. Яна пройдзе з краязнаўцам Васілём Драгаўцом, які родам з Нясвіжскага раёна. Больш падрабязна пра сустрэчу мы распавядзем у адным са снежаньскіх нумароў «КГ».

План прэзентацыі кніг мясцовых краязнаўцаў на першую палову 2017 года будзе складацца ў снежні 2016 года. Таму звяртаюся да ўсіх, хто зацікаўлены ў папулярызацыі сваіх выданняў: накіроўвайце прапановы на адрас «Краязнаўчай газеты» (паштовы: д. 6, Траецкая набярэжная, г. Мінск, 220029, альбо электронны: kraga@tut.by).

Кожная прэзентацыя будзе прадугледжваць выступленні аўтара і групы падтрымкі (землякоў) – 2-3 чалавекі, дэманстрацыю відэаматэрыялаў, мастацкую частку. Варыянты зместу мерапрыемства і месца яго правядзення будуць узгадняцца з аўтарам.

Матэрыялы прэзентацыі знойдуць сваё адлюстраванне ў «Краязнаўчай газеце». Асобнік прадстаўленай кнігі па жаданні аўтара можа быць перададзены ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

 Старшыня Беларускага фонду культуры, галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» Уладзімір ГІЛЕП

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам