Раiм Гукавая кніга класіка

Гукавая кніга класіка

-

- Рэклама -

Аўдыяплынь твораў Максіма Гарэцкага

 Поруч з друкаванымі і электроннымі кнігамі ў нашае жыццё ўсё шырэй увахо­дзяць аўдыёкнігі. Праўда, адносна няшмат беларускамоўных выданняў, айчыннай класікі, сусветнай літаратуры па-беларуску. Мы ж сёння распавядзем пра новую аўдыякнігу, што з’явілася нядаўна.

Выйшла кружэлка «Дыямант у пабітым шкле: Споведзь разняволенай душы», дзе сабраныя творы Максіма Гарэцкага. Тут варта прыгадаць, што гэта другая аў­дыякніга аўтара. У 2008 г. была выдадзеная кружэлка «На iмперыялiстычнай вайне. Запiскi салдата 2-й батарэi N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы». Там жа было змешчанае і апавяданне «Лiтоўскi хутарок». Тады галоўнаю задачай ства­ральнікі лічылі паказаць сродкамi радыёмастацтва лёс салдата-беларуса ва ўмовах Першай сусветнай вайны, а па форме – зрабiць з салдацкага дзённiка запа­мiналь­ную i каларытную аўдыякарцiну.

І тады ж пачала складвацца iдэя другой кружэлкі, прысвечанай Гарэцкаму, якая б канцэптуальна i структурна адрознiвалася ад першай. Ініцыятары стварэння аўдыякніг Гарэцкага адзначаюць: «Нам важна было засяродзiцца на вобразе мала­до­га беларускага iнтэлiгента, якi хоча прысвяцiць сваё жыццё асветнiцтву i культур­наму адраджэнню Бацькаўшчыны. Цэнтральным творам i своеасаблiвай дамiнан­тай новага дыска стала аповесць “Цiхая плынь”, у якой вобраз хлопчыка Хомкi кра­нуў нас сваёй незвычайнай лiрычнасцю i мастацкай сiлай. Нам здаецца, што сярод апiсанняў дзяцiнства, што iснуюць у сусветнай лiтаратуры, старонкi Гарэцкага – са­праўдны “дыямант”, узрошчаны на нашых адвечна-беларускiх пакутах i радас­цях».

Над выданнем працавалі артыст і рэжысёр Алег Вінярскі, гукарэжысёры Люд­міла Свацікава і Ігар Пісыгін, а таксама Сяргей Чайка, Вольга Гваздова і Вячаслаў Паўлавец. Кіраўнік праекта – Кастусь Антановіч.

Апроч аповесці ў выданне ўвайшлі апавяданні і абразкі Гарэцкага «У лазні», «Роднае карэнне», «Старое замчышча», «Габрыелевы прысады», для падмацавання тэмы змешчаныя вершы Янкі Купалы «Беларушчына», «Падсякайце тое дрэва», «Брату ў чужыне».

Раскрыццю тэмы спрыяюць i iншыя творы, сабраныя ў адзiную кампазiцыю. Яны разгортваюць перад намi багатую палiтру думак i пачуццяў маладой асобы, якая фармавалася на беларускіх землях у пачатку XX ст. А ва ўсiх маладых героях, прадстаўленых на кружэлцы, мы знаходзiм рысы самога аўтара. З боку формы ства­ральнікі аўдыякнігі пагрузiлі слова М. Гарэцкага ў новы музычны кантэкст, чым пашырылі яго вобразныя магчымасцi. Скарыстаная музыка Антона Абрамовіча, Сты­ва Яблонскага, Раміна Джавадзі, гурта «Стары Ольса» ды іншых кампазітараў, спевы Д. Аксенцьевіча. Пачынаецца і заканчваецца аўдыякніга народнымі песнямі «Дубро­вышка ды зялёная…» і «Дарожка, дарожка, ды ты шырокая…». Гэтыя творы некалі М. Гарэцкі запісаў ад сваёй маці Еўфрасінні Міхайлаўны, тэксты дру­каваліся ў 1928 г. у кнізе М. Гарэцкага і кампазітара А. Ягорава «Народныя песьні з мэлёдыямі». Адмыслова для праекта іх праспяваў фальклорны гурт «Калыханка» з Міханавічаў (Мінскі раён).

Аўтар аповесці «Ціхая плынь» маленства называе часам адкрыцця, творчай радасці. Гэта пара, «на якую не варта забывацца, – піша ён. – Хто счарсцвеў, пагі­нуў у будзёншчыне, – у дзіцячыя гады быў вялікім музыкаю, іграючы на скрыпачцы з лучынак і са струнамі з нітак. І даўлела яму, быў змысел і была радасць. Хто зра­біўся тупы, як палка, – у гады маленства з палкі вырабляў мастацкія для яго мас­тац­кіх пачуванняў штукі: птушачак, звяроў і проста харошы кіёчак-папірашку. На­ды­шлі гады жыццёвага амбарасу і бясконцага дурнога клопату – і знішчылі творчую радасць, растапталі дыямант у пабітым шкле, з паэта зрабілі быдліну».

Пытаннi, што ўзняў класік у сваiх творах, да сённяшняга дня застаюцца вост­рымi i нявырашанымi. Ягоны мастацкi свет неабсяжны, складаны i шматфарбны. І дзеля ягонага спасціжэння – новая аўдыякніга. Чытайма і спасцігайма сапраўдны «дыямант», узрошчаны на нашых адвечна-беларускiх пакутах i радасцях.

 Уладзімір ПУЧЫНСКІ

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам