Рэгіён Мастачка родам з Мазыра

Мастачка родам з Мазыра

-

- Рэклама -

Ёсць падзеі, якія закранаюць вялікую колькасць людзей і пакідаюць глыбокі след у іх жыццях. Так адбылося, калі раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай быў аб’яўлены конкурс на лепшую пошукавую працу сярод бібліятэк Мазырскага раёна. Па адной толькі назве – «Ён наш зямляк, ён наша слава» – было зразумела, што пакладзены пачатак важнай і цікавай падзеі.

Заняцца вывучэннем творчасці мастачкі Ірыны Оркінай пашчасціла бібліятэкарам гарадской дзіцячай бібліятэкі мікрараёна «Маладзёжны». Вынікам даследавання стала сустрэча з мастачкай, што адбылася 18 сакавіка ў галерэі «Зачараваныя родным краем» цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.

І. Оркіна – унікальны чалавек. Мастак і скульптар (працуе ў стылі свабодных асацыяцыяў), майстар жывапісу і графікі, празаік і паэт, прычым у паэзіі яна стварыла ўласны стыль – вершаграфіку. Кожная яе керамічная кампазіцыя – гэта сапраўдная паэма ў гліне, гэта жыццё ў гліне. Яе працы – не проста кераміка, гэта скульптура, зразумелая хутчэй унутранаму погляду, чым вачам. Тое ж датычыцца і яе графічных працаў.

Orkina_01 OLYMPUS DIGITAL CAMERAІ. Оркіна – сябра Саюза мастакоў Расіі, Міжнароднай асацыяцыі выяўленчых мастацтваў пры ЮНЕСКА, аўтар і ўдзельнік больш як 250 персанальных і групавых мастацкіх праектаў у Расіі, Японіі, Кітаі, ЗША, Францыі, Германіі і іншых краінах. Вядомая І. Оркіна і як таленавіты педагог: ужо 22 гады яна вучыць дзяцей мастацтву керамікі, праводзіць майстар-класы. І на ўсё ў яе хапае часу, натхнення і душы.

Нарадзілася Ірына Арсеньеўна ў Мазыры. І хаця жыла ў іншых мясцінах, усё роўна прыязджае ў Беларусь. Ёй усё цікава, усё быццам расцвітае пад яе позіркам, выплаўляецца ў творчасць – становіцца паэзіяй, керамікай, графікай, жывапісам і нават філасофіяй. Ні яна сама, ні яе працы нікога не пакідаюць абыякавымі. Так было і гэтым разам.

Пад час сустрэчы мастачка ўзгадала сваіх родных, успомніла дзяцінства. Госці пачулі цікавыя гісторыі, звязаныя з яе жыццём і творчасцю. Ірына Арсеньеўна прачытала вершы з кнігі «Вершаграфіка» (2008), пазнаёміла прысутных са сваёй новай кнігай «Скульптура свободных ассоциаций». Таксама госці сустрэчы даведаліся аб новым праекце мастачкі «Асацыяцыі».

І сама І. Оркіна, і яе творчасць – неардынарныя і непаўторныя. Праз свае працы мастачка дорыць любоў, радасць і энергію сваёй душы ўсім, хто гатовы іх успрыняць. Яна здзіўляе ідэямі, натхняе, дапамагае ўбачыць жыццё ва ўсім яго харастве, вучыць бачыць прыгажосць у простых рэчах, вучыць не толькі глядзець, але і бачыць, не толькі слухаць, але і чуць, адчуваць і быць уважлівымі – да таго, што нас акружае, і да тых, хто нас акружае, дапамагае нанава адкрыць для сябе. А яшчэ Ірына Арсеньеўна носіць у сабе асаблівы ўнутраны настрой, які станоўча дзейнічае на іншых.

Не завяршэнне сустрэчы Ірына Арсеньеўна падарыла бібліятэцы свае кнігі «Вершаграфіка» і «Скульптура свободных ассоциаций».

 Марыя Бандарэнка, бібліятэкар гарадской дзіцячай бібліятэкі мікрараёна «Маладзёжны» г. Мазыра

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам