Рэгіён Вёска Дзераўная ў 1930-я гады

Вёска Дзераўная ў 1930-я гады

-

- Рэклама -

У Беларусі ёсць некалькі вёсак з назвай Дзераўная, адна з іх – на Стаўбцоўшчыне. Пра жыццё вёскі ў 1930-х гадах шмат расказвала С. Казлова. Прапаную вам пазнаёміцца з яе ўспамінамі.

У 1939 годзе ў Дзераўной было каля 120 двароў і больш за 500 жыхароў. Цэнтрам вёскі лічылася невялікая плошча прамакутнай формы, яна захавалася і цяпер. На плошчы былі гасцініца з павільёнам «Мэбля» і рэстаранам (цяпер на гэтым месцы пабудаваны новы дом Ч. Ваньковіча), магазін (на яго месцы стаіць дом О. Мельнік). У вёсцы было 6 крамаў, імі валодалі яўрэі.

Хаты стаялі блізка адна каля адной. Пад час пажараў у 1943 годзе вёска амаль уся згарэла, з тых часоў местачкоўцаў пачалі называць «папелышамі» – ад слова «попел». Вуліцы былі брукаваныя, абапал іх – тратуары. На Цэнтральнай (Касцельнай) вуліцы тратуары былі выкладзеныя з бетонных плітаў, на астатніх вуліцах – з каменю.

Назвы вуліцаў былі такія: Касцельная (цяпер Л. Ваньковіча), Залатая Горка (ад Маладзёжнай і далей), Стаўбцоўская, Мірская, Пясочная, Азёрная.

На Стаўбцоўскай вуліцы на месцы цяперашняй школы была цагляная школа-сямігодка. Навучанне вялося на польскай мове.

Насупраць касцёла стаяў шпіталь – будынак, дзе адпачывалі людзі, якія прыехалі памаліцца з дальніх вёсак. За касцёлам быў дом, дзе жыў ксёндз, за домам – сад, які і цяпер называецца касцельным садам. У апошнія гады ён здзічэў. Непадалёк касцёла размяшчалася гміна. Бальніцы не было, але былі два ўрачы – Зянкевіч і Вілім. Яны прымалі хворых на кватэры. Клуб быў на Пясках (раён вуліцы Мірскай).

Таксама быў кірмаш, дзе гандлявалі жывёлай, там можна было купіць таксама сена, салому, збожжа. Другі кірмаш быў на плошчы, тут гандлявалі прадуктамі харчавання, прадметамі хатняга ўжытку, вырабамі народных умельцаў. Тавары прывозілі з усіх ваколіцаў: з Несцеравічаў – плеценыя кошыкі, з Прудоў – мел у «галках» (круглых шарыках). Каўбасы і вэнджанае мяса прывозілі Гаптар і Бычынскі, яўрэі гандлявалі кандытарскімі вырабамі.

У дзень кірмашу – чацвер – усе вуліцы, што прымыкалі да плошчы, былі застаўленыя вазамі, на якіх прыязджалі жыхары навакольных вёсак. На плошчы шэрагамі стаялі гандлёвыя будкі. Была на плошчы і пажарная будка, каля яе – званы, у якія білі ў выпадку пажару.

За рэчкай Кашалёўкай (другая яе назва Ксіна) быў маёнтак ксяндза Жывіцкага. Калі ён прыехаў у Дзераўную, збудаваў сабе прыгожы дом, абсадзіў яго дрэвамі: вакол галоўнага будынка – дзве лістоўніцы, рэдкія на той час для нашай мясцовасці дрэвы, абапал маёнтка – дзве алеі, кляновая і ліпавая. За маёнткам пасадзіў лес, які і цяпер называецца жывіцкім.

Па загадзе ксяндза Жывіцкага ў вёсцы была пабудаваная канцылярыя, а недалёка ад яе – школа, куды ён прыходзіў даваць урокі Закона Божага.

У кожнага селяніна быў свой кавалак зямлі. Надзелы тыя былі малаўрадлівымі, бо лепшая зямля належала Жывіцкаму. За зямлю трэба было плаціць падатак.

У апошнія гады ксёндз Жывіцкі жыў у Вільні, у Дзераўную прыязджаў зрэдку, але тут жылі яго слугі. Каля маёнтка, на месцы цяперашняга возера, былі азёры, ставы, дзе разводзілі рыбу.

На другі бок дарогі жылі тры браты Туміловічы. Яны належалі да багатай шляхты, мелі шмат зямлі, бралі на пашу кароваў у жыхароў мястэчка. Горка, каля якой яны жылі, цяпер называецца Туміловічавай гарой ці проста Тумілоўкай.

Месца, дзе знаходзяцца старыя яўрэйскія могілкі, называюць Дунінай горкай. Адкуль такая назва, невядома. За могілкамі стаяў млын. Вакол вёскі былі балоты, іх называлі Кісінай – ад назвы ракі.

Cвятлана АДАМОВІЧ, г. Стоўбцы

Папярэднi артыкулБеларусы ў свеце
Наступны артыкулДа 500-годдзя Шчучына
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам