Рэгіён Таямніцы пружанскіх валуноў 

Таямніцы пружанскіх валуноў 

-

- Рэклама -

 

Чарговае пасяджэнне жаночага клуба «Сяброўка» Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма адбылося на прыродзе, у аграсядзібе «Жадзенскі дворык». Удзельніцы ўтульна размясціліся на лавах і пад спеў птушак і шэпт летняга вецярка паслухалі краязнаўчую інфармацыю «Валуны раскрываюць свае таямніцы», што падрыхтавала бібліятэкар Іна Антаноўская.

Валуны, вялікія і маленькія, – гэта нашыя госці тысячагадовай даўніны, што з’явіліся на тэрыторыі Беларусі разам з леднікамі са Скандынавіі, Карэліі, нават са дна Балтыйскага мора. Спачатку вялікія і з вострымі вугламі, яны з цягам часу падрабнелі, пакруглелі, абраслі дзе-нідзе мохам. Народ, гледзячы на памеры камянёў, стаў шанаваць іх, прыдумаў легенды і паданні, надзяліў лекавымі ўласцівасцямі, каля многіх былі пабудаваныя храмы.

Некалькі такіх валуноў, якіх не паглынула ў сваё нутро зямля, знаходзяцца на Пружаншчыне. Каля вёсак Брады, Абруб, Ківачына, Дабучын, Юндзілы ляжаць камяні з паглыбленнямі, падобнымі на адбіткі рукі ці нагі. Народ назваў іх слядамі Божай Маці і прыдумаў гісторыі іх узнікнення. Напрыклад, на брадоўскім камені знак нібыта з’явіўся, калі Дзева Марыя з маленькім сынам ішла ў Іерусалім і прысела адпачыць.

valuny_01Паводле павер’яў такія камяні лечаць розныя хваробы. З ХІХ стагоддзя шырокую вядомасць атрымаў дабучынскі камень: адзін пастух тройчы прамыў вочы вадой «са слядка» і пазбавіўся слепаты. Да каменя пачалі прыходзіць людзі, пазней тут нават пабудавалі царкву.

Наогул людзі пакланяліся валунам здаўна. Самым старажытным у нашым раёне лічыцца валун «Каменная баба», узрост якога больш за дзве тысячы гадоў. Але і сёння на паўсцёртым «твары» можна разгледзець вочы, нос, рот, а на «грудзях» – крыж з паўсферай. Гэты знак павінен азначаць сувязь паміж гэтым жыццём і тагасветным. Знойдзены ў 1977 годзе археолагам Таццянай Каробушкінай каля вёскі Буцькі ідал цяпер усталяваны на тэрыторыі музея-сядзібы «Пружанскі палацык».

Займальная гісторыя адбылася з каменем-крэслам з вёскі Чахец. Яго незвычайная форма спадабалася мясцоваму старшыні калгаса, які вырашыў цуда-валун усталяваць недзе ў сваёй зоне адпачынку. Пільныя мясцовыя жыхары заўважылі знікненне каштоўнасці, забілі трывогу, і камень вярнулі на месца. Але па фотаздымках відаць, што раней валун выглядаў нібыта гасцінны гаспадар урочышча і дазваляў падарожнаму прысесці, каб лепш убачыць лясную прыгажосць. Цяпер жа ён быццам бы сядзіць сярдзіты, незадаволены тым, што яго тысячагадовы спакой парушылі.

Вось такую спазнавальную інфармацыю атрымалі члены клуба «Сяброўка». Многія з іх успомнілі свае вясковыя дзіцячыя гады і зразумелі, колькі цікавых мясцінаў яшчэ можна наведаць. Потым гаспадыня аграсядзібы Ніна Рамановіч запрасіла ўсіх за стол, пачаставала сапраўднымі экалагічнымі сельскімі прадуктамі і ўласнай выпечкай, кожнаму падарыла на памяць кошык. З добрым настроем, вясёлай песняй, думкамі аб далёйшых сустрэчах вярталіся жанчыны ў Пружаны.

 Вольга Макарчук

Папярэднi артыкулБібліятэкары вучацца ў дарозе
Наступны артыкулСвята сваімі рукамі
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам