Рэгіён Таямніцы тэхналогіі душы Ігара Карабанава

Таямніцы тэхналогіі душы Ігара Карабанава

-

- Рэклама -

Cёлета 22 чэрвеня вучонаму, кандыдату біялагічных навук, выдатніку народнай асветы БССР, паэту, ураджэнцу вёскі Мормаль Жлобінскага раёна Ігару Карабанаву спаўняецца 80 гадоў. Ужо чвэрць стагоддзя доўжыцца нашае сяброўства. Праўда, апошнія гады сустракаемся мы не так часта, як хацелася б. Таму асабліва радасным быў мой прыезд да Ігара Арсеньевіча ў Мазыр напярэдадні яго юбілею. У выніку і з’явіўся гэты артыкул.

Увага – школе

 Многія дзесяцігоддзі жыццё і навуковая дзейнасць І. Карабанава былі звязаныя з Мазырскім дзяржаўным педуніверсітэтам імя І.П. Шамякіна. Да апошняга часу ён з’яўляўся актыўным членам вучэбна-метадычнага аб’яднання краінаў Садружнасці Незалежных Дзяржаваў па працоўным навучанні, замежным членам-супрацоўнікам навукова-метадычнага Цэнтра працоўна-політэхнічнай адукацыі Рэспублікі Балгарыя, членам вучоных саветаў Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага і Тульскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Але расказ пра І. Карабанава хацелася б пачаць з адной прыкметнай падзеі, што адбылася ў пачатку снежня 2001 года ў Жлобінскай СШ № 13, дзе ўпершыню ў гісторыі Беларусі прайшла гарадская алімпіяда па тэхналогіі (працоўным навучанні). Потым, таксама ўпершыню, тут прайшлі абласная і рэспубліканская алімпіяды па гэтым прадмеце. Ігар Арсеньевіч меў да падзеяў самае прамое дачыненне, бо курыраваў сувязі кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі тэхнолага-біялагічнага факультэта тагачаснага Мазырскага педінстытута са Жлобінскай СШ № 13. Адным з пачынальнікаў той справы быў метадыст гараддзела адукацыі, настаўнік тэхнічнай працы СШ № 13 Віталь Гузаў (сёння – заслужаны настаўнік Беларусі). Ён успамінае:

– Гэта быў прарыў у школьнай адукацыі. Справа была пастаўленая на ўзровень высокіх тэхналогіяў. Адбыўся зрух і ў псіхалагічным плане. Працоўнае навучанне, якое заўсёды лічылася другасным прадметам, заняло роўнае месца з іншымі.

 Без пратэкцыяў

Karabanau_03 Да вяршыняў навукі І. Карабанаў прабіваўся сам, без усялякіх там пратэкцыяў, выключна дзякуючы сваім здольнасцям і вялікай энергіі. Ён на «выдатна» скончыў школу ў родным Мормалі, вытрымаў вялікі конкурс пры паступленні на хіміка-біялагічны факультэт Гомельскага педінстытута імя В.П. Чкалава (сёння – Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны), паспяхова скончыў аспірантуру, потым – дактарантуру. Абараніў дысертацыю.

Да прыходу на працу ў Мазырскі педінстытут (1977 год) І. Карабанаў паспеў пабываць на асваенні цаліны ў Казахстане, папрацаваць вясковым настаўнікам (у роднай Мормальскай школе), паслужыць у арміі, набрацца педагагічнага досведу пад час працы ў Гомельскім інстытуце ўдасканалення настаўнікаў.

Але ў поўнай меры як вучоны І. Карабанаў раскрыўся менавіта ў Мазырскім педуніверсітэце. Разам са сваімі калегамі Анатолем Дзеркачовым, Мікалаем Шчурам і Канстанцінам Гулакам ён стаяў каля вытокаў стварэння кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі, якую доўгі час (з 1990 па 2002 год) узначальваў.

Свае ідэі І. Карабанаў занатаваў у звыш чым 250 навуковых і вучэбна-метадычных матэрыялах, распрацаваў асобную навуковую канцэпцыю, два адукацыйныя стандарты, падрыхтаваў і выдаў тры даведнікі, мае звыш 50 падручнікаў (некаторыя – у сааўтарстве з іншымі вучонымі-аднадумцамі) з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 1991 годзе І. Карабанаў быў узнагароджаны срэбным медалём Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР – за цыкл падручнікаў «Працоўнае навучанне» для сельскіх і гарадскіх школ Беларусі.

 Пра роднае паселішча

 Са школьнай парты І. Карабанаў быў актыўным пазаштатным карэспандэнтам жлобінскай райгазеты «Шлях сацыялізму», «Гомельскай праўды», потым – «Звязды», іншых выданняў. У 1956 годзе скончыў школу юнкораў пры газеце «Чырвоная змена», у 1962-м – школу ваенкораў пры газеце «Во славу Родины».

Таксама з юнацтва піша вершы. У 1995 годзе ўбачыў свет яго першы паэтычны зборнік «Роздум», у 1997-м – яшчэ адзін («Асабістае»). Не апошняе месца ў творчасці І. Карабанава займае родны куточак. Так, у вершы «Люблю незабыўна я Мормаль» піша:

Karabanau_02Я Мормаль люблю як радзіму,

Бо тут нарадзіўся і рос,

У хатцы маленькай за зіму

Намёрзся я ў люты мароз.

Пад лямпу, залітую газай,

Да ўпору падправіўшы кнот,

Асвойваў навукі ўсе разам,

Зарыўшыся ў кнігі, як крот.

Я Мормаль люблю за прыроду,

Балота, тарфянік, лясы.

Жыло тут багата народу,

Хапала для ўсіх той зямлі…

Karabanau_01Не мог мой субяседнік не згадаць і сваіх бацькоў, якія падаравалі яму не толькі жыццё, але і моцнае здароўе. Яго маці Сынклета (у дзявоцтве – Ярашэвіч) пражыла 93 гады, да апошніх дзён пачувалася бадзёра. Не скардзіўся на здароўе і бацька. Ды толькі ён загінуў на фронце ў 1945 годзе пад час баёў ва Усходняй Прусіі.

У нашай размове Ігар Арсеньевіч з асаблівай цеплынёй успамінаў і свайго аднакласніка і сябра, пісьменніка Уладзіміра Содаля (1937 – 2015). Аб іх сяброўстве сёння нагадвае і фотаздымак, зроблены 20 верасня 1962 года. Здаецца, ён друкуецца ўпершыню.

 Мікалай ШУКАНАЎ, г. Жлобін, краязнаўца

 На здымках: 2017 г.: Ігар Карабанаў сярод сваіх шматлікіх кніг (фота аўтара); 1962 г.: сябры Ігар Карабанаў (злева) і Уладзімір Содаль; 2001 г.: І. Карабанаў і М. Шуканаў

Папярэднi артыкул
Наступны артыкул500-годдзе беларускай друкаванай кнігі
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам