Раiм Ёсць творчыя людзі на Навагрудчыне!

Ёсць творчыя людзі на Навагрудчыне!

-

- Рэклама -

 Добра, што існуе традыцыя святкаваць юбілеі. Гэта заўсёды нагода не толькі ўспомніць, але і прарэкламаваць пэўную падзею ці аўтара. А сёлетні юбілей беларускага кнігадрукавання і Любчанскай друкарні паспрыяў творчай актыўнасці навагрудчанаў. Да гонару Навагрудскай раённай бібліятэкі, гэта адбылося не без яе ўдзелу. Менавіта бібліятэка выступіла арганізатарам двух раённых конкурсаў – «Мая гісторыя беларускай кнігі», «Кніжны герой: лялькі сваімі рукамі» і акцыі-пошуку рарытэтных і рэдкіх выданняў «Старая кніга».

Конкурс «Мая гісторыя беларускай кнігі» спрыяў раскрыццю творчых здольнасцяў мясцовых жыхароў. У кожнага з нас свая біяграфія, свая гісторыя жыцця. Мы памятаем сваю першую настаўніцу, сваю першую кніжку, спадзяюся, і свой першы паход у бібліятэку. Праз жыццё мы беражліва нясём гэтыя ўспаміны, бо яны нам вельмі дарагія. І вось бібліятэка папрасіла чытачоў падзяліцца гэтымі ўспамінамі і расказаць сваю гісторыю… беларускай кнігі. Гісторыя магла быць выкладзеная ў выглядзе празаічнага твора (аповесці ці аповеда), паэтычнага твора (байкі, оды, гумарэскі), рэцэнзіі, сачынення, нават электроннай прэзентацыі, буктрэйлера, малюнка або серыі малюнкаў.

На суд журы былі вынесеныя 44 працы. Кожны твор асаблівы і непаўторны, таму ўсе яны без выключэння заслугоўваюць увагі. Вельмі цяжка было вызначыць пераможцаў, але конкурс ёсць конкурс. Ганаровыя граматы і кнігі атрымалі Аляксандр Гоцка, чытач Навагрудскай раённай бібліятэкі, за верш «Ода беларускаму першадрукару» (намінацыя «паэтычны твор»), Марыя Быт, чытачка Навагрудскай гарадской бібліятэкі, за эсэ «Мая гісторыя беларускай кнігі» (намінацыя «празаічны твор»), Валянціна Журко, бібліятэкар Гарадзечанскай сельскай бібліятэкі, за сачыненне «Арыенцір у жыцці» (намінацыя «сачыненне»), Аляксандра Пікта, чытачка Пятрэвіцкай сельскай бібліятэкі, за малюнак «Людзі на балоце» (намінацыя «малюнак ці серыя малюнкаў»).

Але нельга не назваць іншых таленавітых навагрудчанаў і іх цудоўныя працы. Гэта чытач Навагрудскай раённай бібліятэкі М. Зізюк і яго «Апавяданне», бібліятэкар Ацмінаўскай сельскай бібліятэкі Л. Ваўчок і яе апавяданне «Маё першае знаёмства з кнігай», чытач Бенінскай сельскай бібліятэкі А. Калясінскі і яго «Вераб’іная праўда», «Шляхам Скарыны» і «Загадкавае возера Свіцязь», чытачка Навагрудскай гарадской бібліятэкі А. Кузьміч і яе «Духоўны свет, убачаны зблізку», чытачка Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі М. Кісцень і яе аповед «Кніга ў маім лёсе», чытачы Валеўскай сельскай бібліятэкі Анжэла Вашкевіч з карцінай «Выміраюць вёскі» і Я. Жук з карцінай «Восень». Журы да слёз крануў верш «Анкалогія не прыгавор» чытачкі Валеўскай сельскай бібліятэкі Т. Апалонік. Жыхар Вераскава С. Скобля зрабіў з пенапласту фрагмент «Чорнага замка Альшанскага» паводле аднайменнага твора У. Караткевіча. Гэты спіс можна яшчэ доўга працягваць, хай выбачаюць тыя, каго я не назвала. Усім удзельнікам шчыры дзякуй!

Конкурс «Кніжны герой: лялькі сваімі рукамі» паклаў пачатак лялечнаму тэатру, арганізаванаму сёлета пры бібліятэцы. Конкурсныя працы разглядаліся ў трох намінацыях: «Лялька – літаратурны (казачны) герой», «Лялькі для ЛіТэатра», «Батлейка». Усяго было прадстаўлена 77 лялек у розных тэхніках – пап’е-машэ, арыгамі, вязаныя пруткамі, зробленыя з панчохаў, тканіны, футры.

Усе гэтыя працы аўтарскія, а кампазіцыя «На кірмаш» – вынік калектыўнай працы. Створаная бібліятэкарамі Марыяй Сіманавай (Харосіцкая сельская бібліятэка), Валянцінай Журко (Гарадзечанская сельская бібліятэка) і Аленай Казак (Брольніцкая сельская бібліятэка), яна атрымала прыз глядацкіх сімпатыяў. Пад час правядзення выстаўкі лялек у чытальнай зале бібліятэкі яе чытачы і наведнікі маглі аддаць свой голас за лепшую, на іх думку, ляльку. Усе галасы ўлічваліся журы пры падвядзенні вынікаў.

У намінацыі «Лялька – літаратурны (казачны) герой» аднагалосна перамагла «Каза-манюка» (пап’е-машэ), што выканала А. Вашкевіч. Другое месца – лялька «Баба» (панчоха і тканіна) Ліліі Журавель, чытачкі Вераскоўскай сельскай бібліятэкі. Трэцяе месца – лялька «Дахавік Казік» (панчоха) Вольгі Гоўдзі, бібліятэкара Ладзеніцкай сельскай бібліятэкі. Усім прыйшліся даспадобы лялька «Маша» В. Каўцэвіч (Скрышаўская сельская бібліятэка-клуб), «Дзяўчынка» Г. Кавальчук (Кашалеўская сельская бібліятэка), «Несцерка» Н. Шэць (Вераскоўская сельская бібліятэка), «Пеўнік», «Соўка», «Верабей» Я. Сакевіч (Бенінская сельская бібліятэка), «Беларусачка» Т. Абдулаевай (Запольская сельская бібліятэка), «Кот Шмурдзік» К. Драчылоўская, «Баба Яга» Я. Кута (Навагрудская раённая бібліятэка).

У намінацыі «Лялька для ЛіТэатра» перамагла «Лісіца» (вязаная шыдэлкам) Ірыны Несцер, чытачкі Пятрэвіцкай сельскай бібліятэкі. Другое месца – «Паўлінка» (тканіна) Ларысы Касцюк, загадчыцы Навагрудскай гарадской бібліятэкі. Дарэчы, для пальчыкавага тэатра на стале яна зрабіла таксама «Якіма Сароку» і «Пана Быкоўскага», і апошні вельмі спадабаўся наведнікам абласнога кніжнага фестывалю «Кніга і час» у Свіслачы. Трэцяе месца ў намінацыі атрымаў «Мядзведзь» (футра) Марыі Карачан, чытачкі Навагрудскай спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку. Вялікую колькасць прыгожых лялек для ЛіТэатра «Церамок» зрабіла бібліятэкар Навагрудскай раённай бібліятэкі А. Янушкевіч, і цяпер амаль усе яны задзенічаныя ў спектаклях.

У намінацыі «Батлейка» па аднагалосным рашэнні журы перамагла група лялек для адной казкі. Гэта «Заяц», «Вожык», «Вожычыха» (тканіна), якіх выканалі бібліятэкар Галіна Война і Святлана Сакалдан, чытачка Кміцянскай сельскай бібліятэкі-клуба.

Нечакана пад час конкурсу выявілася яшчэ адна намінацыя. Але паколькі лялькі-абярэгі, зробленыя аператарам Навагрудскай бібліятэкі Кацярынай Мяцеліцай, не з’яўляюцца літаратурнымі героямі, іх аўтарка атрымала спецыяльны прыз. Лялькі прыйшліся даспадобы дарослым і дзецям.

Пад час акцыі-пошуку рарытэтных і рэдкіх выданняў «Старая кніга» бібліятэкары і чытачы шукалі каштоўныя, унікальныя кнігі, якім 50 і болей гадоў, кнігі на замежных мовах, рэдкія дзіцячыя кнігі і інш. 42 жыхары горада і раёна прынеслі больш за 200 кніг, якія сталі асноваю выстаўкі эксклюзіўных выданняў «Кніжныя скарбы Беларусі». Цяпер яна дзейнічае ў музейным пакоі Навагрудскай раённай бібліятэкі. Дадам, што ў асноўным кнігі перададзеныя ў бібліятэку на часовае захоўванне, тэрмін іх экспанавання абмежаваны, таму заклікаю навагрудчанаў наведаць выстаўку.

Кожная прынесеная чытачамі кніга мае сваю гісторыю. Як яна з’явілася ў сям’і, як дапамагла перажыць цяжкія жыццёвыя моманты, якія цікавыя выпадкі з ёй звязаныя – пра гэта можна даведацца пад час гутарак з гаспадарамі кніг. Дарэчы, чытачка Вераскоўскай сельскай бібліятэкі падарыла Навагрудскай бібліятэцы кнігу на польскай мове, але на ёй адсутнічалі выходныя дадзеныя. Калі бібліятэкары ўдакладнялі год выдання кнігі ў інтэрнэце, высветлілася, што яе шукае польскі бок, за яе гатовыя заплаціць пэўныя грошы. Супрацоўнікам бібліятэкі прыемна ведаць, што яны так паўдзельнічалі ў лёсе кнігі і канкрэтнага чалавека.

Хочацца назваць некаторых актыўных удзельнікаў акцыі. Гэта чытачы Навагрудскай раённай бібліятэкі Яўгенія Мярляк, Станіслава Казакевіч, Антон Дземідовіч, Раіса Шайбак, Ірына Сяргеева, Людміла Фёдарава, Уладзімір Мішкін, а таксама Наталля Клімко, чытачка Навагрудскай спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку, Мікалай Савошчык, чытач Кміцянскай сельскай бібліятэкі-клуба, Таццяна Талака, чытачка Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі, Ніна Чарнікевіч, чытачка Скрышаўскай сельскай бібліятэкі-клуба, і іншыя. Дарэчы, У. Мішкін мае нават свой экслібрыс, а нам ён прынёс пяць кніг, выдадзеных у пачатку мінулага стагоддзя.

Пад час свята друкаванага слова ў Любчы 3 верасня ўсе актыўныя ўдзельнікі акцыі і пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаныя дыпломамі, граматамі і каштоўнымі падарункамі. А галоўны прыз для іх – кніга. Так бібліятэка падзякавала сваім чытачам.

 Фаіна МАЛЮЖЭНЕЦ

Папярэднi артыкулНаш каляндар
Наступны артыкулПамяці краязнаўцы
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам