Рэгіён Тутэйшая і звычайная Данута Бічэль

Тутэйшая і звычайная Данута Бічэль

-

- Рэклама -

Зэльвенская раённая бібліятэка ніколі не пакідае па-за ўвагай знакамітых землякоў, асабліва ў юбілейныя для іх гады. Вось і сёлета ў снежні да юбілею паэткі Дануты Бічэль была пад­рыхтаваная цікавая імпрэза «Я – тутэйшая, я – звычайная». Літаратурны партрэт творцы разам з арганізатарамі імпрэзы стварылі і чытачы. Члены клуба «Восень жыцця» папоўнілі кніжную выстаўку зборнікамі Дануты Янаўны са сваіх асабістых бібліятэк. І не проста прынеслі любімыя кнігі, а рэкламавалі іх, вы­дзяляючы найбольш дарагія сэрцу творы. Былі сярод прынесеных выданняў і кнігі з аўто­графамі паэткі, што выклікала асаблівую ўвагу прысутных.

Наведалі мерапрыем­ства і маладыя, і сталыя чытачы. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Масюк падрыхтавала відэа­суправаджэнне сустрэчы: з экрана Данута Янаўна расказвала пра сябе, а акторы чыталі яе вершы.

З Зэльвеншчынай Д. Бічэль паяднала Ларыса Геніюш, якую Данута Янаўна лічыць сваёй духоўнай матуляй. Іх сустрэчы ў Зэльве і Гродне, ліставанне, успаміны пра сына Ларысы Антонаўны – святое для паэткі, а «Акраверш» і «Вяртанне» нагадалі прысутным аблічча не­скаронай змагаркі за Беларусь. Сведкамі духоўнага сяброў­ства Л. Геніюш і Д. Бічэль былі зэльвенкі Таццяна Мананнікава і Клаўдзія Санукевіч.

Т. Мананнікава (у дзявоцтве Лісіцына) вучылася ў Гродзенскім універсітэце ў 1970 – 1980-я гг., калі паэтка была частай госцяй на філ­факу. «Да нас, зэльвенцаў, Данута Янаўна ста­вілася з асаблівай цеплынёй, – расказвала Таццяна, – а да тых, хто спрабаваў свае сілы ў паэзіі, – тым болей. Цяжкі шлях, казала, выбрала ты сабе, Таццяна. Мы, жанчыны, не маем права забываць пра свае асноўныя абавязкі. А сумяшчаць у адной асобе жонку, маці і паэтку ой як ня­проста». Т. Мананнікава з вялікай удзячнасцю ўспамінае мацярынскія клопаты старэйшай паэткі пра пачат­коўцаў у паэзіі, а падараваны Д. Бічэль зборнік «Браты» захоўвае як адну з найдаражэйшых рэліквіяў.

Клаўдзія Санукевіч-Чаргейка часта згадвае адну з сустрэчаў ва ўні­вер­сітэце, аргані­за­ваную прафесарам Аляксеем Пяткевічам. Акрамя Дануты Бічэль ён запрасіў і Ларысу Геніюш, бо добра ведаў пра іх сяброўства. Пры-свечаны гэтай падзеі верш «Букет», напісаны мясцовай паэткай Галінай Тарасік, таксама прагучаў на імпрэзе.

Пра гады вучобы самой Д. Бічэль добра ведае Ірына Генюш-Ламека. Дзяўчаты былі студэнткамі Нава­грудскага педвучылішча. Ужо тады, як кажа Ірына Ула­дзіміраўна, Данута вы­дзялялася сярод іншых студэнтаў, удзель­нічала ў літаратурным і драматычным гуртках, шмат пісала. Тады ж пачала супрацоўнічаць са што­тыд­нёвікам «ЛіМ», у якім змясціла «пяшчотнае, шчырасці поўнае» «Роднае слова».

Калі старэйшыя ўдзельнікі імпрэзы дзяліліся ўспамінамі, то маладыя ўважліва слухалі іх, бо, на жаль, твораў Д. Бічэль у школьнай праграме амаль няма. Імёны Зоські Верас, А. Пяткевіча, Аляксея Карпюка, Ула­дзіміра Ягоў­дзіка нячаста сустракаюцца ў пад­ручніках па беларускай літаратуры. Таму і радыя бібліятэкары, калі на літаратурныя імпрэзы прыходзіць моладзь.

Калі размова зайшла пра музей Максіма Багдановіча ў Гродне, бібліятэкары папрасілі прысутных: «Калі бу­дзеце ў Гродне і зой­дзеце ў музей, калі ласка, памятайце, што стваральніцаю яго была Данута Бічэль і людзі, якіх яна натхняла». Пра збор экс­панатаў для музея Данута Янаўна падрабязна рас­казала ў сваіх успамінах «Пра тых, каго помню і люблю», не пакінутых без увагі арга­нізатарамі су­стрэчы. Як займальны дэтэктыў гучаў рас­повед пра ўнікальную знаходку А. Карпюка ў Яра­слаўлі: хіба не цуд – цэлы куфар дакументаў бацькі Максіма за­хавалі сваякі! Але яго яшчэ трэба было перавезці ў Гродна. Можна ўявіць радасць А. Карпюка і Д. Бічэль, калі паэт Алесь Бачыла змог даставіць куфар у Беларусь.

Шмат людзей далучыла паэтка да збору экспанатаў у музей Максіма. Сама ўдзель­нічала ў экс­педыцыі Акадэміі навук, са­брала нямала скарбаў і вельмі ўдзячная ўсім, хто ад­гукнуўся на яе за­клік. «Здаралася, што я ад­давала апошнія грошы са сваёй зар­платы, каб не страціць кнігу, як было са “Шляхам жыцця” Янкі Купалы, – успамінала Данута Янаўна.

Нельга абмінуць здабыткі Дануты Бічэль у духоўнай паэзіі: гэта «малітоўныя вязанкі», «Стакроткі ў вяночак Божай Маці», вершы-мед­ытацыі паводле галоўнай малітвы хрысціянаў «Ойча наш», паэтычныя раз­важанні «Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста». Упэўненая, што гэтыя малітвы ўжо ўвайшлі ў размовы з Богам многіх вернікаў, бо яны друкаваліся і друкуюцца ў часопісах «Наша вера» і «Аvе Маrіа». Паэтка вельмі ўдзячная рэдактару згаданых выданняў Хрыс­ціне Лялько за пад­трымку ў цяжкія гады, бо менавіта публікацыі дапамагалі выстаяць пад ударамі лёсу. А ўдараў тых у паэткі было больш чым дастаткова…

Спавядальнае, чыстае і ўзнёслае слова Дануты Бічэль нясе з сабой веру, надзею і любоў, гонар за Айчыну і яе мову, на якой можна выказаць самыя па­таемныя пачуцці і даверліва размаўляць з Богам.

 Яніна Шматко, г.п. Зэльва

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам