Рэгіён Жывое сэрца млына

Жывое сэрца млына

-

- Рэклама -

Мястэчка Жодзішкі ў Смаргонскім раёне – край прыгажосці, якую варта па­ба­чыць. Тут добра пачуваюцца даўніна і сучаснасць. У гэтай мясціне продкі шчыра працавалі, каб нашчадкі не забываліся сеяць, касіць, частаваць смачным хлебам.

Нядаўна тут зноў уздыхнуў вадзяны млын, якому больш за дзвесце гадоў, засоп, вадою забурліў. Колы закруціліся, бо вады напіліся. Да гэтага млына здаўна ехалі на вазах, каб змалоць зерне.

У млына з’явіўся новы гаспадар – прадпрымальнік Францішак Жылка. Ён адрамантаваў будынак, упрыгожыў яго, а на трэцім паверсе стварыў музей народнага побыту. Тут працуюць ткацкія станкі – кросны, ганчарны круг. Ахвочыя могуць паспрабаваць сябе ў кавальскай справе, а таксама ссукаць ніткі, часаць лён, папрацаваць сталярнымі прыладамі… Можна паспрабаваць самому розную працу, што выконвалі продкі.

Вакол млына ж – надзвычайны краявід, прырода такая, дзе лёгка дыхаецца. Тут пачуваеш сябе здаравейшым, а вада са студні-жураўля надае сілаў ды ба­дзё­расці.

На ўрачыстасць адкрыцця адноўленага млына сабраліся не толькі мяс­цо­выя жыхары – прыехалі госці са Смаргоні, з Мінска. З вялікаю цікавасцю яны разам з жыхарамі Жодзішкаў назіралі за працай млынара. Вучні паспрабавалі засы­паць зерне ў бункер. І цешыліся, калі выплывала бялюткая мука. Пах яе не пакі­даў абыякавымі нікога.

Мясцовы святар асвяціў усе залы незвычайнага будынка. А потым сама­дзей­ныя артысты і ўдзельнікі тэатра фальклору «Матуліна хата» (Мінск) заспявалі польскія і беларускія народныя песні, запрасілі ў танцавальнае кола. Дзеці і моладзь упадабалі гульнявую праграму.

А вадзяны млын усё круціў сваё кола, якое мілагучна парыпвала, вада спявала сваім падгалоскам, прыгожа гуляла іскрынкамі сонца. Гэта млыновая фантазія яшчэ больш упрыгожыла жодзішскую зямлю.

…Ён дыхае, ён жыве, ён круціць кола, каб дарыць бялюткую муку для бохана духмянага хлеба.

 Мікола КОТАЎ, фалькларыст, пазаштатны карэспандэнт «Краязнаўчай газеты»

Фота Васіля і Аляксандра КУЛІКОВЫХ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам